Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Кіраўнік прэс-службы Ватыкана: жадаем новаму Прэзідэнту ЗША споўніць надзеі, якія на яго ўскладаюць
05.11.2008 19:33
«Мы ўсе жадаем новаму Прэзідэнту Абаму, каб ён мог адказаць на спадзяванні і надзеі, якія ўскладаюць на яго, каб паспяхова служыў закону і справядлівасці, знаходзіў належныя шляхі распаўсюджвання міру ў свеце, а таксама спрыяў дабрабыту і годнасці людзей, захоўваючы асноўныя чалавечыя і духоўныя каштоўнасці», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду а. Фэдэрыко Ламбардзі SI.
 
Ватыкан: адкрыццё каталіцка-ісламскага форума
04.11.2008 19:24
Па 24 вучоных каталіцкага і ісламскага веравызнання прымаюць удзел у першай сустрэчы ў межах каталіцка-ісламскага форума, які ў гэтыя дні адбудзецца за зачыненымі дзвярыма ў Ватыкане. Тэма форума — «Любоў Бога, любоў чалавека».
 
Выстава «Пій XII — чалавек і Пантыфікат»
04.11.2008 18:09
«Пій XII — чалавек і Пантыфікат» — такую назву мае выстава, прымеркаваная да 50-годдзя з дня смерці гэтага Пантыфіка. Яе арганізатарам з’яўляецца Папскі камітэт гістарычных навук. 3 кастрычніка 2008 г. адбылася канферэнцыя, прысвечаная яе прызентацыі. Інаугурацыя выставы з удзелам Дзяржаўнага сакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ адбудзецца 4 лістапада 2008 г.
 
Святы Караль Барамэй, біскуп
04.11.2008 15:04

Святы Караль Барамей, біскупНарадзіўся 2 кастрычніка 1538 г. на поўначы Італіі ў сям’і графа Барамео. У 14 гадоў распачаў вывучаць права ў Падуанскім універсітэце і пасля заканчэння вучобы атрымаў ступень доктара. Калі дзядзька Караля кардынал Медычы быў абраны Папам Піем IV, ён прызначыў свайго 22-гадовага пляменніка кардыналам-дыяканам і сваёю даверанаю асобаю, а таксама даручыў яго апецы Міланскую архідыяцэзію.

 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу за кардыналаў, якія памерлі ў гэтым годзе
03.11.2008 20:51
Паводле традыцыі на наступны дзень пасля ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у базыліцы святога Пятра цэлебраваў святую Імшу за душы кардыналаў, арцыбіскупаў і біскупаў, якія памерлі ў гэтым годзе. «Усе мы на гэтым свеце часова, бо ўсе мы — стварэнні. Ніхто з нас не з’яўляецца Богам», — адзначыў Пантыфік у сваёй гаміліі.
 
Святы Марцін дэ Порэс, законнік
03.11.2008 15:34

Нарадзіўся 9 снежня 1569 г. у Ліме (Перу). Яго бацькам быў іспанскі рыцар Хуан дэ Порэс, а маці — перуанка, і хлопчык-мулат з дзяцінства цярпеў здзекі з гэтай прычыны. Спачатку Марцін вывучаў медыцыну, працаваў аптэкарам і праславіўся як «цудадзейны доктар». Святарства, да якога ён імкнуўся, было для яго недасяжнаю мараю з-за цёмнага колеру скуры.

 
Хэлоўін ці Урачыстасць Усіх Святых?
01.11.2008 00:35
Што такое Хэлоўін? Для адных —  гэта маргінальная з’ява ў беларускай культуры, не вартая ўвагі. Для іншых — гэта нагода «проста» забавіцца і пагуляць. Але ці добрая гэта нагода для забавы, і ў чым прымаюць удзел некаторыя хрысціяне, «святкуючы» Хэлоўін?
 
Бэнэдыкт XVI: няма супярэчнасці паміж вераю ў стварэнне свету і эмпірычнымі навукамі
01.11.2008 00:33
«Няма супярэчнасці паміж звязаным з вераю паняццем стварэння і бясспрэчнасцю эмпірычных навук», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас аўдыенцыі для членаў Папскай Акадэміі навук, якія прымаюць удзел у пленарным пасяджэнні, прысвечаным «навуковаму погляду на эвалюцыю сусвету і жыцця».
 
Бэнэдыкт XVI пра запланаваны на 2009 г. візіт у Афрыку
28.10.2008 18:01
26 кастрычніка 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI паведаміў пра свой першы візіт на афрыканскі кантынент, які запланаваны на сакавік 2009 г. У гаміліі падчас святой Імшы на заканчэне ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў Пантыфік нагадаў аб тым, што ў кастрычніку 2009 г. у Рыме адбудзецца ІІ Спецыяльная асамблея па Афрыцы.
 
Святы Пётр Шанэль, святар і мучанік
28.10.2008 17:41
Святы Пётр Шанэль, святар і мучанікНарадзіўся 12 ліпеня 1803 г. у Пуацье (Францыя). Уступіў у законную Супольнасць Марыі (марыстаў), заснаваную на пачатку ХІХ ст. у Ліёне з мэтаю абвяшчэння хвалы Бога і Яго Маці ва ўсім свеце. З 1837 г. займаўся місіянерскай дзейнасцю на востраве Футуна (архіпелаг Фіджы).
 
<< Першая < Папярэдняя 1791 1792 1793 1794 1795 1796 1797 1798 1799 1800 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1799 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.