Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святыя Сымон і Юда, апосталы
28.10.2008 16:07
Святы Сымон, апостал
Святы Юда, апостал

Апостал Сымон перад тым, як далучыўся да супольнасці Дванаццаці, належаў да палітычна-рэлігійнай жыдоўскай групоўкі, члены якой называлі сябе зэлотамі (арамейск. кананітамі) — руплівымі, змагарамі. Пасля ўваскрасення Хрыста ён абвяшчаў Евангелле ў асноўным у Егіпце і Арменіі.

Апостал Юда Тадэвуш, які падчас развітання з Хрыстом спытаўся ў Яго: «Пане, чаму Ты хочаш аб’явіць сябе нам, а не свету?» — напачатку абвяшчаў Евангелле ў Эдэсе, дзе ахрысціў мясцовага цара і ўсіх яго падданых. У знак падзякі за гэта цар Эдэсы падараваў апосталу выяву Хрыста, якую Юда Тадэвуш заўсёды насіў на грудзях. Паводле паданняў, абодва гэтыя апосталы вялі місіянерскую дзейнасць у Сірыі, Персіі і Месапатаміі і разам былі забітыя дубінамі каля 71 г. (па іншых звестках, Сымон быў распілаваны). Св. апостал Сымон з’яўляецца апекуном дрывасекаў і лясных работнікаў, а заступніцтва св. Юды Тадэвуша просяць у бязвыхадных сітуацыях.

Успамін: 28 кастрычніка

 



 
Новы склад ХІІ Рады Генеральнага Сакратарыяту Сіноду Біскупаў
27.10.2008 20:08
24 кастрычніка 2008 г. у Рыме быў абвешчаны склад ХІІ Рады Генеральнага Сакратарыяту Сіноду Біскупаў, якая налічвае 15 чалавек. 12 кандыдатаў былі абраны падчас галасавання айцоў Сіноду, а астатнія 3 — прызначаны Святым Айцом.
 
Бэнэдыкт XVI падвёў вынікі ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў
27.10.2008 17:42
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, падводзячы вынікі ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму «Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла», назваў яе «супольным крочаннем да Пана пад кіраўніцтвам Божага слова».
 
Пасланне Патрыярха Алексія ІІ да Папы Бэнэдыкта XVI
23.10.2008 18:56
23 кастрычніка 2008 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій ІІ скіраваў да Святога Айца Бэнэдыкта XVI пасланне, у якім выказаў свой аптымізм у адносінах да перспектыў супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам.
 
Святы Ян Капістран, святар
23.10.2008 16:45
Святы Ян Капістран, святарНарадзіўся 24 чэрвеня 1386 г. у Капэстрано (Італія) у шляхецкай сям’і імігрантаў. Атрымаў юрыдычную адукацыю і пэўны час быў суддзёю ў Пэруджы. Падчас адной з бітваў у горадзе трапіў у палон, дзе перажыў унутранае навяртанне. Апынуўшыся на волі, Ян, маючы каля трыццаці гадоў, уступіў у ордэн францішканцаў (перад гэтым яго сужэнства было прызнана несапраўдным). Неўзабаве ён стаў блізкім сябрам і паплечнікам святога Бэрнардына з Сіены — вялікага прапаведніка і народнага місіянера.
 
Біскуп Антоні Дзям’янка прадстаўляе Касцёл у Беларусі на Сінодзе Біскупаў у Рыме
23.10.2008 15:10
Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка, які ў гэты час знаходзіцца ў Рыме і прадстаўляе Каталіцкі Касцёл ў Беларусі на ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, даслаў інфармацыю пра ход яе працы на другім тыдні, якую прапануем Вашай увазе.
 
Ватыкан: новыя формулы на заканчэнне святой Імшы
21.10.2008 18:57
Апостальская Сталіца адобрыла новыя формулы на заканчэнне святой Імшы, якія 18 кастрычніка 2008 г. абвясціў прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Фрэнсіс Арынзэ. Прапанова дадаць некалькі альтэрнатыўных формул была ўнесена ў 2005 г. удзельнікамі сходу Сіноду Біскупаў.
 
Сусветны Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей I выступіў на Сінодзе Біскупаў
20.10.2008 19:20
Глыбокую радасць і ўдзячнасць выказаў Бэнэдыкт XVI у адказ на прамову Сусветнага Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея I пасля завяршэння Вячэрні 18 кастрычніка 2008 г. у Сіксцінскай капэле. Упершыню ў гісторыі Сусветнаму Патрыярху была прапанавана магчымасць звярнуцца да Сіноду Біскупаў Рыма-каталіцкай Царквы.
 
Святы Павел ад Крыжа, святар
19.10.2008 16:42
Святы Павел ад Крыжа, святарПавел Францішак Данэі нарадзіўся 3 студзеня 1694 г. у П’емонце (Італія) у вельмі пабожнай сям’і і ўжо ў маладосці меў моцныя містычныя перажыванні. У 19-гадовым узросце пайшоў дабравольцам у венецыянскае войска, каб абараняць веру ў змаганні з туркамі. Праз два гады змяніў вайсковы мундзір на чорную вопратку пакутніка і сорак дзён правёў разам з братам у самоце, у пасце і малітве. У гэты час ён напісаў статут законнай супольнасці пасіяністаў, і ў 1725 г. Папа Бэнэдыкт ХІІІ дазволіў Паўлу ад Крыжа стварыць гэтую супольнасць.
 
Святы Лука, евангеліст
18.10.2008 15:58
Святы Лука, евангелістАўтар трэцяга Евангелля і Дзеяў Апосталаў паходзіў з Сірыі. Па прафесіі ён быў лекарам, пра што гаворыцца ў лісце св. апостала Паўла да Каласянаў. Лука, выхаваны ў паганстве, быў, хутчэй за ўсё, навернуты апосталам Паўлам і, далучыўшыся да яго паміж 50 і 51 гг., быў яго спадарожнікам на працягу 17 гадоў аж да самай смерці Апостала народаў.
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1800 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.