Нарадзіўся каля 650 г. у Дамаску (Сірыя) у хрысціянскай сям’і. На пачатку быў вядомым прыдворным паэтам, але з-за пераследу хрысціянаў разам з сям’ёю пакінуў радзіму. Па абвінавачанні ў дзяржаўнай здра- дзе каліф загадаў адсячы Яну руку, але праз заступніцтва Маці Божай адсечаная рука ізноў зраслася. Пасля гэтага цуду Ян вырашыў стаць манахам і разам з братам пасяліўся ў кляштары непадалёк ад Ерузалема. Аддаліўшыся ад свету, Ян становіцца святаром і вядзе вострую палеміку з іканаборцамі, а таксама стварае выдатныя тэалагічныя і літаратурныя творы, піша вершы і духоўную музыку.