Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI пра сведчанне манаскіх супольнасцяў
21.11.2008 18:20
Пра месца Божага слова ў манаскім жыцці выказаўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас Пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця 20 лістапада 2008 г. у Ватыкане. Пасяджэнне было прысвечана жаночым кантэмляцыйным супольнасцям.
 
Бэнэдыкт XVI: катэхеза пра апраўданне
20.11.2008 20:22
Быць справядлівым — значыць быць з Хрыстом; толькі ў еднасці з Ім чалавек атрымае апраўданне, працягваючы цыкл катэхезаў пра св. Паўла, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI растлумачыў вучэнне Апостала Народаў пра апраўданне.
 
Святы Рафал Каліноўскі, святар
20.11.2008 16:21
Святы Рафал Каліноўскі, святарНарадзіўся 1 верасня 1835 г. у Вільні і на хросце атрымаў імя Юзэф. Ва ўзросце васемнаццаці гадоў паступіў у інжынерную школу ў Пецярбургу, а пасля заканчэння застаўся працаваць у ёй на пасадзе ад’юнкта матэматыкі. Аднак праз нейкі час Юзэф адмовіўся ад выкладчыцкай працы і наняўся на будоўлю чыгункі Курск – Адэса.
 
Быць самім сабой
20.11.2008 15:00
«Кім ты будзеш, калі вырасцеш?» — часта пытаюцца дарослыя ў малога дзіцяці. «Кім мне быць?» — пытаецца малады чалавек, заканчваючы школу. «Якім я павінен быць?» — пытаецца дарослы чалавек і хрысціянін. «Будзь сабой!» — гучыць часта адказ, які міжволі нараджае пытанне: а што значыць «быць сабой»?
 
Кардынал Сандры: Касцёл вядзе барацьбу з антыісламізмам, а пераслед хрысціянаў павялічваецца
19.11.2008 20:18
«У той час, калі Касцёл вядзе барацьбу з антысемітызмам і антыісламізмам, пераслед хрысціянаў павялічваецца», — адзначыў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, у інтэрв’ю для газеты «La Repubblica».
 
Ватыкан: шасцігадовая дзяўчынка можа быць абвешчана Доктарам Касцёла
19.11.2008 20:17
Італьянская дзяўчынка Антанетта Мэо, якая памерла ад раку (саркома косці) ва ўзросце шасці гадоў, можа быць абвешчана Доктарам Касцёла. Пасля сябе дзяўчынка пакінула 150 лістоў (скіраваных да Асобаў Найсвяцейшай Тройцы і Марыі), якія з’яўляюцца «цудоўнай тэалагічнай цэласнасцю», — адзначыў сакратар Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя біскуп Хасэ Луіс Рэдрадо Марчытэ.
 
«L'Osservatore Romano» раскрыла сакрэты Ватыканскай пошты
19.11.2008 18:32
На адрас Папы Бэнэдыкта XVI і Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці кардынала Тарчызіо Бэртонэ штогод прыходзяць сотні тысяч лістоў. У сённяшнім нумары «L'Osservatore Romano» пра гэта дырэктар Ватыканскай пошты апавядае кс. Ацціліо Рыва. Ён адзначае, што ў Апостальскай Сталіцы пошта разносіцца два разы на дзень — раніцай і пасля абеду.
 
У Рыме адкрылася новая кнігарня
19.11.2008 16:51
18 лістапада 2008 г. кардынал Тарчызіо Бэртонэ, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI, здзейсніў урачыстае адкрыццё і асвячэнне новай кнігарні паблізу плошчы Св. Пятра. Гэта ужо трэці пункт продажу, які належыць Ватыканскаму выдавецтву «Libreria Editrice Vaticana» (пасля кнігарні імя Яна Паўла ІІ і кнігарні імя Паўла VI). У новым магазіне можна будзе набыць фотаздымкі з папскіх аўдыенцый, а таксама маркі Ватыканскай пошты і манеты.
 
Беларускія ўрачы прынялі ўдзел у ХХІІІ Міжнародным кангрэсе, прысвечаным душпастырству хворых дзяцей
18.11.2008 17:04
Па запрашэнні Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя і з благаслаўлення ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Уладзіслава Бліна прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у ХХІІІ Міжнародным кангрэсе, прысвечаным душпастырству хворых дзяцей, які адбываўся ў Ватыкане з 13 па 15 лістапада 2008 г.
 
Бэнэдыкт XVI заахвочвае больш клапаціцца пра хворых дзяцей
17.11.2008 20:35
Бэнэдыкт XVI заахвоціў праяўляць большы клопат у адносінах да дзяцей, якія церпяць па прычыне хваробы, якіх пакінулі бацькі, а таксама тых, якія сталі ахвярамі войнаў. 15 лістапада 2008 г. Святы Айцец прыняў удзельнікаў XXIII Міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Папскай радай пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1796 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.