Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Да 10-годдзя публікацыі энцыклікі Яна Паўла ІІ «Fides et ratio»
17.10.2008 19:05
16 кастрычніка 2008 г., у 10-ю гадавіну публікацыі энцыклікі «Fides et ratio» («Вера і розум»), Латэранскім універсітэтам (Рым) у супрацоўніцтве з Папскай акадэміяй навук і Сусветнай канферэнцыяй каталіцкіх інстытутаў філасофіі быў арганізаваны міжнародны кангрэс.
 
Бэнэдыкт XVI пра фільм «Сведчанне»
17.10.2008 16:00
Пасля прагляду фільма «Сведчанне» (па матывах аднайменнай кнігі кардынала Станіслава Дзівіша) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыгадаў вечар 1978 г. Менавіта ў гэты час новаабраны Папа звярнуўся да вернікаў, сабраных на плошчы Святога Пятра. Бэнэдыкт XVI прыгадаў таксама яго словы, прамоўленыя 22 кастрычніка 1978 г. на ўрачыстае распачацце Пантыфікату.
 
Сінод Біскупаў: інтэрв’ю з біскупам Антоніем Дзям’янкам
16.10.2008 20:30
Ужо другі тыдзень Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка знаходзіцца ў Рыме на ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў як прадстаўнік Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Прапануем вашай увазе фрагменты інтэрв’ю з біскупам Антоніем для Ватыканскага радыё, у якім гаворка ідзе пра мінулы і сучасны стан біблійнага душпастырства на Беларусі.
 
Папская рада па міжрэлігійным дыялогу: Пасланне з нагоды заканчэння Рамадана
16.10.2008 17:59
Папская рада па міжрэлігійным дыялогу скіравала да мусульманаў сваё Пасланне з нагоды заканчэння Рамадана — месяца шчырага посту і малітвы. Сёлета Рамадан працягваўся з 1 па 29 верасня. У Пасланні старшыня ватыканскага ведамства кардынал Жан-Луі Таран прапануе для разважання тэму «Разам за годнасць сям’і». Вашай увазе прапануем поўны тэкст паслання на рускай мове.
 
Святая Ядвіга, законніца
16.10.2008 16:39
Нарадзілася каля 1174 г. у Баварыі (Германія) у сям’і аднаго з нямецкіх князёў. Выхоўвалася ў кляштары бэнэдыктынак. У 12 гадоў была заручана з Генрыхам І, князем Сілезіі, і ў шчаслівым сужэнстве нарадзіла семярых дзяцей. Разам з мужам клапацілася пра пашырэнне хрысціянства ў Сілезіі, фундавала кляштары, шпіталі і ўстановы, у якіх даглядалі хворых. Пасля смерці Генрыха І апошнія гады свайго жыцця Ядвіга правяла ў заснаваным ёю самою кляштары цыстэрцыянак.
 
Святая Маргарыта Марыя Алякок, панна
16.10.2008 13:12

Святая Маргарыта Марыя Алякок, паннаНарадзілася 22 ліпеня 1647 г. у Лёткуры (Бургундыя, Францыя) у сям’і паважаных гараджанаў. У 1671 г. уступіла ў закон Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (візіткі) у Парэ-ле-Маньяль. Ужо ў першыя гады жыцця ў кляштары перажыла містычнае бачанне палаючага любоўю Сэрца Езуса. Адно з такіх бачанняў адбылося ў 1675 г., калі Маргарыта Марыя атрымала наказ паклапаціцца пра тое, каб свята Сэрца Езуса было ўведзена ў літургічны каляндар.

 
«Я не шукаю таго, што ваша, але вас саміх»
16.10.2008 04:35
«Чалавек — гэта першы шлях, якім павінен ісці Касцёл у выкананні сваёй місіі, гэта шлях, пракладзены самім Хрыстом, шлях, які нязменна вядзе праз Таямніцу Уцелаўлення і Адкуплення». Гэтыя словы з першай энцыклікі Яна Паўла ІІ «Redemptor hominis» (14) не губляюць сваёй актуальнасці сёння, калі Сусветны Касцёл адзначае 30-ю гадавіну ўзыходжання на Апостальскі Пасад Папы-славяніна.
 
Ватыкан: святкаванне 30-годдзя абрання Папы Яна Паўла ІІ
15.10.2008 16:01
Галоўнай падзеяй ватыканскіх і рымскіх святкаванняў 30-годдзя абрання Папы Яна Паўла ІІ стане прагляд фільму «Сведчанне» ў чацвер 16 кастрычніка 2008 г. Фільм створаны па матывах аднайменнай кнігі кардынала Станіслава Дзівіша. На праглядзе будзе прысутнічаць Бэнэдыкт XVI, удзельнікі Сіноду Біскупаў, працаўнікі Рымскай Курыі і пілігрымы. Пасля Святы Айцец выступіць з прамовай.
 
Святая Тэрэза ад Езуса, панна і доктар Касцёла
15.10.2008 15:45

Святая Тэрэза ад Езуса, панна і доктар КасцёлаТэрэза нарадзілася 28 сакавіка 1515 г. у Авіле (Іспанія). Пасля смерці маці яна выхоўвалася ў сясцёр аўгустынак і пад уплывам «Лістоў» св. Гераніма ва ўзросце 20 гадоў сама ўступіла ў кармэліцкі кляштар у Авіле. Пасля складання манаскіх шлюбаў Тэрэза цяжка захварэла і нават была часткова паралізаваная. У той жа час у яе з’яўляюцца містычныя бачанні. Дзякуючы гэтым незвычайным духоўным перажыванням Тэрэза ад Езуса вырашыла імкнуцца да абсалютнай дасканаласці.

 
Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў новых святых
15.10.2008 15:18
12 кастрычніка 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на плошчы Святога Пятра ўзначаліў урачыстую кананізацыйную святую Імшу, падчас якой да ліку святых былі далучаны сястра Альфонса ад Беззаганнага Зачацця з Кангрэгацыі трэцяга францішканскага ордэну свецкіх, якая паходзіць з Індыі, заснавальнік Кангрэгацыі Місіянераў Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі італьянскі святар Гаэтано Эррыко, швейцарская місіянерка, панна і заснавальніца Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Місіянерак Марыі Успамогі Хрысціянаў Марыя Бернарда Бютлер, а таксама с. Нарчыса ад Езуса з Эквадора.
 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1801 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.