Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Ватыкан: пратэст супраць эксперыментаў на чалавечых эмбрыёнах
12.11.2008 18:59
«Апостальская Сталіца выказалася супраць забівання чалавечых эмбрыёнаў у эксперыментальных мэтах», — паведаміў кардынал Хав’ер Ласано Барраган. Старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя прадставіў праграму Міжнароднага кангрэса, прысвечанага тэме душпастырства ў лячэнні хворых дзяцей, які адбудзецца ў Ватыкане 13 лістапада 2008 г.
 
Святы Язафат, біскуп і мучанік
12.11.2008 16:10
Святы Язафат, біскуп і мучанікНарадзіўся каля 1580 г. ва Уладзіміры Валынскім ва Украіне ў праваслаўнай сям’і. Згодна з воляю бацькоў, ён рыхтаваўся стаць купцом. Падчас побыту ў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні — Язафат быў моцна ўражаны рэлігійнаю нязгодаю, што панавала паміж каталікамі, праваслаўнымі і арыянамі, а таксама юдэямі і мусульманамі. Усёй душою прагнучы еднасці, Язафат зблізіўся з уніятамі, прыняў каталіцтва і ўступіў у Вільні ў ордэн базыліянаў. Там ён прыняў біскупскае пасвячэнне і быў прызначаны дапаможным біскупам у Полацк.
 
Святы Язафат Кунцэвіч, біскуп і мучанік
12.11.2008 15:38
Святы Язафат Кунцэвіч, біскуп і мучанікПаходзіў з Уладзіміра Валынскага, з мяшчанскай сям’і. Нарадзіўся каля 1580 года. Юнаком па жаданні бацькоў накіраваўся ў Вільню, каб авалодаць прафесіяй купца. У Вільні ён сутыкнуўся з руплівымі духоўнікамі і ўключыўся ў інтэнсіўнае жыццё і справы маладой уніі. У 1604 годзе прыняў базыліянскі хабіт, а пазней — пасвячэнні пераддыяканату і дыяканату. Адначасова распачаў тэалагічнае служэнне, а ў 1609 годзе прыняў святарскія пасвячэнні і быў прызначаны апекуном навіцыяту.
 
Быць ці забіць: крывавае аблічча геданізму
11.11.2008 19:08

10 снежня 2008 г. ААН будзе адзначаць 60-ю гадавіну Паўсюднай дэкларацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды радыкальныя праабартыўныя групы маюць намер прадставіць Генеральнай Асамблеі ААН петыцыю ў справе гарантавання паўсюднага права на аборты як аднаго з асноўных правоў чалавека. Так-так, знішчэнне чалавечай істоты сапраўды прэзентуецца тут як асноўнае права чалавека.

 
Святы Марцін, біскуп
11.11.2008 15:09
Святы Марцін, біскупНарадзіўся ў 316 ці 317 годзе ў Паноніі (сённяшняя Венгрыя), дзе яго бацька працаваў ваенным трыбунам. Рымскі афіцэр, а пасля — біскуп у Туры (Францыя), ён праславіўся і стаў вядомым дзякуючы сваёй вялікай міласэрнасці (яшчэ падчас службы ў войску, сустрэўшы бедняка, аддаў яму палову свайго плашча). Адзін з найбольш папулярных святых у Сярэднявеччы. Памёр 8 лістапада 397 года, але пахаваны быў 11 лістапада, і гэты дзень прыняты як дзень успаміну св. Марціна.

Успамін: 11 лістапада
 
Святы Марцін Турскі, біскуп
11.11.2008 14:26
Святы Марцін Турскі, біскупНарадзіўся паміж 316 і 317 гг. у Паноніі (сучасн. Венгрыя) у паганскай сям’і. Яго бацька, рымскі вайсковы трыбун, неўзабаве быў пераведзены ў Італію, дзе прайшло дзяцінства Марціна. Там ён пазнаёміўся з хрысціянствам і жадаў прыняць хрост, але па волі бацькі ва ўзросце пятнаццаці гадоў быў вымушаны стаць вайскоўцам. Праз нейкі час ён разам з войскам апынуўся ў Галіі (сучасн. Францыя). Аднойчы каля гарадской брамы Ам’ена Марцін убачыў жабрака, цела якога было толькі ледзь прыкрытае лахманамі, нягледзячы на холад. Малады вайсковец выцягнуў меч і, разрэзаўшы ім свой плашч, палову аддаў таму жабраку. Уначы Марцін убачыў Хрыста, захінутага ў палову яго плашча. Уражаны гэтым бачаннем, ён пакінуў вайсковую службу і прысвяціў сябе служэнню Хрысту.
 
Бэнэдыкт XVI заахвочвае да глыбокай салідарнасці з габрэямі
10.11.2008 20:55
9 лістапада 2008 г. у Ватыкане Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас малітвы «Анёл Панскі» ўзгадаў трагедыю так званай хрустальнай ночы (з ням. Kristallnacht), 70-я гадавіна якой прыпадала на гэты дзень. З 9 на 10 лістапада 1938 г. адбылася першая масавая акцыя фізічнага насілля ў адносінах да габрэяў на тэрыторыі фашысцкай Германіі.
 
Святы Леў Вялікі, папа і доктар Касцёла
10.11.2008 14:08
Святы Леў Вялікі, папа і доктар КасцёлаСвяты Леў Вялікі паходзіў з Тасканы (Італія), але дата яго нараджэння дакладна невядома. Ён быў архідыяканам Папы Цэлестына І, а 29 верасня 440 г. сам быў абраны наступнікам святога Пятра. Як кіраўнік Касцёла ён быў непахісным абаронцам праўдзівай веры ад шматлікіх ерасяў, распаўсюджаных у тыя часы, а таксама адстойваў вучэнне пра Боскую і чалавечую натуры, з’яднаныя ў асобе Езуса Хрыста, палемізуючы ў гэтым пытанні з хрысціянскім Усходам. На славутым Халцэдонскім Саборы 451 г. Папу Льва падтрымалі ўсе прадстаўнікі Касцёла. Праз год пасля Сабору Леў Вялікі абараніў Рым ад нападу гунаў, выехаўшы насустрач іх правадыру Атылу.
 
Неаязычніцтва: нявінны фальклёр ці самагубства чалавека?
08.11.2008 22:45
Паводле Божага Аб’яўлення, Пан Бог па сваім вобразе і падабенстве стварыў чалавека. Адкідваючы гэтую праўду і тое, што з яе вынікае, бязбожнік пачынае ствараць свет і рэлігію па сваім вобразе і падабенстве.
 
Тэорыі эвалюцыі і стварэння свету не з’яўляюцца несумяшчальнымі
06.11.2008 17:50
З 31 кастрычніка па 4 лістапада 2008 г. у Ватыкане адбывалася пленарнае пасяджэнне Папскай Акадэміі навук, прысвечанае тэме «Навуковы падыход да эвалюцыі сусвету і жыцця». Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што сусвет зусім не з’яўляецца хаатычнай сістэмай, што яна ўпарадкаваная, і чалавек можа адчуць у ёй, таксама і з дапамогай навукі, прысутнасць Творцы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1798 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.