Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Чацвер — ІV Тыдзень Вялікага посту

«Езус сказаў юдэям: Калі б Я сведчыў пра самога сябе, то сведчанне Маё не было б праўдзівае. Але ёсць іншы, хто сведчыць пра Мяне. І Я ведаю, што праўдзівае сведчанне, якім ён сведчыць пра Мяне».

 
Серада — ІV Тыдзень Вялікага посту

«Езус адказаў юдэям: Айцец Мой дзейнічае дагэтуль, і Я дзейнічаю. За гэта юдэі яшчэ больш намагаліся забіць Яго, бо Ён не толькі парушаў шабат, але таксама называў Бога ўласным Айцом, робячы сябе роўным Богу. Тады Езус сказаў ім у адказ: Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын нічога не можа рабіць сам ад сябе, калі не ўбачыць Айца, які робіць. Бо што робіць Ён, тое і Сын робіць падобным чынам. Бо Айцец любіць Сына і паказвае Яму ўсё, што сам робіць, і пакажа Яму справы большыя, чым гэта, каб вы дзівіліся».

 
Аўторак — ІV Тыдзень Вялікага посту

«Было юдэйскае свята, і Езус прыйшоў у Ерузалем. А ў Ерузалеме, каля Авечай Брамы ёсць купальня, якая па-габрэйску называецца Бэтэзда і якая мае пяць бабінцаў. У іх ляжала мноства хворых, сляпых, кульгавых, паралізаваных. Быў там адзін чалавек, які хварэў трыццаць восем гадоў. Калі Езус убачыў, што ён ляжыць, і даведаўся, што ён хварэе ўжо доўгі час, кажа яму: Ці хочаш быць аздароўленым? Хворы адказаў Яму: Пане, я не маю чалавека, які апусціў бы мяне ў купальню, калі ўзварушыцца вада. Пакуль я іду, іншы ўжо сыходзіць перада мною. Езус кажа яму: Устань, вазьмі ложа сваё і хадзі. І адразу выздаравеў той чалавек, узяў ложа сваё і пачаў хадзіць».

 
Панядзелак — ІV Тыдзень Вялікага посту

«У Кафарнауме быў адзін прыдворны, у якога хварэў сын. Пачуўшы, што Езус прыйшоў з Юдэі ў Галілею, ён прыйшоў да Яго і прасіў прыйсці і вылечыць ягонага сына, які паміраў. Езус жа сказаў яму: Калі не ўбачыце знакаў і цудаў, не паверыце. Прыдворны кажа Яму: Пане, прыйдзі, пакуль не памерла дзіця маё. Езус адказаў яму: Ідзі, сын твой жывы. Чалавек гэты паверыў слову, якое сказаў яму Езус, і пайшоў».

 
ІV Нядзеля Вялікага посту, Год С

«...Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх. І ён ўстаў, і пайшоў да свайго бацькі».

 
ІV Нядзеля Вялікага посту, Год В

«Як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае».

 
ІV Нядзеля Вялікага посту, Год А

«Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю вочы сляпому, і сказаў яму: Ідзі, абмыйся ў купальні Сілаам (што перакладаецца „пасланы“). Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчы».

 
Субота — ІIІ Тыдзень Вялікага посту

«Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. А мытнік, стоячы воддаль, не адважваўся нават падняць вачэй да неба, але, б’ючы сябе ў грудзі, казаў: Божа, будзь міласцівы да мяне, грэшніка».

 
Пятніца — IIІ Тыдзень Вялікага посту

«Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя».

 
Чацвер — ІII Тыдзень Вялікага посту

«Езус выганяў злога духа нематы. А калі злы дух выйшаў, нямы чалавек загаварыў, і людзі здзівіліся. Але некаторыя з іх казалі: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба. Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як устаіць валадарства ягонае?».

 
<< Першая < Папярэдняя 1661 1662 1663 1664 1665 1666 1667 1668 1669 1670 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1669 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.