Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Пузічы — парафія Cв. Ганны і св. Юды Тадэвуша

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Капліца была пабудавана ў 1905 г., парафія існавала з 1920-х гг., касцёл знішчаны падчас Другой сусветнай вайны.

 
Любань — парафія Маці Божай Фацімскай
Любань — капліца Маці Божай Фацімскай

 

в З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1994 г., у 1999 г. распачалася будоўля касцёла.

 
Ленькі — парафія Cв. Ганны (на могілках св. Вацлава)

Ленькі — касцёл св. Ганны (на могілках св. Вацлава)

Адрас:
в. Ленькі
Слуцкі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.30

Адпусты: 26 ліпеня — св. Ганны
вЗ гісторыі парафіі

Капліца згадваецца з канца XVIII ст., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 1996 г.

 
Замосце — парафія Cв. Барбары

Замосце — касцёл св. БарбарыАдрас:
вул. Садовая 2а
Слуцкі р–н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
223649

Тэл: 8 01795 79287фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00
  • Св. Імша ў будні:
    • пн, ср, пт — 19.00 (ад Вялікадня да верасня), 16.00 (ад верасня да Вялікадня) 
    • ат, чц, сб — 09.00

Адпусты: 4 снежня — успамін св. Барбары
ы

З гісторыі парафіі

Парафія існуе пры касцёле, пабудаваным у 1620 г., адноўленым у 1993 г.

 
Вынішчы — парафія Нараджэння Cв. Яна Хрысціцеля

Вынісцы — касцёл Нараджэння Cв. Яна Хрысціцеля

Адрас:
в. Вынішчы
Слуцкі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 15.00 (ад Вялікадня да восені), 12.30 (ад восені да Вялікадня)

Адпусты: 24 чэрвеня — св. Яна Хрысціцеля

вЗ гісторыі парафіі

Капліца ўзгадваецца з 1745 г., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 1993 г.

 
Шашкі (Рэндвідава) — парафія Святой Сям’і і св. Тамаша, апостала

 

в З гісторыі парафіі

Створана напрыканцы 1930-х гг. Парафія аднаўляецца.

 
Цеснавая — парафія Cв. Максімільяна Кольбэ
Цеснавая — касцёл св. Максімільяна Кольбэ
Фота А. Дыбоўскага

Адрас:
в. Цеснавая
Стаўбцоўскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222686
я Расклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.30

в

З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1994 г., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 1999 г.

 
Хатава — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Хатава — касцёл Найсвяцейшага Сэрца ЕзусаАдрас:
пасёлак Школьный
в. Хатава
Стаўбцоўскі р–н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
222681

 


ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 12.30, 14.30

чЗ гісторыі парафіі

Першы касцёл быў пабудаваны як філіяльны ў 1774 г.

На тэрыторыі сучаснай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса знаходзіўся маёнтак “Хотово” былога ўладальніка Міхаіла Ленскага. У 1924 г. яго дачка Зоф’я (Марыя) Ленская, пазней па мужу Незабытоўская, пастанавіла выбудаваць на тэрыторыі маёнтку капліцу. Усяго праз год, у 1925 г., каплічка ўжо была перапоўнена, там адбываліся хросты, шлюбы, пахаванні.

Караль Незабытоўскі, муж Зоф’і Ленскай, абвясціў аб будаўніцтве новага мураванага касцёла і стаў яго галоўным фундатарам. Намаганнямі яго і жонкі пры актыўным ўдзеле парафіян у 1933 г. касцёл быў пабудаваны. Святыню кансэкраваў 29 жніўня 1934 г. біскуп Казімір Букраба, пастыр Пінскай дыяцэзіі. У 1935 г. былі асвячаны званы, якія назвалі ў гонар Незабытоўскіх – Караль, Зоф’я і Міхаіл (іх сын).

У часы ваяўнічага атэізму, прыкладна летам 1944 г., касцёл быў зачынены, пазней ператвораны ў склад, дзе захоўвалася збожжа і цукар для патрэбаў спіртзавода. Вежай касцёла карыстаўся лесхоз, каб назіраць за лесам. Яшчэ пазней будынак прыйшоў у заняпад: абваліўся дах, пачалі рассыпацца сцены.

З пачаткам “перабудовы” вернікі пачалі прасіць улады вярнуць ім касцёл. Асаблівыя намаганні прыклала Альберта Уліч, якая не шкадавала сіл, часу і сродкаў, каб вярнуць святыню, і ў рэшце рэшт гэта адбылося. Парафіяне самі ўзяліся за рамонт і аднову касцёла. Імкнучыся дапамагчы вернікам, кс. Антоні Дзям’янка, сённяшні біскуп Пінскі, былы пробашч парафіі ў Навагрудку, наведваў святыню і даваў парады.

У канцы 1990 г. парафія атрымала свайго святара – кс. Мар’яна Шэршня, які і завяршыў паспяхова адбудову касцёла. 19 кастрычніка 1991 г. касцёл быў рэкансэкраваны кардыналам Казімірам Свёнткам.

aКапліцы

Куль — капліца св. Юзафа
Фота А. Дыбоўскага


КУЛЬ — капліца св. Юзафа, 1847 г.

 
Стоўбцы — парафія Cв. Казіміра

Стоўбцы — касцёл св. КазіміраАдрас:
вул. Ленінская, 72
222660 г. Стоўбцы
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01717 5 22 81

ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 08.00, 10.00, 18.30
  • Св. Імша ў будні — 18.00

ыЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1624 г., заснавана дамініканамі; касцёл 1673 г. быў знішчаны ў сярэдзіне 1960-х гг., з 1996 г. будуецца новы комплекс, дзейнічае капліца.

 
Рубяжэвічы — парафія Cв. Юзафа

Рубяжэвічы — касцёл св. ЮзафаАдрас:
в. Рубяжэвічы,
222683 Стаўбцоўскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01717 3 54 68


Вэб-сайт: http://ryszard.ucoz.ru/ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 12.00
  • Св. Імша ў будні — 09.00

ыЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1799 г., сучасны касцёл пабудаваны ў 1907-1910 гг., кансэкраваны ў 1911 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1808 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.