Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Вацлаў, мучанік
28.09.2008 18:58
Святы Вацлаў, мучанікНарадзіўся каля 904 г. у замку ў Стохаве (Чэхія). У хрысціянскім духу Вацлава выхавала яго бабуля Людміла. У 921 г. памёр бацька Вацлава чэшскі князь Вратыслаў, і апеку над падлеткам Вацлавам і рэгенцтва атрымала яго маці Драгаміра. Ненавідзячы хрысціянства, яна загадала забіць свякроў, але крывавае кіраванне Драгаміры неўзабаве скончылася, і ўжо праз год Вацлаў стаў чэшскім герцагам.
 
Святы Лаўрэнцій Руіс і паплечнікі, мучанікі
28.09.2008 16:52
Святы Лаўрэнцій Руіса і паплечнікі, мучанікіНарадзіўся ў 1589 г. на Філіпінах. Меў сям’ю і служыў сакрыстыянам у 14 дамініканцаў-місіянераў, якія з вялікаю небяспекаю для жыцця абвяшчалі Евангелле ў Японіі. У 1633 г. галоўнакамандуючы японскага войска аддаў загад арыштоўваць і караць смерцю ўсіх замежнікаў, якія распаўсюджваюць хрысціянства. Неўзабаве пасля гэтага дамініканцаў і Лаўрэнція кінулі ў вязніцу, катавалі і нарэшце забілі. Гэта адбылося 14 жніўня 1633 г. у Нагасакі.

Успамін: 28 верасня
 
Святы Вінцэнт дэ Поль, святар
27.09.2008 16:31

Святы Вінцэнт дэ Поль, святараНарадзіўся 24 красавіка 1581 г. у мястэчку Пуі ў французскай Гасконі, якое сёння ў гонар святога называецца Сэн-Вэнсан-дэ-Поль. Бацькі Вінцэнта былі сялянамі. У 19-гадовым узросце ён стаў святаром і праз дванаццаць гадоў святарскага служэння быў прызначаны пробашчам парафіі Клішы ў Парыжы. У 1617 г. святар прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным і ў тым жа годзе арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Праз тры гады ён заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных, а ў 1625 г. — законную супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.

 
Святыя Косма і Дам’ян, мучанікі
26.09.2008 18:55
Святыя Косма і Дам’ян, мучанікіБраты-блізняты Косма і Дам’ян жылі ў ІІІ ст. у Сірыі або ў Аравіі і былі хрысціянамі. Там яны мелі медыцынскую практыку і лячылі людзей бясплатна, імкнучыся пры гэтым навяртаць душы пацыентаў да Хрыста. З дзеянняў братоў-лекараў найбольш вядомай з’яўляецца аперацыя па замене ампутаванай нагі белага чалавека нагою памерлага маўра. Калі пры імператары Дыяклетыяне пачаўся жорсткі пераслед хрысціянаў, братоў-лекараў схапілі і пасля страшэнных катаванняў адсеклі ім галовы, так і не прымусіўшы адрачыся ад веры. Гэта адбылося каля 303 г. у сірыйскім горадзе Кірасе.
 
Арцыбіскуп Амато пра беатыфікацыю Яна Паўла ІІ: працэс ідзе наперад
26.09.2008 18:16
Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ не супадзе з 30-й гадавінай яго пантыфікату, якая будзе адзначацца 16 кастрычніка 2008 г., але, як адзначыў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі арцыбіскуп Анджэло Амато, яна на добрай дарозе, а перш за ўсё — «у добрых руках». «Працэс ідзе наперад вельмі добра. Мы знаходзімся на этапе апрацоўкі positio, а значыць трэба яшчэ трошкі часу», — адзначыў арцыбіскуп Амато.
 
ХІІ Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў
24.09.2008 19:26
Служба папскіх літургічных цэлебрацый паведамляе, што 5 кастрычніка 2008 г. у XXVII звычайную нядзелю ў 9.30 у базыліцы святога Паўла за мурамі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць святую Імшу з айцамі Сіноду з нагоды адкрыцця ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў. Сінод будзе праходзіць на тэму «Verbum Domini in vita et missione Ecclesiae» («Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла»).
 
Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў курса для «маладых» біскупаў
23.09.2008 20:49
22 верасня 2008 г. у Кастэль Гандольфо (прыгарад Рыма) адбылася сустрэча Святога Айца Бэнэдыкта XVI з новапрызначанымі іерархамі, арганізаваная Кангрэгацыяй па справах Усходніх Касцёлаў.
 
Святы Піо з П’етрэльчыны, святар
23.09.2008 14:45
Святы Піо з П’етрэльчыны, святарФранчэско Фарджонэ — будучы падрэ Піо — нарадзіўся 25 мая 1887 г. у П’етрэльчыне (Паўднёвая Італія). У шаснаццацігадовым узросце ўступіў у закон капуцынаў і праз сем гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. У 28 гадоў айцец Піо атрымаў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, што прычынялі яму нясцерпны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю, асабліва культу Эўхарыстыі, Мукі Пана і Маці Божай Балеснай, а таксама апостальству споведзі. Перад яго канфесіяналам у касцёле кляштара Сан Джаванні Ратондо выстройваліся вялікія чэргі тых, хто хацеў у яго спавядацца.
 
Святы Мацвей, апостал і евангеліст
21.09.2008 14:43

Святы Мацвей, апостал і евангелістУ Евангеллі сам Мацвей так апісвае сваё пакліканне: «Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім». Гэтае Евангелле з’явілася каля 41 – 42 гг. і, паводле старажытных сведчанняў і заключэння Біблейскай камісіі, было напісана на габрэйскай мове.

 
Cвятыя Андрэй Кім Таэгон, святар, і Павел Чон Хасан, паплечнікі, мучанікі
20.09.2008 16:26

Cвятыя Андрэй Кім Таэгон, святар, і Павел Чон Хасан, мучанікіКім Таэгон нарадзіўся 21 жніўня 1821 г. у Карэі ў сям’і хрысціянаў і пры хросце атрымаў імя Андрэй. Нягледзячы на жорсткі пераслед хрысціянскай веры, які лютаваў тады ў Карэі, Андрэй Кім захаваў ёй вернасць і ў 1845 г. прыняў у Шанхаі (Кітай) святарскае пасвячэнне, стаўшы першым каталіцкім святаром карэйскага паходжання. Рызыкуючы жыццём, ён вярнуўся на радзіму, пасля чаго дапамог таксама іншым святарам прабрацца ў Карэю.

 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1804 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.