Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Трэцяя гадавіна абрання Святога Айца Бэнэдыкта XVI
19.04.2008 06:00
19 красавіка 2008 г. спаўняецца тры гады з дня абрання Папам Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Тры гады таму, 19 красавіка 2005 г., у выніку галасавання 115-ці кардыналаў, сабраных на канклаў у Сікстынскай капэле, кардынал Ёзаф Ратцынгер стаў 264-м наступнікам святога Пятра.
 
Святы Ігнацый з Антыёхіі, біскуп і мучанік
17.04.2008 15:50

Святы Ігнацы з Антыёхіі, біскуп і мучанікІгнацый — адзін з першых сведкаў Хрыста. Яго называлі Тэофорос — з грэцк. «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што св. Ігнацый быў тым дзіцем, якога Хрыстус, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае» (гл. Мк 9, 36–37). Св. Ігнацый быў вучнем св. Яна Багаслова і на працягу сарака гадоў з’яўляўся біскупам Антыёхіі, у той час значнага горада ў Малой Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі.

 
Відэапасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да католікаў і да ўсіх людзей Злучаных Штатаў Амерыкі
15.04.2008 20:42
«Хрыстус — наша надзея» — так гучыць дэвіз Апостальскага візіту Бэнэдыкта XVI у ЗША, які распачнецца 15 красавіка 2008 г. У сувязі з гэтай падзеяй 8 красавіка Святы Айцец звярнуўся з відэапасланнем да жыхароў краіны.
 
Праграма семінараў і канферэнцый Папскай Рады «Справядлівасць і мір» на 2008 год
15.04.2008 20:30
Папская Рада Iustitia et Pax («Справядлівасць і Мір»), ватыканскае ведамства, якое займаецца паглыбленнем і распаўсюджваннем сацыяльнага вучэння Касцёла, апублікавала спіс важных міжнародных семінараў і канферэнцый, запланаваных на бягучы год. Чатыры з іх будуць прысвечаны тэмам раззбраення, палітыкі, фінансавых пытанняў і абавязацельстваў вернікаў у святле хрысціянскага сацыяльнага вучэння.
 
Святая Лідвіна (Людвіна), панна
14.04.2008 17:26
Нарадзілася 18 сакавіка 1380 г. у невялікім галандскім мястэчку непадалёк ад Ратэрдама ў беднай сялянскай сям’і. Лідвіна вырасла і стала прыгожай дзяўчынай, але яе непакоілі залёты шматлікіх прыхільнікаў, і яна прасіла ў Бога пазбавіць яе ад гэтага. Ва ўзросце пятнаццаці гадоў, катаючыся на лёдзе, дзяўчына павалілася і зламала рабро. З гэтага пералому пачаліся страшныя фізічныя пакуты, якія працягваліся амаль 40 гадоў.
 
Святы Марцін І, папа і мучанік
13.04.2008 17:33
Святы Марцін І, Папа і мучанікНарадзіўся ў Тодзі ў Умбрыі (Італія). У ліпені 649 г. быў абраны Папам. Марцін узышоў на Пасад святога Пятра, не пытаючыся згоды імператара, таму з самага пачатку меў напружаныя адносіны са свецкай уладай. Яны яшчэ больш пагоршыліся, калі на Латэранскім Саборы Папа асудзіў манафеліцтва і імкнуўся да таго, каб пастановы Сабору былі прынятыя і на хрысціянскім Усходзе. У выніку імператар загадаў свайму намесніку ў Рыме зняволіць Папу ў Латэранскай базыліцы, а потым даставіць у Канстанцінопаль, дзе Марцін І быў асуджаны на смяротнае пакаранне па абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе.
 
Пасланне Святога Айца на 45-ы сусветны дзень малітвы за пакліканні
11.04.2008 20:57
«Перадаючы гэтыя свае разважанні ўсім касцёльным супольнасцям, каб яны іх засвоілі і ўбачылі ў іх заклік да малітвы, я заахвочваю да далейшай дзейнасці ўсіх, хто з вераю аддана працуе для справы пакліканняў і ад усяго сэрца дасылаю выхавацелям, катэхетам і ўсім, а перш за ўсё моладзі, якая ідзе па шляху паклікання, асаблівае апостальскае благаслаўленне», — піша Святы Айцец у сваім пасланні.
 
Бэнэдыкт XVI пра апекуна Еўропы
11.04.2008 20:21
9 красавіка 2008 г. падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што для сапраўднага аб’яднання Еўропы неабходна «этычнае і духоўнае аднаўленне, якое грунтуецца на хрысціянскіх каранях».
 
Святы Станіслаў, біскуп і мучанік
11.04.2008 13:21
Святы Станіслў, біскуп і мучанікНарадзіўся каля 1040 г. (1030 ?) у Шчапанове, на тэрыторыі сучаснай Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы. Вучыўся ў Парыжы, пасля чаго прыняў святарскае пасвячэнне. У 1072 г. стаў кракаўскім біскупам. У той час польскім каралём быў Баляслаў Смелы, з якім біскуп Станіслаў напачатку плённа супрацоўнічаў.
 
45-ы Сусветны дзень малітвы за пакліканні
10.04.2008 18:49
У гэтым годзе Сусветны дзень малітвы за пакліканні адзначаецца 13 красавіка, у IV Велікодную нядзелю, якая ў Касцёле, з увагі на адпаведныя чытанні Літургіі слова, традыцыйна называецца нядзеляй Добрага Пастыра. Сёлетняя яго тэма — «Пакліканні да служэння місіянерскаму Касцёлу». Тыдзень малітваў за пакліканні будзе працягвацца да 19 красавіка. У сваім пасланні на 45-ы Сусветны дзень малітвы за пакліканні Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падкрэслівае асаблівае месца святароў у місіянерскім служэнні Касцёла, а таксама звяртае ўвагу на значэнне выхавання ў веры і малітве для фарміравання «актыўнага пачуцця адказнасці за місіі».
 
<< Першая < Папярэдняя 1861 1862 1863 1864 1865 1866 1867 1868 1869 1870 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1867 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.