Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана
19.02.2010 16:24
«Зноў Божы Провід дазваляе нам святкаваць урачыстасць Звеставання Пана. Зноў у нашым жыцці мы будзем запрошаныя перажыць разам з Марыяй сустрэчу з анёлам Габрыэлем, Божым пасланнікам, які выканаў вялікае заданне, даручанае яму Стварыцелем. Трэба, каб мы таксама без боязі i з вялікай адвагай загасцілі ў Назарэце ў доме маладой жанчыны па імені Марыя», — чытаем у пастырскім лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана.
 
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на VII Нацыянальны дзень «Сaritas»
19.02.2010 15:45

«Як штогод на працягу ўжо сямі гадоў мы адзначаем Нацыянальны дзень „Сaritas“. Гэты дзень заўсёды святкуецца ў трэцюю нядзелю Вялікага посту. Вялікі пост кіруе нашыя думкі i позіркі ў бок падзей Вялікага Тыдня, a значыць мукі і смерці Пана Езуса, заахвочвае нас таксама задумацца пра марнасць i часовасць гэтага свету i ўсяго, што ў ім з’яўляецца матэрыяльным», — адзначаецца ў пастырскім лісце Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на VII Нацыянальны дзень «Сaritas».

 
Святы Айцец мяняе месца летняга адпачынку
19.02.2010 13:22
Cёлетні адпачынак Святы Айцец Бэнэдыкт XVI правядзе не ў Ле-Комб, як у мінулым годзе. Пра гэта паведамляе штотыднёвік «Il Corriere della Valle», не называючы, аднак, дакладнага месца адпачынку Пантыфіка ў гэтым годзе.
 
Сустрэча Папы са святарамі дыяцэзіі Рыма: падпарадкоўваючыся Божай волі, мы ўваходзім у глыбіню саміх сябе
18.02.2010 17:14

18 лютага 2010 г., згодна з традыцыяй, на пачатку Вялікага посту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся са святарамі дыяцэзіі Рыма. Падчас сустрэчы Папа заахвоціў душпастыраў быць паслухмянымі Божай волі і развіваць у сабе сапраўдную чалавечнасць.

 
«Аватар»: Евангелле постмадэрнізму
18.02.2010 17:10

Пасля прагляду новага тварэння Джэймса Кэмерана, фільма «Аватар», які пабіў усе рэкорды праглядаў, мяне не пакідала дваістае адчуванне. З аднаго боку — проста прыгожая сучасная фантастыка-антыўтопія. Аднак калі заглянуць за ўсе формы і звярнуцца да ідэяў і сімвалаў, то пачынае вымалёўвацца даволі сумная ідэалогія сэнсу.

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Папяльцовую сераду
17.02.2010 20:41

Мінская архікатэдра, 17 лютага 2010 г.

Змілуйся над намі, Пане, бо мы зграшылі (пар. Пс 51 (50), 3)

1. Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

Гэты рэфрэн рэспансарыйнага псальма вельмі добра перадае тыя пачуцці, з якімі мы сёння, у Папяльцовую сераду, распачынаем Вялікі пост — час ласкі і нашага навяртання.

 
Пастырскае пасланне біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча на Вялікі пост 2010 года
17.02.2010 17:34

Дарагія браты ў святарстве, вернікі дыяцэзіі!

Перыяд Вялікага посту з’яўляецца нашай падрыхтоўкай да ўрачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана. У гэты час мы павінны ажывіць веру ў Езуса Хрыста, а таксама быць Яму ўдзячнымі за здзейсненае на крыжы адкупленне. Такім чынам мы хочам падзякаваць Езусу за тое, што Ён палюбіў нас дарэшты і застаўся з намі. У гэтым годзе мы асабліва ўдзячны за тое, што ў Вялікі чацвер Хрыстус устанавіў сакрамэнт святарства і няспынна праз паслугу святароў нагадвае аб сабе на алтары падчас кожнай Эўхарыстыі. Гэтая падзяка злучае нас са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які 19 чэрвеня 2009 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса, абвясціў у паўсюдным Касцёле Год святарства. Нагодай да гэтага стала 150-я гадавіна з дня смерці св. Яна Марыі Віянэя, пробашча з Арс. Таму ў сваім пастырскім пасланні я хачу разам з Вамі, дарагія вернікі Гродзенскай дыяцэзіі, прыгледзецца да святарскага паклікання.

 
У Каталіцкім Касцёле распачаўся Вялікі пост
16.02.2010 15:37

17 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачаўся 40-дзённы Вялікі пост. У першы дзень посту вернікі ўстрымліваюцца ад ужывання мясных страваў, а асобы ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, якія не маюць цяжкіх хваробаў, заахвочваюцца да сціслага посту. У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.

 
Гамілія арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Імшы ў VI Звычайную нядзелю, Год C
15.02.2010 14:47

Мінская архікатэдра, 14 лютага 2010 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Напэўна, кожны з нас сённяшняе Евангелле аб благаслаўленнях слухаў з вялікім здзіўленнем. Езус кажа, што благаслаўлёныя тыя, хто церпіць, каго пераследуюць, хто галодны і г.д. Ці сапраўды міласэрны Езус хоча, каб людзі жылі ў цяжкасцях і пры гэтым адчувалі сябе шчаслівымі? І як трэба разумець сённяшняе Евангелле?

 
Бэнэдыкт XVI заклікаў Касцёл у Румыніі і Малдавіі да еднасці
12.02.2010 17:03

12 лютага 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з каталіцкімі біскупамі Румыніі і Малдавіі ў межах візіту іерархаў ad limina Apostolorum. Папа заахвоціў біскупаў да клопату аб еднасці Касцёла ў гэтых краінах, а таксама да супрацоўніцтва з Праваслаўнай Царквой.

 
<< Першая < Папярэдняя 1661 1662 1663 1664 1665 1666 1667 1668 1669 1670 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1666 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.