Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Абвешчаны расклад велікодных набажэнстваў пад кіраўніцтвам Святога Айца
23.03.2010 14:27

Апостальская Сталіца абвясціла расклад набажэнстваў, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у перыяд Вялікага тыдня і ва ўрачыстасць Вялікадня.

 
Ахвяраванні з Імшы Вячэры Пана Святы Айцец накіруе ў Гаіці
23.03.2010 12:21
Ахвяраванні вернікаў, якія будуць сабраны ў Латэранскай базыліцы ў Рыме падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на аднаўленне каталіцкай семінарыі ў Гаіці. У выніку землятрусу загінулі 26 яе навучэнцаў, а таксама арцыбіскуп Порт-о-Прэнса Жозэф Серж Міо.
 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў V Нядзелю Вялікага посту, Год С.
22.03.2010 16:49


Мінская архікатэдра, 21 сакавіка 2010 г.

Хвалюючая павуціна граху

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Вялікі пост заклікае нас да духоўнай барацьбы з самым вялікім злом — з грахом. Аднак нярэдка, калі мы становімся твар у твар са спакусамі, мы пачынаем разважаць, ці сапраўды мы можам знайсці выхад з сітуацыі, у якую нас прывёў грэх. Здаецца, што грахоўныя звычкі і схільнасці так моцна трымаюць нас, што немагчыма выбраць тое, чаго мы жадаем, а менавіта — быць блізка Бога. Пра гэта добра сказаў святы апостал Павел: ведаю, чым ёсць дабро, але ў той жа час чыню зло.

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас велікапоснага чування моладзі
21.03.2010 01:06


V Нядзеля Вялікага посту, Год С
Мінская архікатэдра, 20 сакавіка 2010 г.

Галоўная справа

1. Пахвалёны Езус Хрыстус! Добры вечар усім вам, дарагая моладзь, якая сабралася на традыцыйную малітоўную сустрэчу ў Вялікім посце.

 
Віншаванне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, скіраванае Мітрапаліту Філарэту з нагоды 75-гадовага юбілея
19.03.2010 23:02
Его Высокопреосвященству
Митрополиту Минскому и Слуцкому
Патриаршему Экзарху всея Беларуси
Филарету



Ваше Высокопреосвященство!

По случаю Юбилея 75-летия примите мои самые сердечные поздравления и наилучшие пожелания.

 
Беларускай секцыі Ватыканскага радыё 60 год (інтэрв’ю Catholic.by)
19.03.2010 18:12

У 1931 г. папам Піем XI было заснавана Ватыканскае радыё. Такім чынам праз сродкі масавай інфармацыі загучаў голас Касцёла. Сёння праграмы Ватыканскага радыё перадаюцца на 47 мовах свету. У 1950 г. была заснавана і беларуская секцыя. Пра гісторыю і дзейнасць Ватыканскага радыё і беларускай секцыі ў прыватнасці чытайце ў інтэрв’ю з Янам Мойсікам, супрацоўнікам беларускай рэдакцыі.

 
Прэзідэнт Італіі павіншаваў Святога Айца з імянінамі
19.03.2010 16:10

19 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначае імяніны. Прэзідэнт Італіі Джорджо Напалітано ў тэлеграме, адрасаванай Пантыфіку, павіншаваў Папу і высока ацаніў дзейнасць Святога Айца ў сферы сцвярджэння міру і чалавечай годнасці.

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў прадпрымальнікаў спрыяць агульнаму дабру чалавечай сям’і
18.03.2010 16:58

18 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю членам Рымскага Саюзу прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Звяртаючыся да прысутных, Папа адзначыў, што эканамічны крызіс падверг цяжкім выпрабаванням гаспадарчыя і прадукцыйныя сістэмы многіх краін. Нягледзячы на гэта, дадзеная сітуацыя можа быць шансам для таго, каб рэалізаваць новую мадэль развіцця, новую арганізацыю свету фінансаў, часам глыбокага роздуму.

 
У пятніцу Святы Айцец падпіша пастырскі ліст да Касцёла ў Ірландыі
17.03.2010 14:17

Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 17 сакавіка 2010 г. на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI адзначыў, што ў найбліжэйшую пятніцу, 19 сакавіка, падпіша пастырскі ліст да Каталіцкага Касцёла ў Ірландыі. Акрамя гэтага, Папа павіншаваў прысутных на плошчы пілігрымаў з Ірландыі з нагоды ўрачыстасці апекуна краіны, святога Патрыка, якая адзначаецца сёння.

 
Велікапосныя канферэнцыі ў фармаце МР3
15.03.2010 16:08

Перажыванню Вялікага посту спрыяюць адпаведныя набажэнствы, а таксама рэкалекцыйныя гаміліі і канферэнцыі. Сучасныя тэхнічныя сродкі дазваляюць вяртацца да разважанняў, прапанаваных рэкалекцыяністам, таксама ў штодзённасці. Заахвочваем да асабістага духоўнага росту праз слуханне велікапосных канферэнцый у фармаце МР3.

 
<< Першая < Папярэдняя 1661 1662 1663 1664 1665 1666 1667 1668 1669 1670 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1661 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.