Святы Ян ад Крыжа, святар і доктар Касцёла
|
14.12.2008 12:27 |
Нарадзіўся каля 1542 г. у Іспаніі, уступіў ў ордэн кармелітаў, а ў 1568 г., пад уплывам св. Тэрэзы Авільскай, стаў першым манахам рэфармаванага закону «босых» кармелітаў. Вызначаўся вялікай святасцю жыцця і мудрасцю, пра што сведчаць яго лісты адносна духоўнага жыцця, у якіх апісваюцца найглыбейшыя перажыванні містычнага кантакту чалавечай душы з Богам. Памёр 24 лістапада 1591 г. у Убэда.
Успамін: 14 снежня |
Святая Люцыя, панна і мучаніца
|
13.12.2008 12:19 |
Была забітая ў Сіракузах падчас пераследу хрысціянаў у часы імператара Дыяклеціяна, калі, нягледзячы на жудасныя пыткі, не адраклася ад веры. Яе культ распаўсюдзіўся ва ўсім Касцёле, а яе імя ўзгадваецца ў Рымскім каноне і Эўхарыстычнай малітве. Святая Люцыя з’яўляецца заступніцай сляпых і хворых на вочы, а таксама хворых дзяцей.
Успамін: 13 снежня |