«Перад святам Пасхі Езус, ведаючы, што прыйшла гадзіна Ягоная
перайсці ад гэтага свету да Айца, палюбіўшы сваіх у свеце, дарэшты іх
палюбіў. І падчас вячэры, калі д’ябал ужо схіліў сэрца Юды Сымона
Іскарыёта, каб выдаць Яго, Езус, ведаючы, што Айцец усё аддаў у рукі
Ягоныя, і што Ён выйшаў ад Бога і да Бога ідзе, устаў з-за стала,
скінуў верхнюю вопратку і, узяўшы палатно, падперазаўся. Потым наліў
вады ў місу і пачаў абмываць ногі вучням, і выціраць палатном, якім быў
падпяразаны. Падышоў да Сымона Пятра. Той сказаў Яму: Пане! Ты хочаш абмыць
мне ногі? Езус адказаў яму: Тое, што Я раблю, Ты цяпер не разумееш, але
зразумееш пасля».