Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Да 30-годдзя абрання Папы Яна Паўла ІІ
14.10.2008 19:10
16 кастрычніка 2008 г. Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначаў 30-ю гадавіну абрання Папы Яна Паўла ІІ. У парафіях усіх дыяцэзій Беларусі ў гэты дзень маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы.
 
Святы Калікст І, Папа і мучанік
14.10.2008 16:33
Святы Калікст І, Папа і мучанікНарадзіўся ў Рыме ў канцы ІІ ст. Быў рабом аднаго з рымскіх хрысціянаў, пазней стаў дыяканам Папы Зэфірына, які даручыў яму клопат пра месца пахавання хрысціянаў каля Апійскай дарогі, што пазней стала вядомым як катакомбы Калікста. Пасля смерці Зэфірына Калікст змяніў яго на Пасадзе св. Пятра ў 217 г.
 
Свабода — памылка Бога?
14.10.2008 13:51
Аднойчы мне давялося сустрэцца з цікавай сужэнскай парай. «Мы нібыта хрысціяне, — расказвалі ўжо немаладыя муж і жонка, — але ўсё роўна неяк у Бога не верым. Бо калі б Ён існаваў, то не дапусціў бы, каб людзі пакутавалі. Калі на свеце столькі зла, войнаў, насілля, міжволі ўзнікае пытанне: а дзе ж Бог? Чаму Ён усё гэта не спыніць? Калі б існаваў той хрысціянскі Бог-Любоў, то свет не быў бы такім...»
 
Кіно вачыма хрысціяніна
14.10.2008 13:51
Кінематограф — люстэрка душы сучаснага чалавека, які памыляецца, зрываецца, моліцца, адмаўляе — але прагне Бога, бо «душа па прыродзе сваёй хрысціянка», як сказаў некалі вядомы філосаф Тэртуліян. Гэты блог — спроба паглядзець на кіно вачыма хрысціяніна.
 
Ян Павел ІІ — вялікі і... шматлікі
13.10.2008 19:10
«Помнікаў яму, сапраўды, бадай што, і зашмат, прычым усе вельмі нізкай мастацкай вартасці», «Мяне, католіка, гэта крыху турбуе...», «Не разумею сэнсу: ён жа не святы (прынамсі яшчэ), каб перад яго статуямі маліцца!» — вось такія каментарыі можна знайсці на беларускіх інтэрнэт-форумах адносна асвячэння чарговага помніка Яну Паўлу ІІ, якое запланавана на 16 кастрычніка. Які сэнс устанаўлення помнікаў, памятны дошак ды вывешвання выяваў Пантыфіка? Спрыяе гэта ці не спрыяе ўмацаванню веры і распаўсюджванню Евангелля?
 
Апублікавана Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў
10.10.2008 16:00
Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, які будзе адзначацца 19 студзеня 2009 г., павінен стаць «для ўсіх стымулам жыць у паўнаце братэрскай любові, без якіх-небудзь адрозненняў і дыскрымінацый, каб мы былі ўпэўненымі, што кожны, каму мы патрэбны, з’яўляецца нашым бліжнім і што мы можам дапамагчы яму», — заклікае Бэнэдыкт XVI у Пасланні на 95 Сусветны дзень, сканцэнтраваным на тэме «Святы Павел — вандроўнік, „Апостал язычнікаў“».
 
Святы Дыянісій, біскуп, і паплечнікі, мучанікі
09.10.2008 16:30
Святы Дыянісій, біскуп, і паплечнікі, мучанікіБыў адным з сямі святароў, скіраваных з Рыма для заснавання Касцёла ў Галіі (Францыя). Дыянісій стаў першым біскупам Парыжа. Праявіў сябе як адданы пастыр, які пашыраў веру і засноўваў шматлікія касцёлы, сярод якіх святыні ў Шартры і Парыжы. Падчас пераследу пры імператары Валяр’яне ў 258 г. быў забіты праз адсячэнне галавы. Гэта здарылася на пагорку за горадам, які з таго часу стаў называцца Манмартр (ад лац. Mons Martyrum — Гара мучанікаў).
 
Новая энцыкліка Святога Айца Бэнэдыкта XVI з'явіцца ў гэтым годзе
09.10.2008 14:07
«Ужо ў гэтым годзе з’явіцца новая сацыяльная энцыкліка Бэнэдыкта XVI», — паведаміў падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай папскаму пасланню на 95-ы Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, старшыня Папскай рады душпастырства эмігрантаў і падарожнікаў, а таксама Папскай рады справядлівасці і супакою кардынал Рэнато Рафаэле Марціно.
Кардынал Марціно выказаў надзею, што Папа абнародуе сваю трэцюю энцыкліку ў гэтым годзе, бо «праект дакумента ўжо рэалізаваны».
 
Cвяты Ян Леанардзі, святар
09.10.2008 13:04

Cвяты Ян Леанардзі, святарНарадзіўся ў 1541 або ў 1543 г. у Д’ечыме (Таскана, Італія). Напачатку быў аптэкарам, але ў 1571 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас святарскага служэння ў тасканскім мястэчку Лукке арганізаваў сістэматычную катэхізацыю для мясцовых жыхароў і стварыў Таварыства хрысціянскага навучання.

 
ХІІ Генеральная асамблея Сіноду Біскупаў: «Слова Божае — гэта не толькі Біблія»
07.10.2008 20:52
«Сінод накрэсліў душпастырскія дырэктывы, каб усталяваць практыку сустрэчы са Словам Божым — крыніцаю жыцця», — адзначыў кардынал Марк Уэлле, генеральны дакладчык ХІІ Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў. Арцыбіскуп Квебекскі (Канада) указаў на сувязь Святога Пісання з адраджэннем Касцёла, экуменізмам і дыялогам Касцёла з асобнымі народамі і рэлігіямі.
 
<< Першая < Папярэдняя 1801 1802 1803 1804 1805 1806 1807 1808 1809 1810 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1802 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.