Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ватыкан: сонечныя батарэі на даху залы Паўла VI
25.11.2008 19:51
У сераду 26 лістапада 2008 г. у сядзібе Папскай Акадэміі Навук у Ватыканскіх садах адбудзецца ўрачыстае адкрыццё сонечных батарэй на даху залы Паўла VI. Ва ўрачыстасці, між іншым, прыме ўдзел італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, Карла Руббіа.
 
Бэнэдыкт XVI пра экуменічны дыялог з армянамі і пра пераслед хрысціянаў на Блізкім Усходзе
25.11.2008 16:01
Тэму хрысціянскага сведчання ўзняў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI, прымаючы ў Ватыкане Армянскага Каталікоса Вялікага Дома Кілікійскага Арама І. Пантыфік адзначыў, што шматлікія армянскія святыя і мучанікі на працягу вякоў давалі сведчанне сваёй веры, а асабліва ў часы трагічнага пераследу ў ХХ стагоддзі.
 
Святая Кацярына Александрыйская, панна і мучаніца
25.11.2008 14:32

Святая Кацярына Александрыйская, панна і мучаніцаПаводле падання, Кацярына да хросту мела імя Дасіфея. Яна нарадзілася ў 294 г. у Александрыі Егіпецкай у сям’і мясцовага валадара. Як апавядае Жыціе, дзяўчына вылучалася незвычайнай прыгажосцю і выключнымі здольнасцямі, але разам з тым была вельмі ганарыстаю і не жадала выйсці замуж ні за каго, хто б не пераўзыходзіў яе ва ўсіх адносінах. Маці Кацярыны, патаемная хрысціянка, адвяла дачку да пустэльніка, які распавёў дзяўчыне пра такога Жаніха: «Я ведаю аднаго цудоўнага Юнака, які непараўнальна перавышае цябе ва ўсіх тваіх талентах.

 
Армянскі Каталікос Арам І прыбыў у Ватыкан
24.11.2008 18:21
Армянскі Каталікос Вялікага Дома Кілікійскага Арам І, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Ліванскай Рэспубліцы (Блізкі Усход), 24 лістапада 2008 г. прыбыў у Ватыкан з афіцыйным візітам па запрашэнні Бэнэдыкта XVI. Акрамя дзвюх сустрэчаў са Святым Айцом праграма візіту прадугледжвае размовы са старшынёю Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Вальтэрам Касперам.
 
Ватыкан: прафесар эканомікі з Паўднёвай Карэі — фінансавы рэвізор Апостальскай Сталіцы
24.11.2008 18:15
22 лістапада 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў прафесара эканомікі з Паўднёвай Карэі Томаса Хана Хонг-Суна фінансавым рэвізорам у Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.
 
Ватыкан: важныя падзеі з удзелам Святога Айца ў бліжэйшыя месяцы
24.11.2008 16:52
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы абвясціла спіс цэлебрацый, якія ў бліжэйшыя месяцы ўзначаліць Бэнэдыкт XVI. 29 лістапада 2008 г. а 17 гадзіне ў ватыканскай базыліцы Пантыфік узначаліць Нешпары І Нядзелі Адвэнту. На наступны дзень ён наведае рымскую базіліку св. Лаўрэнція за мурамі (San Lorenzo fuori le Mura) з нагоды 1750-годдзя мучаніцкай смерці гэтага святога.
 
Святыя мучанікі Андрэй Зунг-Лак, святар, і паплечнікі, мучанікі
24.11.2008 16:10
Святыя мучанікі Андрэй Дунг-Лак, святар і яго паплечнікіПраца каталіцкіх місіянераў на тэрыторыі сённяшняга В’етнама распачалася ў XVI стагоддзі. У пазнейшыя стагоддзі шматразова арганізоўваліся жудасныя пераследы, падчас якіх прынялі смерць за веру місіянеры з Еўропы і шматлікія в’етнамцы. 19 чэрвеня 1988 года Папа Ян Павел ІІ кананізаваў 119 в’етнамскіх мучанікаў, сярод якіх было 8 біскупаў, 37 в’етнамскіх святароў і 59 свецкіх в’етнамцаў.

Успамін: 24 лістапада
 
Святы Калюмбан, абат
23.11.2008 14:25

Святы Калюмбан, абатНарадзіўся ў 543 г. у Лейнстэры (Ірланлыя). У 569 г. уступіў у славуты бэнэдыктынскі кляштар у Бангоры і неўзабаве стаў у ім адным з найбольш вядомых настаўнікаў. У 590 г. разам з некалькімі братамі скіраваўся на поўнач Францыі, дзе ў бургундскім мястэчку Люксэй каля 593 г. заснаваў кляштар, які з цягам часу адыграў значную ролю ў фармаванні культуры ўсёй Заходняй Еўропы.

 
Святы Клімэнт І, Папа і мучанік
23.11.2008 14:01
Святы Клімэнт І, Папа і мучанікКлімэнт Рымскі быў вучнем апостала Паўла. У 92 г. ён быў абраны Папам і стаў трэцім наступнікам св. Пятра. Напісаў славуты ліст да Карынцянаў, у якім заклікаў да адзінства раз’яднаную хрысціянскую супольнасць. Ён кіраваў Касцёлам да 99 г. Як сведчыць паданне, напрыканцы І ст. Папа быў выгнаны з Рыма і па загадзе цэзара сасланы на Крымскі паўвостраў для прымусовай працы ў каменяломнях.
 
Святая Цэцылія, панна і мучаніца
22.11.2008 16:54
Святая Цэцылія, панна і мучаніцаНароджаная на мяжы ІІ і ІІІ стст. у сям’і рымскіх арыстакратаў, Цэцылія ў вельмі маладым узросце пажадала заручыцца з Хрыстом і склала шлюб чыстасці. Згодна з воляю бацькоў, яна была выдадзена замуж за паганіна Валяр’яна, якому ў першую шлюбную ноч прызналася, што сваю чыстасць ахвяравала Богу. Ёй удалося пераканаць Валяр’яна прыняць хрост, і яны пачалі разам клапаціцца пра пераследаваных хрысціянаў.
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1795 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.