2 лютага 2012 года, у свята Ахвяравання Пана і Дзень кансэкраванага жыцця, Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI узначаліў урачыстыя Нешпары ў базыліцы св. Пятра. Звяртаючыся да кансэкраваных асоб, Папа заахвоціў іх ажывіць пачуцці, якія сталі прычынай ахвяравання сябе Пану.
2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана, а з 1997 года — і Дзень кансэкраванага жыцця. Як калісьці Марыя і Юзаф ахвяравалі Езуса, прынёсшы яго ў святыню, так і духоўныя асобы ахвяравалі сваё жыццё служэнню Богу ў розных манаскіх ордэнах і кангрэгацыях і свецкіх інстытутах.
1 лютага 2012 г., Нарач
Кансэкраваныя асобы, будзьце абвяшчальнікамі новай евангелізацыіДарагія браты і сёстры, кансэкраваныя асобы і члены Інстытутаў Апостальскага жыцця!1. Паводле добрай традыцыі, заснаванай благаслаўлёным Янам Паўлам II, 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця, якое адыгрывае вялікую ролю ў яго жыцці.
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму 23-га замежнага падарожжа Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу. Пройдзе яно з 23 па 29 сакавіка гг.
31 студзеня 2012 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніў шэраг важных прызначэнняў. Патрыярхам Венецыі Яго Святасць прызначыў біскупа Франчэска Маралью, а віцэрэгентам Рымскай дыяцэзіі — біскупа Філіппо Іаноннэ.
Адзін мой знаёмы (вучоны-біяфізік) нядаўна задаў мне пытанне: «Мы, людзі дваццаць першага стагоддзя, здзейснілі вялізны інтэлектуальны скок у развіцці: нанатэхналогіі, генная інжынерыя, мноства навуковых адкрыццяў, а пры гэтым грашым, як пітэкантрапы. Чаму навукова-інтэлектуальнае развіццё не ўдасканаліла чалавека якасна?»
У нядзелю 29 студзеня 2012 г. у законнай супольнасці Св. Арханёла Міхала (айцоў міхалітаў і сясцёр міхалітак) распачаўся Юбілейны Год пад дэвізам «Бог па-над усім». Урачыстасць была прымеркавана да 100-й гадавіны смерці заснавальніка супольнасці, благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча. Беатыфікацыя кс. Маркевіча адбылася 19 чэрвеня 2005 г. у Варшаве, а ўспамін прызначаны на 30 студзеня.
Польскі Асвенцым сёння — той жа невялікі гарадок, якім быў да вайны. З той папраўкай, што «звычайным» ён перастаў быць у 1940-м годзе, калі нямецкія нацыянал-сацыялісты задумалі тут стварэнне канцэнтрацыйнага лагера смерці Аўшвіц...
Скончыліся святы. Звычайны перыяд. Звычайныя дні. Звычайныя заняткі. Сустрэчы са звычайнымі людзьмі. І, як канфрантацыя, надзвычай глыбокі, незвычайны сэнс, які часам можна ва ўсім гэтым адкрыць. Паездка на машыне, перадача па радыё, душпастырскі калядны візіт…
Часта для чалавека ўлада азначае валоданне, моц, дамінаванне, поспех. Аднак для Бога ўлада — гэта служэнне, пакора і любоў. Пра гэта казаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у разважанні перад нядзельнай малітвай «Анёл Панскі». Адбылася яна 29 студзеня 2012 г. на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.