Эпідэмія СНІДу ў краінах былога СССР не зніжаецца |
06.12.2012 13:00 |
ААН адзначае, што ва ўсім свеце са СНІДам жывуць каля 34 мільёнаў чалавек. Зараз з’явілася рэальная магчымасць спыніць распаўсюджванне хваробы — дасягнуць сітуацыі, калі спыняцца новыя ВІЧ-інфекцыі. Адзіным змрочным выключэннем застаюцца некаторыя краіны былога СССР, асабліва Расія і Украіна, на якія прыходзіцца 90 працэнтаў усіх выпадкаў. Тут распаўсюджванню эпідэміі спрыяюць ужыванне наркотыкаў і міграцыя. Мяркуецца, што сёння на ўсёй тэрыторыі рэгіёна носьбітамі ВІЧ з’яўляюцца каля 1,4 мільёна чалавек. (AG) |