Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Слова жыцця на верасень 2011
30.08.2011 11:41


«А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся» (Лк 15, 32).

Гэтыя словы, змешчаныя ў канцы добра знаёмай прыпавесці пра блуднага сына, раскрываюць перад намі веліч Божай Міласэрнасці. У Евангеллі паводле Лукі імі завяршаецца тая глава, у якой Езус распавядае і іншыя дзве прыпавесці на гэтую тэму. Памятаеш эпізод пра авечку, якая заблукала? Каб знайсці яе, гаспадар пакідае 99 іншых авечак у пустыні (гл. Лк 15, 4–7). А ці памятаеш прыпавесць пра згубленую драхму і радасць жанчыны, якая, адшукаўшы манету, паклікала сябровак і суседак, каб падзяліцца з імі сваёю радасцю (гл. Лк 15, 8–9)?

 
Прызначаны новы кіраўнік Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме
30.08.2011 11:26

Яшчэ ў сакавіку 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку 75-гадовага кардынала Джона Фолі з пасады вялікага магістра Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме. Цяпер яго кіраўніком прызначаны арцыбіскуп Эдвін О’Браян.

 
Папскія прызначэнні ў Венесуэле
29.08.2011 16:36

Святы Айцец прыняў адстаўку Мітрапаліта Сьюдад-Баліварскага (Венесуэла) Луцардо Рамера і прызначыў новага кіраўніка дыяцэзіі, якім стаў арцыбіскуп Антоніо Гуцьерэс Рэйс.

 
Лепш мала, чым нічога. Папа скіраваў пасланне аргентынскім католікам
29.08.2011 15:54

У нядзелю 11 верасня 2011 г. ужо ў 42-і раз ва ўсіх касцёлах Аргентыны пройдзе дабрачынная акцыя «Mas por Menos» з мэтай сабраць сродкі для патрабуючых сем’яў краіны, якія па-ранейшаму жывуць ва ўмовах беднасці.

 
Папа асудзіў тэракт у Нігерыі
29.08.2011 15:19

Святы Айцец выказаў глыбокае спачуванне з прычыны тэрарыстычнага нападзення на будынак ААН у Абуджы (Нігерыя), у выніку якога загінула 18 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні.

 
Святы Айцец: каб ісці за Панам, трэба прыняць свой крыж
29.08.2011 13:09

28 жніўня 2011 г. у папскай рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа адбылася традыцыйная малітва «Анёл Панскі». Перад ёй Папа заклікаў прысутных вернікаў паразважаць над урыўкам з нядзельнага Евангелля.

 
Малітва — гэта слова, якое становіцца жыццём
29.08.2011 10:42

Дух дапамагае ў слабасцях нашых. Калі мы не ведаем, як і аб чым трэба маліцца, Святое Пісанне падказвае: «Сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі. Той жа, хто даследуе сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён заступаецца за святых па волі Божай» (пар. Рым 8,26–27).

 
Успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля
29.08.2011 09:37

29 жніўня Касцёл узгадвае мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля. Аб ахвяры і смерці апошняга прарока Старога Запавету і першага прарока Новага Запавету распавядае ўрывак з Евангелля паводле Марка, прызначаны на гэты дзень.

 
Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у працы «Гуртка Ратцынгера»
26.08.2011 14:07

27 жніўня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у працы «Круг вучняў Ратцынгера». Пасяджэнне гэтага аб’яднання былых вучняў Пантыфіка  адбываецца з 25 па 28 жніўня ў Кастэль Гандольфа.

 
Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ўрачыстага распачацця служэння Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis у пінскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
26.08.2011 14:04

27 жніўня 2011 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Мы ўсё яшчэ знаходзімся пад уражаннямі смерці і пахавання першага Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Мітрапаліта і адначасова Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі легендарнага кардынала Казіміра Свёнтка.

 
<< Першая < Папярэдняя 1501 1502 1503 1504 1505 1506 1507 1508 1509 1510 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1507 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.