Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Старыя Дарогі — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Парафія існуе з 1994 г., дзейнічае часовая капліца.

 
Старобін — парафія Божай Міласэрнасці і св. Амброзія

в З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала ў в. Мяцявічы з 1749 г.

 
Слуцк — парафія Святой Тройцы і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

в З гісторыі парафіі

Фарная парафія была заснавана ў 1419 г.; касцёл знішчаны ў 1940-я гг. Парафія арганізуецца.

 
Слуцк — парафія Cв. Антонія

Слуцк — касцёл св. АнтоніяАдрас:
вул. Зялёная, 78
Слуцкі р–н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь
223610

Тэл.: (8–01795) 22007, (8–01795) 57247
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.45, 15.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00

вЗ гісторыі парафіі


Парафія існуе з 1734 г., у 1671–1832 гг. дзейнічаў кляштар бэрнардынаў.

Першую святыню ў гонар св. Антонія, якая была пабудавана ў Слуцку, напаткаў той жа лёс, што і большасць святыняў у Беларусі: пасля рэвалюцыі 1917 г. касцёл быў зачынены, пазней — разбураны.

Касцёл св. Антонія і кляштар францішканаў, помнік XVIII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1734 г., калі адбываліся працы па рэканструкцыі драўляных будынкаў кляштара, які ў 1639 г. быў заснаваны мазырскім старастам Людвікам Самуэлем Аскеркам.

У 1832 г. кляштар скасаваны, а манахі пераведзены ў Нясвіж. Касцёл асвячаны як праваслаўны і ў 1833-45 гг. выкарыстоўваўся як палкавая царква, а кляштар быў прыстасаваны пад казармы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. касцёл зачынены. Да 1925 г. у кляштарным будынку размяшчаўся ўезны ваенкамат, пазней тут знаходзіўся вайсковы шпіталь.

Пасля Другой Ссусветнай вайны святыня была цалкам разбурана. У кляштарным будынку сёння размяшчаецца маслабаза. Да 1967 г. набажэнствы,  якія цэлебраваў кс. Малыніч, праходзілі ў прыватным доме па вуліцы 14 Партызан.  У 1990 г. пастырскую паслугу прыняў  кс. Антоній Кочка.

У 1992 г. у Слуцк вяртаюцца айцы францішкане з правінцыі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. З прыездам новага святара паступова распачалася будова касцёла і кляштара францішканаў. 8 снежня 1992 г. адбылося благаслаўленне зямлі пад будаўніцтва святыні арцыбіскупам Казімірам Свёнткам. Вясной 1993 г. распачалося будаўніцтва святыні і кляштарнага комплекса.

25 чэрвеня 1994 г. арцыбіскуп  Казімір Свёнтэк умураваў вугланы камень. 11 лістапада 2000 г.  адбылося асвячэнне новапабудаванай святыні. 17 чэрвеня 2017 года парафія св. Антонія ў Слуцку адзначыла срэбраны юбілей – 25 годдзе існавання касцёла.
 

 

 
Святы Станіслаў Костка, законнік
18.09.2008 14:27
Святы Станіслаў Костка, законнікНарадзіўся 28 кастрычніка 1550 г. у Расткове (Польшча). У чатырнаццацігадовым узросце разам з братам пераехаў у Вену, каб вучыцца там у імператарскай гімназіі, якой займаліся езуіты. Там ён вырашыў сам уступіць у Таварыства Езуса, але бацькі не далі на гэта згоды, паколькі лічылі, што іх сын павінен зрабіць бліскучую свецкую кар’еру.
 
Святы Робэрт Бэлярмін, біскуп і доктар Касцёла
17.09.2008 18:41
Святы Робэрт Бэлярмін, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся 4 кастрычніка 1542 г. у Манпульчана (Італія) у арыстакратычнай сям’і, быў пляменнікам Папы Марцэла ІІ. У 18-гадовым узросце ўступіў у ордэн езуітаў і ў 1570 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Па накіраванні ордэна некалькі гадоў працаваў у Лювэне (Бельгія), дзе ў той час шырока распаўсюджвалася пратэстанцтва. Там ён набыў вядомасць як добры тэолаг і прапаведнік.
 
Беатыфікацыя Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі
Спаведнік сястры Фаустыны быў узнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбылася а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча). З нагоды гэтай урачыстасці Вашай увазе прапануем серыю рэпартажаў, прысвечаных асобе кс. Міхала Сапоцькі і яго дзейнасці, а таксама беатыфікацыйнаму працэсу заснавальніка Апостальскага руху Божай Міласэрнасці. Для разважання будуць прапанаваны цытаты з духоўнага "Дзённіка" сястры Фаустыны.
 
Святыя Карнэлій, Папа, і Кіпрыян, біскуп, мучанікі
16.09.2008 17:56
  Святы Карнэлій, Папа, мучанік
  Святы Кіпрыян, біскуп, мучанік
Рымлянін Карнэлій быў абраны Папам у сакавіку 251 г. Ён паслядоўна адстойваў магчымасць пакаяння і вяртання ў Касцёл хрысціянаў, якія адышлі ад веры падчас пераследу. Цэзар Гал ізноў пачаў пераследаваць вызнаўцаў Хрыста, і ў чэрвені 253 г. Папа Карнэлій быў асуджаны на выгнанне. Ён памёр у верасні таго ж года ў Чывітавэк’і, непадалёк ад Рыма. З прычыны шматлікіх выпрабаванняў і прыніжэнняў, якія давялося перажыць Карнэлію, ён лічыцца мучанікам. Захаваліся два лісты святога, адзін з якіх скіраваны да Кіпрыяна — тагачаснага біскупа Карфагена.
 
Салігорск — парафія Cв. Францішка

Салігорск — касцёл св. ФранцішкаАдрас:
вул. Чыгуначная, 26
223810 г. Салігорск

Салігорскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 17.00
  • Св. Імша ў будні — 18.00

мЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1994 г., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 2006 г.

 
Салігорск — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Святой Сям’і

в З гісторыі парафіі

Парафія арагнізуецца . Бліжэйшы касцёл дзейнічаў у в. Пагост з 1745 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1807 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.