Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Януарый, біскуп і мучанік
19.09.2008 18:43
Святы Януарый, біскуп і мучанікЗгодна з гістарычнымі дадзенымі, Януарый каля 300 г. быў біскупам Беневента або Неапаля. Яго біскупства прыпала на перыяд жорсткага пераследу хрысціянаў пры імператары Дыяклетыяне. Януарый самаахвярна наведваў у вязніцах сваіх адзінаверцаў і падтрымліваў іх духоўна. Разгневаны яго смеласцю намеснік асудзіў біскупа на смерць. Спачатку Януарыя жыўцом укінулі ў палаючую печ, але агонь не пашкодзіў яму. Тады яго аддалі на разарванне львам, але львы лагодна ляглі каля яго ног. Нарэшце, Януарыю і сямі яго паплечнікам 19 верасня 305 г. адсеклі галовы.
 
Шацк — парафія Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Бэнэдыкта


вЗ гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала з 1860-х гг. у в. Пратасаўшчына, зачынена ў 1950-я гг., захаваліся руіны.

 

 
Чэрвень (да 1923 г. Ігумен) — парафія Узвышэння Святога Крыжа
Чэрвень (да 1923 г. Ігумен) — касцёл Узвышэння Святога Крыжа
 Фота з архіва біскупа
Антонія Дзям'янкі

Адрас:
вул. Свабоды 16
в. Чэрвень
Чэрвенскі р–н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
223210

в Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні:
    • панядзелак — чацвер — 17.30
    • пятніца, субота — 10.00
бЗ гісторыі парафіі

Парафія ўпершыню згадваецца ў 1669 г., касцёл 1800 г. знішчаны ў 1930-я гг., парафія адрадзілася ў 1995 г., будуецца новы касцёл.
 
Бэнэдыкт XVI пра дзейнасць і навучанне Пія XII у часы вайны
19.09.2008 15:50
Бэнэдыкт XVI спадзяецца, што 50-годдзе з дня смерці Папы Пія ХІІ, якое будзе адзначацца 9 кастрычніка 2008 г., стане нагодай для пазнання гістарычнай праўды пра яго дзейнасць і паставу ў часы Другой сусветнай вайны, а таксама для «пераадолення ўсялякіх рэшткаў прадузятасцяў».
 
Суцін — парафія Маці Божай Шкаплернай

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца, зарэгістравана 14.03.2007 г.; дзейнічае капліца з канца ХVIII cт., у суседнім маёнтку Сэрафін у 1762–1832 гг. дзейнічаў кляштар францішканаў, касцёл знішчаны ў 1920-я гг.

 
Смілавічы — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі і св. Аляксандра

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія аднаўляецца; у 1746–1832 гг. тут дзейнічаў касцёл і кляштар місіянераў св. Вінцэнта дэ Поля, касцёл 1785 г. у 1867 г. забраны пад царкву, знішчаны ў 1930-я гг.

 
Свіслач — парафія Цела і Крыві Пана і св. Станіслава Косткі

с

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца.

 
Рудня — парафія Узвышэння Святога Крыжа і св. Стэфана

 

а

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала ў маёнтку Раткаўшчына з 1851 г.

 
Рудзенск — парафія Маці Божай Шкаплернай і св. Стэфана

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Бліжэйшая капліца дзейнічала з 1905 г. у в. Анетава, зачынена ў 1930-я гг., перабудавана ў жылы дом.

 
Раванічы — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Гераніма

 

в

З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца. Захаваліся руіны касцёла 1799 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1805 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.