Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI: фінансавы крызіс — сведчанне безсэнсоўнай гонкі за грашамі
07.10.2008 20:12
Да праблемы актуальнага сусветнага фінансавага крызісу звярнуўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас распачацця працы ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму «Verbum Domini in vita et missione Ecclesiae» («Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла»).
 
Святы Бруна, святар
06.10.2008 16:16
Святы Бруна, святарНарадзіўся каля 1030 г. у Кёльне (Германія). Вучыўся ў школе пры катэдры ў Рэймсе (Францыя), якая была адной з найлепшых, і ў 1057 г. узначаліў яе. Ён выкладаў там больш за 25 гадоў, і за гэты час школа дасягнула незвычайнага росквіту. У 1083 г. Бруна, адмовіўшыся ад усіх пасадаў, выехаў з Рэймса.
 
Святы Францішак Асізскі
04.10.2008 14:59
Святы Францішак АсізскіНарадзіўся паміж 1181 і 1182 гг. у Асізі (Цэнтральная Італія) у сям’і багатага купца П’етро Бэрнардонэ. У маладыя гады Францішак быў поўным энергіі аматарам забаваў і жыццёвых задавальненняў, які марыў стаць рыцарам. Падчас вайны паміж Асізі і Перуджай Францішак на год трапіў у палон і за гэты час перажыў унутранае навяртанне. Маючы каля 25 гадоў, у невялічкім касцёле Сан Дам’яно ён пачуў голас Хрыста, які прамовіў да яго з крыжа: «Францішку, адбудуй Мой заняпалы Касцёл». Паслухмяны гэтаму наказу, зразуметаму літаральна, святы адбудаваў той касцёл.
 
Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці «Біблейскага марафону»
03.10.2008 20:35
5 кастрычніка 2008 г. з нагоды адкрыцця ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, які будзе праходзіць на тэму «Verbum Domini in vita et missione Ecclesiae» («Слова Божае ў жыцці і місіі Касцёла»), Святы Айцец Бэнэдыкт XVI распачне «Біблейскі марафон», у якім прымуць удзел 1248 дэкламатараў. Каталіцкі Касцёл у Беларусі на асамблеі будзе прадстаўляць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка.
 
Бэнэдыкт XVI: асабістая сувязь з Хрыстом — аснова хрысціянскай свабоды
02.10.2008 15:56
«Хрысціянская свабода ніколі не звязана з распустай  ці самавольствам, але рэалізуецца праз атаясамліванне сябе з Хрыстом», — нагадаў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў сераду 1 кастрычніка 2008г. Бэнэдыкт XVI працягнуў цыкл прамоваў, прысвечаных навучанню св. Паўла.
 
Абвешчана тэма Сусветнага дня сацыяльных камунікацый 2009 года
01.10.2008 16:24
43 Сусветны дзень сацыяльных камунікацый 2009 года пройдзе на тэму «Новыя тэхналогіі, новыя сувязі. Развіваць культуру павагі, дыялогу, сяброўства». Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Дзень сацыяльных камунікацый будзе апублікавана 24 студзеня наступнага года ў дзень успаміну святога Францішка Сальскага, апекуна журналістаў.
 
Ватыкан уступае ў Інтэрпол
01.10.2008 15:38
Ватыкан стане паўнапраўным членам Інтэрпола (Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі) падчас бліжэйшай сесіі Генеральнай асамблеі гэтай міжнароднай арганізацыі, якая адбудзецца з 4 па 7 кастрычніка гэтага года ў Санкт-Пецярбурзе.
 
Cвятая Тэрэза ад Дзіцятка Езус, панна і доктар Касцёла
01.10.2008 14:46
Cвятая Тэрэза ад Дзіцятка Езус, панна і доктар КасцёлаТэрэза Мартэн нарадзілася 2 студзеня 1873 г. у Алянсоне (Францыя). У пятнаццацігадовым узросце здзейснілася яе самае вялікае жаданне: нягледзячы на вельмі малады ўзрост, ёй было дазволена ўступіць у кармэліцкі кляштар у Лізьё. Сёстры з супольнасці часта яе не разумелі і ставіліся да яе скептычна. Духоўныя пакуты Тэрэзы абцяжарваліся пакутамі фізічнымі, якія яна цярпела з-за цяжкай формы сухотаў, на якія захварэла ў кляштары. Гэтыя цярпенні Тэрэза жадала ахвяраваць за грэшнікаў.
 
Святы Геранім, святар і доктар Касцёла
30.09.2008 14:50
Святы Геранім, святар і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 347 г. у Стрыдоне (Далмацыя). Вучыўся ў Рыме і там прыняў хрост, а пазней далучыўся да кола сяброў, якія вялі аскетычнае жыццё. Некалькі разоў здзяйсняў паломніцтвы на Усход і пэўны час жыў у поўным адасабленні ў адной манаскай супольнасці ў Сірыі. Маючы каля трыццаці гадоў, Геранім прыняў у Антыёхіі святарскае пасвячэнне і накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе пазнаёміўся са св. Грыгорыем Назіянзскім і перакладаў тэксты касцёльных пісьменнікаў першых стагоддзяў. Пазней ён вярнуўся ў Рым і пэўны час быў сакратаром Папы Дамаса І.
 
Святыя Міхал, Габрыэль і Рафал, Арханёлы
29.09.2008 14:48
Святыя Міхал, Габрыэль і Рафал, АрханёлыАрханёл Міхал — Апякун Касцёла ў Беларусі — мае шмат розных найменняў: Князь Анёлаў, Анёл Справядлівасці, Ахоўнік Раю, Абаронца Хрыстовага Касцёла, Князь Душаў, Пасланнік Бога, які перадае людзям Божыя наказы. Імя Міхал (габрэйск. Міхаэль), што азначае хто як Бог?, некалькі разоў узгадваецца ў Святым Пісанні, а асабліва ў Апакаліпсісе святога Яна Багаслова (Ап 12, 7-12), дзе апісваецца змаганне Анёлаў Божых на чале з Арханёлам Міхалам і ўзбунтаваных супраць Бога анёлаў сатаны.
 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1803 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.