Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Быць ці забіць: крывавае аблічча геданізму
Публіцыстычная старонка Пятра Рудкоўскага
11.11.2008 19:08

10 снежня 2008 г. ААН будзе адзначаць 60-ю гадавіну Паўсюднай дэкларацыі правоў чалавека. З гэтай нагоды радыкальныя праабартыўныя групы маюць намер прадставіць Генеральнай Асамблеі ААН петыцыю ў справе гарантавання паўсюднага права на аборты як аднаго з асноўных правоў чалавека. Так-так, знішчэнне чалавечай істоты сапраўды прэзентуецца тут як асноўнае права чалавека.

Зыходным пунктам пра-абартыўнай (называнай часам больш вытанчана — pro-choice) ідэалогіі ёсць тэзіс аб тым, што чалавечы эмбрыён — прынамсі на ранніх стадыях развіцця — не з'яўляецца чалавекам. Адкуль такая ўпэўненасць? У адказ на гэтае пытанне можна пачуць сустрэчнае пытанне: а адкуль упэўненасць у тым, што гэты эмбрыён з’яўляецца чалавекам? Плюс да гэтага, pro-choice ідэолагі кінуць нам, хутчэй за ўсё, яшчэ дадатковую засцярогу: «Толькі не трэба нам навязваць догмы пра „несмяротную душу“ і „волю Творцы“». Маўляў, калі мы абстрагуемся ад хрысціянскіх догмаў і перакананняў, то ўсё само па сабе стане ясным.

А вось, спадары-ідэолагі, тут далёка не ўсё ясна, нават калі мы і возьмем у дужкі ўсю хрысціянскую дагматыку і будзем зыходзіць выключна з «нейтральнага» разумення «чалавечага права». Для таго, каб супраціўляцца абортам, дастаткова няўпэненасці ў тым, што эмбрыён не з’яўляецца чалавечай істотай. Гэта вы абавязаны прадставіць абсалютна пэўны аргумент, што чалавечы эмбрыён на такой і такой стадыі не з'яўляецца чалавекам. Інакш кажучы, для таго, каб прызнаць аборт маральна апраўданым, патрэбен нейкі абсалютна пэўны крытэрый, які дазволіў бы адрозніць «эмбрыён-яшчэ-не-чалавек» ад «эмбрыёна-ўжо-чалавека». А такога абсалютнага крытэрыя ніхто з вас, шаноўныя ідэолагі, не прадставіў і прадставіць, бадай, не зможа, бо паняцце «чалавечай істоты» не належыць ні да эмпірычных, ні да лагічных відавочнасцяў. Вы можаце ў лепшым выпадку аперыраваць гіпотэзамі, ваш пастулат: «Дазволіць аборты!» абапіраецца ўсяго толькі на гіпотэзе, што «ікс», магчыма, не з’яўляецца чалавекам. Магчыма, не з’яўляецца, а, магчыма, і з’яўляецца...


Аднак сутнасць праблемы дрэмле ў нечым іншым. На самой справе ёсць нешта пэўнае для ідэолагаў pro-choice. Пэўным ёсць культ сексуальнай асалоды (хоць, можа, больш правільна тут было б сказаць «сексуальнай горычы», бо секс, пазбаўлены этычнага вымярэння, наўрад ці дае аўтэнтычную асалоду). Вось гэтая пэўнасць і вызначае стратэгію ідэолагаў, якія выступаюць за аборты. Разважанне тут такое: «Напэўна хачу мець „максімум сексу“, магчыма, чалавечы эмбрыён не з’яўляецца чалавекам, значыць, я маю права знішчыць чалавечы эмбрыён». Жудаснае, антыгуманнае разважанне, але менавіта яно ляжыць у аснове pro-choice ідэолагаў, якія старанна маскіруюцца пад «абаронцаў правоў чалавека» і з пенай на вуснах прапаведуюць свабоду і веліч чалавечай асобы.

Пад маскай шляхетнага гуманізму праабартыўнай ідэалогіі хаваецца крывавы твар геданізму — культ Фаласа і Вагіны, у ахвяру якім без асаблівых дакораў сумлення прыносяцца тысячы і мільёны чалавечых жыццяў, абазваных «звыклымі эмбрыёнамі-вегетацыямі».
 
Гэты культ з’яўляецца самай сур’ёзнай кампраметацыяй сучаснага гуманізму.
 
 Каментарыі (19)
1Каментарый
  14.11.2008 г. 10:40Аўтар: Юра
Каментарыяў сапраўды няма.
2Каментарый
  14.11.2008 г. 14:56Аўтар: Просто_Гена
Уважаемый Петр, ну неужели Вы думаете, что девушка-женщина, случайно забеременевшая, будет искать «петыцыю Генеральнай асамблеі ААН у справе гарантавання паўсюднага права на аборты», чтобы как-то себя оправдать? Ну, не смешите. Конечно, такие документы важны, нужны. Но при чём тут Вы? и, собственно, мы? Выйдем с плакатом на улицу? Выступим на радио? Напишем обличающую статью? 
 
Вывод странный делаете: разрешенные аборты как путь к «культу сексуальнай асалоды». Ничего подобного. Сейчас почти каждая школьница знает последствия абортов и ох, как боится забеременеть, НО жить сексуальной жизнью продолжает. Так вот, знания в массы нужно нести не про аборты, а про целомудрие до брака, про красоту семейной жизни, про верность единственному/единственной. И если Ваше слово будет убедительным, то и про аборты говорить не нужно будет.
3Каментарый
  15.11.2008 г. 12:03Аўтар: бр Пётр
Дзякую, Просто Гена, за крытычны каментарый, аднак не зусім разумею, да чаго адносіцца Ваша крытыка. Ці Вы крытыкуеце факт рэагавання на палітычную кампанію прыхільнікаў абортаў (можа, не трэба на гэта рэагаваць?), ці тое, што я павязаў праабартыўную ідэалогію з культам сексуальнай асалоды (на Вашу думку, сувязі тут ніякай няма?), ці тое, што я, маўляў, кажу пра тое, што кожнай «школьніцы» вядома? 
Ну, калі Вас цікавіць сэнс майго допісу, то ён такі: ёсць выклік, кінуты нам ідэолагамі абортаў, дык варта неяк зарэагаваць на гэты выклік. Ёсць пэўны набор стандартных аргументаў, ужываных імі, дык трэба даць ацэнку гэтым аргументам. А пра «целомудрие» таксама трэба размаўляць, ясна, што трэба. Але няўжо з гэтага вынікае, што маральную ацэнку абортам даваць не трэба?
4Каментарый
  15.11.2008 г. 11:26Аўтар: Яўген
Натуральна, католікі павінны рэагаваць на ўсе выпады так званых гуманістаў.
5Каментарый
  17.11.2008 г. 15:32Аўтар: Просто_Гена
И Вам спасибо за ответ. Поясню — не нравится тема. Конечно, каждый верующий согласится с Вами. Но вот Ваша цитата «ёсць выклік, кінуты нам ідэолагамі абортаў, дык варта неяк зарэагаваць»... То есть Вы сами не знаете, как среагировать? Или не выбрали форму? (письмо, петиция, протест, демонстрация, массовая акция) или просто достаточно блога для успокоения совести? 
«Трэба даць ацэнку гэтым аргументам», — говорите Вы. Прикольно))) Серьёзно думаете, что Ваш блог (то бишь Вашу оценку) кто-нибудь из «радыкальна праабартыўнай групы» прочитает, а ещё круче — кто-нибудь из членов Генеральной ассамблеи ООН?  
Ну, а просто верующим зачем в 10 классе повторять, что дважды два — четыре? Они и так это знают.
6Каментарый
  18.11.2008 г. 09:40Аўтар: Наталья
Во-первых, полностью поддерживаю Вас, бр. Пётр. Эта тема очень важна? и на неё необходимо реагировать всеми доступными способами (и в блогах тоже). 
Во-вторых, хотелось бы сказать для просто Гены — ваша позиция «при чём тут вы .... и мы» называется «мая хата с краю».
7")))"
  19.11.2008 г. 15:38Аўтар: Просто_Гена
Наталья, по случайной описке в Вашем комментарии и заключен мой ответ. Ваша цитата: «эта тема очень важна?» почему-то со знаком вопроса)))) 
Нет слов)))) 
И ещё: моя хата не с краю, я сторонник действий, а не слов.
8Каментарый
  24.11.2008 г. 11:29Аўтар: Кирилл
И что же сторонник действий сделал в отношении этой проблемы, покритиковал бр. Петра?
9Каментарый
  24.11.2008 г. 11:32Аўтар: хакон
Интересно, а что Костел может предложить современному преуспевающему городскому жителю взамен гедонизма? Идея традиционной семьи актуальна лишь для людей-собственников, желающих иметь своих детей и супруга в собственности до самой смерти, тем самым лишая их свободы. Даже в консервативной Норвегии серьезно рассматривается вопрос венчания государственной христианской Церковью однополых браков. То есть мораль христианства уже давно не удовлетворяет требованиям честолюбивых успешных горожан, отлично отдающих себе отчет в том, что их богатство построено на бедности других людей, порой живущих в других государствах, отсталых в экономическом отношении. Современная духовность исходит из экономических условий бытия человека, быть нищим не хочет никто, св.Франциск сегодня не актуален. Каждый человек беспокоится исключительно о собственном благе, и лишь единицы поступают иначе, своим исключением подтверждая общее правило. Сегодня нужнее всего концепция человеческого счастья без денег, а ее нет.
10Каментарый
  24.11.2008 г. 16:55Аўтар: Грустный_Гена
Да, Кирилл, Вы абсолютно правы. К великому сожалению (без иронии и сарказма) мои попытки отговорить двух девушек от аборта не увенчались успехом... Наверное, мои слова звучали неубедительно. Прошло много время, а я чувствую долю вины. Вот поэтому и хотелось приблизить тему к реальности, а не обсуждать «(всего только!) намеры радыкальнай праабартыўнай групы ассамблеи ААН».
11Каментарый
  27.11.2008 г. 11:47Аўтар: Кирилл
По-моему, это обсуждение — вполне реальное действие в контексте данного вопроса («намеры радыкальнай праабартыўнай групы ассамблеі ААН»). Различные взгляды на существующую проблему помогают в поиске подходов к решению этой самой проблемы. А свой взгляд, согласитесь, бр. Петр высказывает достаточно интересно и живо.
12Каментарый
  27.11.2008 г. 12:01Аўтар: а. Аляксандр М. SchP
«Забіць» ліквідуе «быць», і праз сам факт забойства «забіць» супярэчыць таму, што ён таксама «Быць», бо ён не мог бы забіць, калі б не быў «БЫЦЬ» — ESSERE, якое паўстала ад першай прычыны — вечнай любові. У «забіць» недахоп нечага, каб «БЫЦЬ», таму яно негатыўнае.  
Брфт Пётр, благаславі Вас БОГ! Так трымаць!
13Каментарый
  27.11.2008 г. 12:04Аўтар: Злой_Гена
Уважаемый Кирилл, так вот «решение этой самой проблемы» у нас сводится к однозначному беспринципному отрицанию абортов. И это правильно, у нас, верующих людей, по этому поводу не должно быть и тени сомнений. 
Только вот «различных взглядов», как Вы говорите, НЕТ и быть не может, также как и решения этой проблемы. 
- Вам не кажется, коллега, что 2х2 будет 4? 
- Вы несомненно правы, 2х2=4. 
- Да, безусловно, 2х2 это 4. 
- Как ни парадоксально, но 2х2 все-таки 4. 
- Факт, 2х2=4.
14Каментарый
  27.11.2008 г. 15:51Аўтар: Кирилл
Уважаемый Просто_Гена-Грустный_Гена-Злой_Гена, не хотелось бы Вас обижать, но Вы, по-моему, заблудились в трёх соснах собственных суждений. 
Поясню свой предыдущий комментарий на всякий случай. Взглядов на проблему абортов существует как минимум два (для простоты сведем к минимуму). Один из них, то есть «ЗА» лабирует Генеральная Ассамблея ООН, другой «ПРОТИВ» высказал в своем блоге христианин. Это совершенно НОРМАльная реакция верующего человека, это необходимая реакция, и, повторюсь, ВПОЛНЕ РЕАЛЬНОЕ ДЕЙСТВИЕ. Вы что КОНКРЕТНО предлагаете, Геннадий?
15Каментарый
  27.11.2008 г. 15:54Аўтар: Злой_Гений
Предлагаю как минимум акцию протеста.  
Гена фантазирует: на площади тысяча молодых людей, у каждого багровый цветок розы, например, как символ убиенного младенца; в руках мужественно-угрюмых парней-католиков плакаты с кричащими надписями; приглашенный медработник рассказывает об ужасах последствий абортов; красивая девушка умилительно рассказывает, что её мать хотела сделать аборт, будучи ею беременной... зрители украдкой вытирают набежавшую слезу. И везде теле-, радио- репортёры, через день газеты пестрят заголовками... «Католическая молодёжь сказала решительное НЕТ абортам!» Ну, а потом, конечно, через недельку такие же акции прошли в Польше, Чехии, Италии, разве всё перечислишь? 
Богатая фантазия у Генки, ему бы сказки писать.
16Каментарый
  27.11.2008 г. 16:12Аўтар: Кирилл
Угу.
17Каментарый
  01.12.2008 г. 11:08Аўтар: бр Пётр
Дзякую за водгукі і ўвагу да ўзнятай у маім допісе тэмы. 
Некаторыя выказванні, аднак — прызнаюся — падаюцца мне дзіўнаватымі, а іх мэта — незразумелай. У некаторых выказваннях прасочваецца якоесь раздражненне самім фактам уздымання тэмы праабартыўнай прапаганды. Маўляў, тое, пра што я напісаў — гэта псеўдапраблема, даводзіць нешта ў гэтай галіне — тое самае, што даводзіць, што 2+2=4. Па-мойму, гэта — ці то баналізацыя справы, ці то звычайная кантэстацыя дыскусіі вакол РЭАЛЬНЫХ праблемаў. Інакш кажучы, або маем дачыненне з крайняй наіўнасцю (этычныя цверджанні не характарызуюцца матэматычнай відавочнасцю), або з непрыхільнасцю да факту ўздымання гэтай праблемы.  
Дзіўным таксама падаецца заклік да "дзеянняў" ЗАМЕСТ рэфлексіі над праблемай абортаў, як быццам адно выключае другое. Насамрэч рэфлексія з'яўляецца ПЕРАДУМОВАЙ для адэкватнага дзеяння, а ніяк не выключае яго. А вось дзеянне без папярэдняй рэфлексіі можа аказацца парожнім і непрадуктыўным.
18Каментарый
  02.12.2008 г. 12:29Аўтар: Просто-Гена
Умнейший человек, брат Петр.  
Пойду «рефлексну» над проблемой абортов. 
В растерянности Генка думает, сколько «рефлекснуть»? 
А ещё что делать, когда уже давно на реколлекциях и на молодежных встречах уже «рефлекснули» по этой проблеме. Наверное, надо «рефлекснуть» ещё....
19Каментарый
  02.12.2008 г. 12:33Аўтар: Просто_Гена
Почитайте новость «Жыхары амаль тысячы гарадоў у свеце выступаюць супраць смяротнага пакарання» и поучитесь, как нужно выражать свое отношение к наболевшим проблемам. А то за рефлексией и проблему забудете. 
Извините за тон. Куда уж нам, белорусам... Нам всё толерантно))) Подумав, Генка согласился с братом Петром, взял подушечку и пошел рефлексировать.
 

tt

Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
У наступных артыкулах гэтай рубрыкі аўтар, па магчымасці, будзе старацца адлюстраваць адказы на вашыя лісты.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.