Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI заклікае быць асцярожнымі на дарогах
17.11.2008 18:29
Падчас сваёй прамовы на плошчы Святога Пятра, у дзень успаміну ахвяраў дарожных здарэнняў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў захоўваць бяспеку на дарогах. Пантыфік таксама запэўніў у сваёй малітве за ўсіх, хто страціў сваё жыццё ў аўтамабільных аварыях.
 
Кардынал Бэртонэ — папскі прадстаўнік на Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мексіцы
17.11.2008 16:53
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Тарчызіо Бэртонэ сваім паслом на VI Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца ў Мексіцы з 13 па 18 студзеня 2009 г. Вядома, аднак, што Бэнэдыкт XVI прамовіць да ўдзельнікаў сустрэчы ў Мексіцы праз спадарожнікавую сувязь.
 
Бэнэдыкт XVI заклікае да малітвы ў інтэнцыі кантэмпляцыйных супольнасцяў
17.11.2008 16:42
16 кастрычніка 2008 г. Святы Айцец звярнуўся з просьбай аб малітве ў інтэнцыі кансэкраваных асобаў, якія выключна прысвяцілі сваё жыццё Богу. Бэнэдыкт XVI нагадаў, што ў пятніцу 21 лістапада, ва Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі, прыпадае дзень малітвы ў інтэнцыі кляўзуровых супольнасцяў.
 
Святая Альжбета Венгерская, законніца
17.11.2008 16:14
Святая Альжбета Венгерская, законніцаНарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі.
 
Святая Гертруда, панна
16.11.2008 14:16
Святая Гертруда, паннаНарадзілася 6 студзеня 1256 года. Пяцігадоваю дзяўчынкаю бацькі аддалі Гертруду, якая праяўляла літаратурныя, музычныя і мастацкія здольнасці, у школу пры кляштары цыстэрцыянак у саксонскім мястэчку Хэльфта. Падросшы, яна вырашыла прысвяціць сябе Богу ў хэльфцкім кляштары, які ў тыя часы быў найбуйнейшым жаночым манаскім асяродкам на нямецкіх землях.
 
Святы Альбэрт Вялікі, біскуп і доктар Касцёла
15.11.2008 13:41
Святы Альбэрт Вялікі, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 1200 г. у Баварыі. У 1223 г. у Падуі (Італія) уступіў у ордэн дамініканаў. Неўзабаве пасля гэтага перабраўся ў Кёльн, дзе правёў большую частку свайго жыцця. Пасля навучання, якое праходзіла ў розных гарадах (Фрыбургу, Рэгенсбургу, Страсбургу і інш.), у 1245 г. у Парыжы Альбэрт атрымаў ступень доктара тэалогіі. У 1248 г. заснаваў у Кёльне навучальную установу свайго ордэна, дзе выкладаў да 1254 г., зрабіўшы яе значным культурным цэнтрам. Адным з яго вучняў быў св. Тамаш Аквінскі.
 
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэзідэнтам Бразіліі
14.11.2008 18:17
Прэзідэнт Бразіліі Луіс Ігнасіу Лула да Сілва наведаў з візітам Ватыкан. Мэта візіту — падпісанне пагаднення, якое рэгулюе прававы статус Каталіцкага Касцёла ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне. Прэзідэнт Лула найперш сустрэўся з Пантыфікам, а пасля — з кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
 
Бэнэдыкт XVI пра другое прыйсце Хрыста
14.11.2008 16:29
«Хрыстус уваскрос і мы ўваскрэснем. Ён з’яўляецца гарантам нашай надзеі на будучыню і справядлівым суддзёю, якому кожны дасць справаздачу аб сваім жыцці», — вучэнне святога Паўла пра другое прыйсце Хрыста ў канцы часоў было тэмай катэхезы Святога Айца Бэнэдыкта XVI падчас чарговай агульнай аўдыенцыі ў сераду 12 лістапада 2008 г.
 
Класіка хрысціянскага кіно: «Езус з Назарэта»
12.11.2008 21:00
Класіка хрысціянскага кіно, фільм Франка Дзэфірэлі «Езус з Назарэта», пастаўлены 31 год таму, застаецца адной з найлепшых экранізацый святой гісторыі. Гэта апавяданне пра жыццё, смерць і ўваскрасенне нашага Збаўцы.
 
Памёр біскуп Маджоліні
12.11.2008 20:00
текст
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1797 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.