Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Юстын, мучанік
01.06.2008 17:36
Святы Юстын, мучанікВядомы як Юстын-філосаф. Нарадзіўся каля 100 г. у Палестыне ў горадзе Флавія Неапаліс (старажытны Сыхем). Паходзіў з паганскай сям’і рымскіх арыстакратаў. Пасля знаёмства з рознымі філасофскімі вучэннямі таго часу (стаіцызм, арыстатэлізм, платанізм) звярнуўся да хрысціянства і каля 130 г. у Эфесе прыняў хрост. З васьмі вядомых працаў Юстына захаваліся толькі дзве апалогіі. У іх аўтар абараняе хрысціянаў, якіх суды Рымскай імперыі асуджалі на смерць толькі за само веравызнанне.

Юстын лічыў хрысціянства адзінай сапраўднай філасофіяй і імкнуўся выкладаць праўды веры з дапамогаю філасофскіх паняццяў і тэрмінаў. У той час для філосафа, які жадаў папаўняць свае веды, існаваў для гэтага толькі адзін спосаб: шмат падарожнічаць. Такім чынам, прайшоўшы праз розныя краіны, Юстын, нарэшце, трапіў у Рым, дзе заснаваў бясплатную школу. Разам з шасцю сваімі вучнямі ён быў абвінавачаны ў вызнанні хрысціянства і пасля адмовы прынесці ахвяру паганскім бажкам асуджаны і забіты праз адсячэнне галавы каля 165 г.

У XVII ст. частка рэліквій святога як дар Папы Бэнэдыкта XIV была прывезена на Беларусь і змешчана ў мядзельскім касцёле. У ХІХ ст. рэліквію перанеслі ў мосарскі касцёл, дзе яна знаходзіцца да гэтага часу, прыцягваючы шматлікіх пілігрымаў, асабліва ў дні парафіяльнага адпусту на ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля (24 чэрвеня і бліжэйшая нядзеля).

Успамін: 1 чэрвеня
 
Бэнэдыкт XVI прыняў новага пасла Беларусі пры Святым Пасадзе
30.05.2008 14:50
29 мая 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі новых паслоў пры Святым Пасадзе.  Уручыць даверчыя граматы прыбылі высокія дыпламатычныя прадстаўнікі з Нігерыі, Уганды, Ліберыі, Чада, Бангладэш, Гвінеі і Шры-Ланкі. У іх ліку быў таксама надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік.
 
Кароткая сустрэча Мірапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з Бэнэдыктам XVI
30.05.2008 14:00
29 мая 2008 г. у сінадальнай зале Ватыкана ў межах Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі на тэму «Адносіны моладзі да Евангелля і Касцёла», у якой прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выступіў перад італьянскімі біскупамі.
 
Бэнэдыкт XVI узгадаў постаць святога Грыгорыя І Вялікага
29.05.2008 19:11
Постаць і дзейнасць святога Грыгорыя І Вялікага — Папы і Доктара Касцёла — узгадаў Бэнэдыкт XVI падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 мая 2008 г. На плошчы Святога Пятра сабраліся каля 17 тысяч пілігрымаў з усяго свету.
 
Трэцяя энцыкліка Бэнэдыкта XVI будзе апублікавана восенню
28.05.2008 16:17
Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ падчас свайго візіту ў Кіеў, які адбываўся з 23 па 26 мая 2008 г., паведаміў, што трэцяя энцыкліка Святога Айца Бэнэдыкта XVI будзе апублікавана восенню бягучага года.
 
Ватыкан заклікае святароў да евангельскага радыкалізму
28.05.2008 16:03
Кангрэгацыя па справах духавенства заахвоціла святароў папярэджваць кожную справу малітвай, бо ад яе залежыць паспяховасць працы святара. Гэты заклік быў змешчаны ў лісце, скіраваным на Сусветны дзень малітваў за святароў, які будзе адзначацца ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса 30 мая 2008 г. Пасланне падпісалі прэфект Кангрэгацыі кардынал Дарыё Кастрыльён Ойос і яе сакратар арцыбіскуп Марыо П’ячэнца. Аўтары ліста нагадваюць, што «ад асабістай лучнасці кожнага святара з Панам Езусам у вялікай ступені залежыць місія Касцёла».
 
Святы Айцец абвясціў новыя прызначэнні
27.05.2008 19:12
24 мая 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI абвясціў новыя прызначэнні ў Польшчы, Алжыры і ў Кангрэгацыі евангелізацыі народаў.
 
Генеральная Асамблея Канферэнцыі Біскупаў Італіі
26.05.2008 21:46
26 мая 2008 г. у сінадальнай зале Ватыкана адбылося адкрыццё Генеральнай Асамблеі Канферэнцыі Біскупаў Італіі на тэму «Адносіны моладзі да Евангелля і Касцёла». У працы Асамблеі прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 
Святы Філіп Нэры, святар
26.05.2008 17:13
Святы Філіп Нэры, святарНарадзіўся ў Фларэнцыі ў 1515 г., ва ўзросце 18 гадоў адмовіўся прыняць спадчыну і накіраваўся ў Рым, дзе вывучаў тэалогію і на працягу 16 гадоў працаваў хатнім натаўнікам у адной сям’і. Філіп вёў вельмі сціплае жыццё, напоўненае малітвай і пакаяннем; пэўны час супрацоўнічаў са св. Ігнацыем Лаёлам. Ночы ён часта праводзіў на малітве ў катакомбах, размешчаных пад горадам, і меў шмат містычных ласкаў і бачанняў. Падчас адной з такіх малітваў у катакомбах святога Себасцьяна ён убачыў вогненны шар, які ўвайшоў у ягоныя вусны, а яго сэрца пашырылася пад уздзеяннем нейкай невядомай велізарнай сілы. Гэтае здарэнне паўплывала на ўсё яго далейшае жыццё: ён прысвяціў сябе місіянерскай дзейнасці на вуліцах і плошчах Вечнага Гораду.
 
Святая Марыя Магдалена Паццы, панна
25.05.2008 15:41
Святая Марыя Магдалена Паццы, панныНарадзілася 2 красавіка 1566 г. у Фларэнцыі і на хросце атрымала імя Кацярына. З дзяцінства была вельмі рэлігійная і ва ўзросце 16 гадоў уступіла ў фларэнтыйскі кляштар кармэлітак, прыняўшы імя Марыя Магдалена. Неўзабаве пасля гэтага ў яе жыцці з’явіліся моцныя фізічныя і духоўныя цярпенні, а таксама шматлікія містычныя бачанні, падчас якіх яна размаўляла з Хрыстом, а іншыя сёстры запісвалі гэтыя размовы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1861 1862 1863 1864 1865 1866 1867 1868 1869 1870 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1862 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.