«Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы,
захавай іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне, каб яны былі адно, як і Мы.
Калі Я быў з імі, Я захоўваў іх у імені Тваім, якое Ты даў Мне. Я
збярог, і ніхто з іх не загінуў, апроч сына пагібелі, каб збылося
Пісанне. А цяпер іду да Цябе і кажу гэта ў свеце, каб яны мелі ў сабе
поўную Маю радасць. Я даў ім слова Тваё, і свет узненавідзеў іх, бо яны
не са свету, як і Я не са свету».