Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У нядзелю Святы Айцец наведае прытулак фонду «Карытас» у Рыме
12.02.2010 16:22

У нядзелю 14 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае прытулак дабрачыннага каталіцкага фонду «Карытас», што знаходзіцца каля вакзала Тэрміні ў Рыме. У амбулаторыі аддзялення Папа сустрэнецца з медыкамі, санітаркамі і валанцёрамі.

 
Бэнэдыкт XVI благаславіў хворых і іх апекуноў з вокнаў свайго палаца
12.02.2010 12:15

Увечары 11 лютага 2010 г. працэсія з рэліквіямі святой Бэрнардэты Субіру і фігурай Маці Божай Фацімскай, якая праходзіла ў Апостальскай Сталіцы з нагоды ўрачыстасці Маці Божай з Люрда і XVIII Сусветнага дня хворага, завяршыла свой шлях пад вокнамі папскага палаца на плошчы Святога Пятра. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI з вокнаў палаца ўдзяліў благаслаўленне сабраным на плошчы хворым і іх апекунам.

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда
11.02.2010 20:32

Мінская архікатэдра, 11 лютага 2010 г.

Дарагія браты і сёстры, асабліва хворыя!

1. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае Маці Божую з Люрда. Люрд сёння вядомы ва ўсім свеце. Але так было не заўсёды. Гэтае месца стала вядомым дзякуючы аб’яўленням святой Марыі, якія адбыліся ў 1858 г. 

 
Апублікавана праграма візіту Бэнэдыкта XVI на Мальту
11.02.2010 13:24

У Апостальскай Сталіцы апублікавана праграма візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Мальту, які адбудзецца 17–18 красавіка 2010 г. У межах візіту Пантыфік наведаў сталіцу Мальты Валету, Грот святога Паўла ў Рабаце і Фларыяну. Апостальская пілігрымка Папы звязана з 1950-годдзем з часу прыбыцця апостала Паўла на востраў.

 
Святы Айцец адзначыў важнасць развіцця дыялога з лютэранамі
10.02.2010 17:28

10 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з дэлегацыяй Евангелічнай Лютэранскай Царквы Амерыкі на чале з біскупам Маркам Хансанам. Падчас сустрэчы Пантыфік адзначыў патрэбу паглыблення дыялога паміж лютэранамі і католікамі, які распачаўся пасля Другога Ватыканскага Сабору.

 
Традыцыі народнага хрысціянства: стравы на Запусты
10.02.2010 13:37

Адна са страваў, якія непарыўна звязаны з традыцыяй Тлустага чацвярга і Запустаў, — гэта пончыкі. Вельмі даўно, яшчэ да XVIII стагоддзя, іх называлі «пампухамі». Амаль усе пончыкі маюць начынку: варэнне, лікёр, пудынг, сыр, узбітыя вяршкі...

 
Субота — V Тыдзень Вялікага посту

«Езус ужо больш не хадзіў адкрыта між юдэяў, але адышоў адтуль у ваколіцы каля пустыні, у горад, які называўся Эфраім, і там заставаўся з вучнямі. Набліжалася юдэйская Пасха, і многія з усёй краіны прыйшлі ў Ерузалем перад Пасхаю, каб ачысціцца. Яны шукалі Езуса і, стоячы ў святыні, казалі адзін аднаму: Як вам здаецца? Хіба не прыйдзе Ён на свята? А першасвятары і фарысеі загадалі кожнаму, хто даведаецца, дзе Ён, данесці, каб можна было схапіць Яго».

 
Пятніца — V Тыдзень Вялікага посту

«Юдэі зноў узялі камяні, каб укаменаваць Езуса. Але Езус сказаў ім: Шмат добрых учынкаў паказаў Я вам ад Айца. За які з гэтых учынкаў хочаце каменаваць Мяне? Юдэі адказалі Яму: Не за добры ўчынак хочам укаменаваць Цябе, а за блюзнерства і за тое, што Ты, будучы чалавекам, робіш сябе Богам».

 
Чацвер — V Тыдзень Вялікага посту

«...Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі хто захоўвае Маё слова, той ніколі не ўбачыць смерці. Тады юдэі сказалі Яму: Цяпер мы даведаліся, што ў Табе злы дух. Абрагам памёр, і прарокі, а Ты кажаш: Калі хто захоўвае Маё слова, той ніколі не пакаштуе смерці».

 
Серада — V Тыдзень Вялікага посту

«Езус сказаў юдэям, якія паверылі ў Яго: Калі вы застанецеся ў слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і спазнаеце праўду, а праўда вас вызваліць. Тыя адказалі Яму: Мы нашчадкі Абрагама і ніколі не былі паднявольныя нікому. Як жа Ты кажаш: Вы станеце свабоднымі? Езус адказаў ім: Сапраўды, сапраўды кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, гэта нявольнік граху».

 
<< Першая < Папярэдняя 1661 1662 1663 1664 1665 1666 1667 1668 1669 1670 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1667 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.