Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Кірыл Ерузалемскі, біскуп і доктар Касцёла
18.03.2008 18:57
Святы Кірыл Ерузалемскі, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 313 г. Каля 350 г. стаў біскупам Ерузалема. Шмат разоў быў вымушаны знаходзіцца ў выгнанні з-за пераследу і паклёпаў з боку арыянаў — вельмі распаўсюджанай у той час ерасі. Захаваліся 24 яго вялікія прамовы, якія з’яўляюцца адным з найважнейшых сведчанняў раннехрысціянскіх поглядаў на сакрамэнты хросту і Эўхарыстыі. Памёр 18 сакавіка 386 г. у Александрыі. З’яўляецца адным з грэцкіх айцоў Касцёла, якога называюць таксама «катэхет».

Успамін:18 сакавіка
 
Святы Патрык, біскуп
17.03.2008 18:48
Святы Патрык, біскупСвятога Патрыка называюць апосталам Ірландыі. Ён нарадзіўся каля 385 – 390 гг. у рымскай Брытаніі ў сям’і вайскоўца, які пазней стаў дыяканам. Ва ўзросце 16 гадоў Патрык трапіў у палон да піратаў, якія вывезлі яго ў Ірландыю і там прадалі ў рабства. Падчас гэтага прымусовага прабывання на Зялёным Востраве ён захапіўся аскетычным жыццём і вырашыў прысвяціць свой лёс Богу. Уцёкшы праз шэсць гадоў на кантынент, Патрык стаў манахам і дапоўніў сваю адукацыю ў розных кляштарах.
 
Бэнэдыкт XVI узначаліў набажэнства для моладзі
14.03.2008 03:00
«У споведзі мы сустракаемся з сапраўднай радасцю, якая з’яўляецца дарам Духа Святога і сыходзіць з Божай міласэрнасці». На гэта звярнуў увагу Святы Айцец падчас пакаяннага набажэнства для моладзі Рыма. Яно адбылося ўвечары 13 сакавіка 2008 г. у базыліцы святога Пятра і стала падрыхтоўкай да дыяцэзіяльнага этапу XXIII Сусветнага дня моладзі, які будзе адзначаны ў Вербную Нядзелю.
 
Ізноў «дутая сенсацыя»
13.03.2008 03:00
Апошнімі днямі многія сродкі масавай інфармацыі паведамілі пра новую «сенсацыю»: Каталіцкі Касцёл пераглядзеў спіс смяротных грахоў. Насамрэч у вучэнні Касцёла не адбылося сур’ёзных зменаў.
 
Папа смуткуе па забітым іракскім біскупу
13.03.2008 03:00
Выкрадзены ў Іраку халдэйскі архібіскуп Паўлас Фараджа Рахо быў знойдзены мёртвым 13 сакавіка 2008 г. Яго цела было закапанае выкрадальнікамі непадалёк ад Масула.
 
У Ватыкане з’явіцца помнік Галілею
10.03.2008 03:00
Ватыкан ушануе памяць вялікага матэматыка, фізіка і астранома Галілео Галілея (1564–1642). Сёлета ў адным з ватыканскіх садоў яму будзе ўсталяваны помнік непадалёк ад таго месца, дзе 22 дні ў 1633 г. утрымліваўся астраном, чакаючы працэсу па абвінавачанні ў ерасі (гэта была кватэра пасла Фларэнцыі ў Ватыкане).
 
Святы Дамінік Савіо
09.03.2008 14:12

Нарадзіўся 2 красавіка 1842 г. у мястэчку Рыва дзі К’еры непадалёк ад Турына (Італія). У сямігадовым узросце прыняў Першую св. Камунію і ўжо тады напісаў, што хоча, каб яго сябрамі былі Езус і Марыя і што для яго лепш памерці, чым зграшыць.

 
Cвятая Францішка Рымская, законніца
09.03.2008 12:40

Cвятая Францішка Рымская, законніцаФранцішка нарадзілася ў 1384 г. у Рыме ў арыстакратычнай сям’і. Выйшаўшы замуж, яна нарадзіла шасцёра дзяцей. Яна заснавала ў Рыме жаночую манаскую супольнасць бэнэдыктынак-аблатак і пасля смерці мужа была выбрана абатысай кляштара. Да яе прыходзілі ўсе, каму была патрэбная дапамога або парада, а таксама хворыя.

 
Святы Ян Божы, законнік
08.03.2008 18:45
Святы Ян Божы, законнікНарадзіўся 8 сакавіка 1495 г. у Партугаліі. Спачатку быў пастухом і вёў спакойны лад жыцця, але потым вырашыў уступіць у войска і апынуўся ў Афрыцы, дзе прабыў пэўны час. Дзякуючы св. Яну Авільскаму ў 1539 г. у Гранадзе (Іспанія) перажыў навяртанне. Праз год вырашыў апекавацца беднымі, хворымі і разумова адсталымі, для чаго заснаваў уласны шпіталь, у якім лекарскую дапамогу дапаўняў духоўным клопатам. Святы лічыцца першапраходцам у галіне метадычнага дагляду хворых і псіхічнахворых.
 
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта, мучаніцы
07.03.2008 14:59
Святыя Пэрпэтуя і Фэліцыта, мучаніцыПэрпэтуя і Фэліцыта жылі ў ІІ – ІІІ стст. у Карфагене (Паўночная Афрыка). Пэрпэтуя паходзіла са шляхетнага роду і мела двухгадовую дачку, а Фэліцыта была рабыняю. У вязніцы абедзве прынялі хрост, а Фэліцыта нарадзіла там дзіця. Калі яны адмовіліся скласці ахвяру язычніцкім бажкам, іх аддалі на разарванне дзікім звярам на гарадской арэне.
 
<< Першая < Папярэдняя 1861 1862 1863 1864 1865 1866 1867 1868 1869 1870 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1870 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.