Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI: Бог дае нам свой час
01.12.2008 20:05
«Калі ў шалёным рытме штодзённага жыцця ўсім не хапае часу, Касцёл прыходзіць з добраю навінай: Бог дае нам свой час. Калі мы, захопленыя хуткаплынным жыццём, не знаходзім або не хочам знаходзіць часу для Бога, — Ён мае час для нас», — адзначыў Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» 30 лістапада 2008 г.
 
Cвяты Элігій, біскуп
01.12.2008 17:58
Cвяты Элігій, біскупЭлігій, або, у французскім вымаўленні, Элуа, нарадзіўся каля 590 г. у невялікім мястэчку непадалёк ад Ліможа (Францыя). Ён быў прыдворным залатаром французскіх каралёў, якія часта звярталіся да яго па парады. Акрамя працы ў майстэрні, ён актыўна займаўся дабрачыннасцю: выкупляў палонных, засноўваў касцёлы і кляштары, рабіў падарункі бедным.
 
Ватыкан: Пласіда Дамінга прадставіў новыя песні на словы Яна Паўла ІІ
01.12.2008 16:16
28 лістапада 2008 г. вядомы іспанскі тэнар Пласіда Дамінга прэзентаваў у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы свой новы дыск пад назвай «Amore infinito» («Бязмежная любоў»). У яго ўвайшлі песні на словы Караля Вайтылы, музыку да якіх напісалі вядомыя музыканты.
 
Святы Андрэй, апостал
30.11.2008 14:16

Святы Андрэй, апосталПаходзіў з Бэтсаіды (Галілея). Быў братам Сымона-Пятра. Абодва яны былі рыбакамі і жылі ў Капернауме, на беразе Генісарэцкага возера. Згодна з Евангеллем паводле св. Яна, Андрэй спачатку належаў да супольнасці вучняў св. Яна Хрысціцеля, а потым па парадзе свайго настаўніка пайшоў за Езусам, узяўшы з сабою брата. Такім чынам Андрэй стаў першым вучнем Хрыста, і таму ва ўсходняй традыцыі яго называюць «Першазваным». У сінаптычных Евангеллях апісана сцэна паклікання галілейскіх рыбакоў Андрэя і Пятра, якая адбылася пазней на беразе Генісарэцкага возера, пасля чаго браты ўжо не пакідалі Езуса і паўсюль спадарожнічалі яму. Паводле некаторых звестак, пасля смерці і ўваскрасення Месіі Андрэй скіраваўся на місію ў Грэцыю і Турцыю.

 
Ватыкан: Галілей — вучоны глыбокай веры
28.11.2008 18:02
На сувязь паміж навукай і глыбокай верай указаў Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас кангрэсу, які 26 лістапада 2008 г. распачаўся ў Рыме. Кангрэс прысвечаны развіццю навукі за перыяд 400 гадоў пасля выкарыстання Галілеем тэлескопу для назірання за зоркамі, планетамі і месяцам. Кардынал таксама нагадаў, што 2009 г. абвешчаны ААН годам Галілея — айца сучаснай навукі.
 
Бэнэдыкт XVI маліўся за ахвяраў тэрарыстычных актаў у Бамбеі
28.11.2008 17:06
Бэнэдыкт XVI асудзіў тэрарыстычныя акты ў Бамбеі (Індыя) і заахвоціў да малітвы ў інтэнцыі іх ахвяраў. Ад імя Пантыфіка спачувальную тэлеграму на адрас арцыбіскупа Бамбея кардынала Освальда Грасіяса даслаў Дзяржаўны сакратар Яго Cвятасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ. Святы Айцец таксама запэўніў аб тым, што моліцца ў інтэнцыі «вечнага адпачынку душаў ахвяраў» і «просіць Бога аб моцы і суцяшэнні для параненых і тых, хто сёння ў жалобе».
 
Армянская Апостальская Царква прапануе супольнае святкаванне Вялікадня
27.11.2008 16:19
Паводле паведамлення інфармацыйнага бюлетэня Армянскай Апостальскай Царквы, 25 лістапада 2008 г. Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І падчас сваёй сустрэчы з Бэнэдыктам XVI закрануў пытанне пра святкаванне Вялікадня ў адзін дзень усімі хрысціянамі, а таксама ўстанаўленне супольнага ўспаміну мучанікаў хрысціянства. Пры гэтым нагадваецца, што розніца датаў — вынік выкарыстання розных календароў хрысціянамі Усходу (юліянскі) і Захаду (грыгарыянскі).
 
Ватыкан: новы фотаальбом, прысвечаны апошнім гадам жыцця Яна Паўла ІІ
27.11.2008 16:16
У Ватыкане выдадзены новы фотаальбом, прысвечаны Яну Паўлу ІІ, дзе адлюстравана праца апошніх пяці гадоў жыцця Пантыфіка. У альбоме змешчаны, між іншым, апошні фотаздымак Яна Паўла ІІ, зроблены пры жыцці: з адчыненага акна Пантыфік глядзіць на плошчу Святога Пятра.
 
Бэнэдыкт XVI перасцерагае ад падзелаў у Касцёле
26.11.2008 20:39
Вучэнню святога Паўла пра значэнне веры і ўчынкаў для апраўдання прысвяціў сваю катэхезу Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 26 лістапада 2008 г. Святы Айцец перасцярог ад катастрафічных наступстваў веры, поруч з якой няма любові, а таксама ад падзелаў у Касцёле. У аўдыенцыі прыняў удзел Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І, які ў гэтыя дні знаходзіцца з афіцыйным візітам у Ватыкане.
 
Эма Томпсан пракансультавалася з Ватыканам
25.11.2008 20:39
Вядомая брытанская актрыса, а таксама перакананая атэістка Эмма Томпсан, рыхтуючыся да сваёй новай ролі, пракансультавалася па тэлефоне з Ватыканам. «Я пазваніла, прадставілася і сказала, што ў новым фільме буду іграць каталічку, і таму прашу аб дапамозе», — паведаміла Эма Томпсан у размове з журналістам нямецкага выдання «Frankfurter Rundschau».
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1794 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.