14.10.2008 г. 13:03Аўтар: Света
Свабода — памылка Бога? |
Публіцыстычная старонка кс. Андрэя Рылкі |
14.10.2008 13:51 |
Аднойчы мне давялося сустрэцца з цікавай сужэнскай парай. «Мы нібыта хрысціяне, — расказвалі ўжо немаладыя муж і жонка, — але ўсё роўна неяк у Бога не верым. Бо калі б Ён існаваў, то не дапусціў бы, каб людзі пакутавалі. Калі на свеце столькі зла, войнаў, насілля, міжволі ўзнікае пытанне: а дзе ж Бог? Чаму Ён усё гэта не спыніць? Калі б існаваў той хрысціянскі Бог-Любоў, то свет не быў бы такім...» Я не стаў адразу адказваць на іх пытанне, а пачаў падыходзіць здалёк. Каб зразумець гэтую «ўпартасць» Пана Бога, дастаткова на імгненне ўявіць сабе свет без свабоды. У гэтым свеце ўсе, як запраграмаваныя робаты, чыняць тое, што добра паводле праграмы і на тры-чатыры кажуць «люблю». Але любяць не таму, што хочуць, але таму, што так трэба казаць. Там, дзе няма свабоды, няма «хачу». Гэта тэатр аднаго акцёра — аўтара праграмкі, якому кажуць тое, што ён сам укладзе ў вусны сваіх «цацак». Тут ніхто нікога не хоча, ніхто не любіць, усім усё абыякава, бо яны толькі выконваюць зададзеную праграмай функцыю. Кс. Андрэй Рылка » Каментарыі (10) 1Каментарый 14.10.2008 г. 13:03Аўтар: Света Класс! Очень мудрый ответ! Теперь буду знать, что отвечать людям в подобных ситуациях. СПАСИБО! 2Каментарый 14.10.2008 г. 16:12Аўтар: Кастусь Шыталь На маю думку, у нашым грамадстве людзі страшэнна недаацэньваюць вартасць уласнае свабоды. Чалавек добраахвотна дазваляе заганяць сябе ў нейкія рамкі, змяняючы сваю пазіцыю або на дыктат таго, хто мацнейшы, або на дыктат акружэння. Вынікамі ёсць татальнае п'янства («бо ўсе п'юць»), несумленнасць («не ўкрадзеш — не пражывеш»), пасіўнасць у грамадскім жыцці («мая хата з краю») і г. д. Чамусьці людзі не могуць усвядоміць, што маюць права і нават абавязак жыць паводле ўласных перакананняў... 3Каментарый 15.10.2008 г. 10:45Аўтар: Паўлюсь Андрончык Людзі заўсёды пытаюцца ў Бога: «За што?», «Чаму?». Кожны чалавек, хоць раз у жыцці павінен запытацца ў самога сябе, што асабіста ён/яна зрабіў/зрабіла для таго, каб гэты свет стаў лепшым. Ня трэба жыць пад гнётам грахоў і правінаў. Пан Бог стварыў нас для шчасця і радасці — гэта і ёсць сапраўднае Жыццё. І Ён хоча бачыць нас шчаслівымі, з усмешкамі на тварах. Трэба рабіць добрыя ўчынкі на радасць Богу. І рабіць гэта проста так, не чакаючы падзякі. Дабро вяртаецца, у любым выпадку вяртаецца. 4Каментарый 15.10.2008 г. 15:30Аўтар: хакон Сложно называть кино искусством. Даже сами актёры чаще относятся к нему, как к заработку, а серьёзной работой считают именно сам театр. Как бы то ни было, существует игровое и неигровое кино. Неигровое, в котором можно порой найти отголоски искусства, почти всегда остаётся малоизвестным, в то время как игровое является популярным по определению, но искусством при этом не является вовсе, как не является литературой беллетристика, поскольку она — всего лишь чтиво, развлекающее мозг. Игровое кино (в том числе сериалы) — это чтиво беллетристики, снятое на плёнку в угоду зрителю. Поэтому редкие удачные фильмы на духовную тематику выглядят на фоне слезоточивых мелодрам и «зубодробильных» боевиков действительно исключениями, подтверждающими, что кино создано людьми не для прославления Бога, а для праздного развлечения. 5Каментарый 15.10.2008 г. 15:54Аўтар: хакон А чего тут вообще удивляться, если для большинства людей и даже для очень многих верующих деньги имеют огромное значение? Люди давят друг друга законами и правилами для удовлетворения собственных нужд под марку общественного блага и поэтому способность безнаказанно нарушать всевозможные ограничения и запреты считается у людей признаком большой жизненной мудрости и является качеством, которое стремятся приобрести многие дети и взрослые. Но законы Бога имеют иное качество, это правила гармонии, отклоняясь от которых, человек сам себе сокращает и ухудшает жизнь. Следовать этим правилам — не значит лишиться свободы, а значит — обрести её. Потому что великой ошибкой нынешнего общества является то, что роскошь, дарующая блаженную праздность жизни, и адский труд, позволяющий заработать эту роскошь, стали основными критериями смысла жизни современного человека. 6Каментарый 15.10.2008 г. 19:19Аўтар: Кс. Андрэй Рылка Дзякую усім за водгукі. Шаноўны Хакон, закранутая Вамі праблема адносін паміж законам і свабодай вельмі важная. Некаторыя выкарыстоўваюць свабоду, каб разбураць (чыніць беззаконне), Бог жа заклікае нас да пазітыўнай свабоды: тварыць. З пункту гледжання хрысціянства, закон ніколі не павінен кіраваць чалавекам, але сам свабодны чалавек кіруецца законам дзеля забеспячэння агульнага дабра. Не ўсе гэта разумеюць. Каб нішчыць, не трэба мудрасці, дастаткова сілы. Але сілы не дастаткова, каб тварыць. 7Каментарый 20.10.2008 г. 12:39Аўтар: Рыгор Астапеня І вось такое здараецца, што ўчора пазнаёміліся, а сёння я выпадкова знайшоў Ваш блог =) Дарэчы, даволі мудры адказ. 8Каментарый 18.11.2008 г. 11:06Аўтар: Вольга Хм.... А я часам шкадую, што ёсць свабода выбару... Калі б яе не было, то выбар быў бы адназначны, на чалавеку не было б адказнасці за тое, што ён робіць са сваім жыццём... Але ж уменне выбіраць — гэта прыкмета даросласці ў духоўным плане. Таму трэба вучыцца :) 9"Згодзен (1)" 20.12.2008 г. 20:44Аўтар: Павал Згодзен з Вамі айцец Андрэй. З моманту сатварэння Валадаром нашым Адама і Эвы, чалавек нават там сам вырашыў зламаць першае абмежаванне сваёй свабоды. Чалавек пазнаўшы адрозненне дабра і зла, сам нясе поўную адказнасць за свае ўчынкі. Такім чынам чалавек грахоўны па сваёй сутнасці. Але гэтая грахоўнасць, пры добрых абставінах духоўнага, сацыяльнага асяродзя меней праяўляецца і наадварот. Згодна з гэтым чалавек часцей выбірае грахоўны выбар у працэнтным суадносіне з неграхоўным (напрыклад і нейкай сітуцыі ён можа выбраць 8х2 альбо 5х5, дзе астатняя лічба грахоўнага пуці і фармуецца опытам іншых ў грамацтве). Таму і болей зла ў такім грамацтве. Самае страшнае для Беларусі тое, што савецкая ўлада на працягу 70 гадоў знішчыла духоўную састаўляючую народа і яна не была перададзена іншым пакаленням. Я лічу гэта асноўнай прычынай зла, праблем сацыяльных, палітычных і эканамічных ў нашым грамацтве. Толькі вера, аналіз сваіх ўчынкай і асазнанне які выбар ёсць ці быў хрысціянскі спасе душу. 10"Згодзен (2)" 20.12.2008 г. 21:04Аўтар: Павал Таму паважаны айцец Андрэй Ваша роля самая галоўная ў грамацтве. Роля царквы у будаўніцтве духоўнага храма ў кожным з нас, фармаванне і павялічэнне у грамацтве лічбаў хрысціянскага выбару ў той ці іншай сітуацыіі. А мы будзем самі рабіць выбар, толькі ён будзе 8х2, альбо 5х5. Сапраўдны святар - гэта лекар, пасланы Богам для людзей каб яны маглі увайсці ў Валадарства Нябескае. Удзячны Вам за Вашу працу айцец Андрэй. Дапаможа нам Валадар Наш ў правільнасці нашага выбару!
|
tt Свае каментарыі, а таксама заўвагі і пытанні можна дасылаць на асабістую паштовую скрынку аўтара:
|