Апостальская Сталіца і амерыканскае таварыства нясуць дапамогу хворым на СНІД |
Дзяржава Ватыкан |
02.12.2012 14:01 |
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, які ўнёс жыццё мільёнаў людзей, асабліва ў найбяднейшых рэгіёнах. 25 працэнтаў структур у свеце, у якіх аказваецца дапамога хворым, — гэта каталіцкія структуры. З нагоды Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у Апостальскай Сталіцы прайшла сустрэча краўнікоў амерыканскага дабрачыннага Таварыства місіі ўрачоў-католікаў, якое ў гэтым годзе святкуе 100-годдзе, і фонду «Добры Самаранін», створанага пры Папскай радзе пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Як інфармуе Ватыканскае радыё, Таварыства місіі ўрачоў-католікаў накіроўвае ў розныя рэгіёны ўрачоў-валанцёраў і медыцынскае абсталяванне. Таварыства супрацоўнічае з ватыканскім фондам «Добры Самаранін» з 2010 г. Адрасаты іх дапамогі — каталіцкія медыцынскія цэнтры, якія дзейнічаюць у бедных і цяжкадасягальных месцах афрыканскіх краін: Анголы, Буркіна-Фасо, Камеруне, Нігерыі, Самалі, Паўднёвым Судане і іншых. (AG) |