Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Бэнэдыкт XVI удзяліў святарскае пасвячэнне 29-ці дыяканам
30.04.2008 15:10
У нядзелю 27 красавіка 2008 г. Папа Бэнэдыкт XVI удзяліў святарскае пасвячэнне 29-ці дыяканам Рымскай дыяцэзіі. Святы Айцец пажадаў новапрэзбітэрам, каб надзея, укаранёная ў веры, магла ўсё больш узрастаць у іх, каб заўсёды яны былі яе «мудрымі і велікадушнымі, лагоднымі і моцнымі, поўнымі павагі і вернымі сведкамі».
 
Ролі і задачы Цэркваў і царкоўных супольнасцяў перад выклікамі сучаснасці
29.04.2008 19:03
Прапануем вашай увазе выступленне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на сустрэчы працоўнай групы ў рамках праекту «Прымірэнне ў Еўропе: місія Цэркваў Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны», якая адбудзецца 5–8 мая 2008 г. у Мінску.
 
У Рыме заснавана Акадэмія гуманітарных і грамадскіх навук
29.04.2008 14:41
Пад патранатам Апостальскай Сталіцы ў Рыме заснавана Акадэмія гуманітарных і грамадскіх навук. Яе дзейнасць павінна аб’яднаць прафесараў і выкладчыкаў касцёльных і свецкіх навучальных установаў, якія існуюць у сталіцы Італіі.
 
У Папскую Раду па справах свецкіх увайшлі тры палякі
29.04.2008 13:06
24 красавіка 2008 г. прэс-служба Ватыкана паведаміла пра новыя прызначэнні, аб’яўленыя Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Новымі членамі Папскай Рады па справах свецкіх сталі кардынал Станіслаў Дзівіш і прафесар Ягелонскага універсітэта Караль Жычкоўскі. У групу новых 9-ці кансультантаў увайшла таксама доктар Данута Пекаж з Кракава (Польшча).
 
Святы Айцец павіншаваў праваслаўных з Уваскрэсеннем Хрыстовым
28.04.2008 19:49
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў праваслаўных, якія адзначаюць Пасху па Юліянскім календары, са светлай урачыстасцю Уваскрэсення Хрыстова.
 
Святы Марк, евангеліст
25.04.2008 12:20
Святы Марк, евангелістЯн, празваны Маркам, быў вучнем і перакладчыкам святога апостала Пятра, які называў яго «сваім сынам». Ён з’яўляецца аўтарам другога Евангелля, найкарацейшага з чатырох. Мяркуюць, што Марк напісаў яго па просьбе Пятра і з яго словаў. Паводле Новага Запавету, Марк быў сынам Марыі з Ерузалему, у доме якой рэгулярна збіраліся першыя хрысціяне. Марк спадарожнічаў Паўлу і свайму сваяку Барнабу ў першых місіянерскіх падарожжах у Антыёхію, а затым дапамагаў Паўлу падчас яго зняволення ў Рыме.
 
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор, святар
24.04.2008 17:49
Святы Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор, святарНарадзіўся ў 1673 г. у Францыі ў беднай сям’і. Маючы 27 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне. Падчас свайго святарскага служэння ў Нанце заснаваў Супольнасць Дачок Божай Мудрасці, якія даглядалі хворых і вучылі бедных. Людвік Марыя Грыньён дэ Манфор памёр 28 красавіка 1716 г.
 
Святы Фідэль Сігмарынгенскі, святар і мучанік
24.04.2008 17:47

Святы Фідэль Сігмарынгенскі, святар і мучанікНарадзіўся каля 1577 г. у Сігмарынгене (Зігмарынген, Германія) у сям’і бургамістра і меў імя Марк Рой. Атрымаў юрыдычную і філасофскую адукацыю ў Фрыбургу, пасля чаго атрымаў святарскае пасвячэнне і ўступіў у ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прыняўшы імя Фідэль.

 
Адышоў у вечнасць кардынал Альфонсо Лопес Трухільё
21.04.2008 20:47
20 красавіка 2008 г. у прыватнай клініцы ў Рыме на 72-м годзе жыцця адышоў у дом Айца калумбійскі прэлат кардынал Альфонсо Лопес Трухільё.
 
Святы Ансэльм, біскуп і доктар Касцёла
21.04.2008 13:25
Святы Ансэльм, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся ў П’емонце (Італія) паміж 1033 і 1034 гг. Набываў адукацыю ў школах пры розных кляштарах у Францыі і ў 1060 г. стаў манахам-бенедыктынцам. Вылучаўся красамоўствам і вялікімі здольнасцямі, дзякуючы чаму стаў абатам, а ў 1093 г. — арцыбіскупам Кэнтэрберыйскім і адначасова прымасам Англіі.
 
<< Першая < Папярэдняя 1861 1862 1863 1864 1865 1866 1867 1868 1869 1870 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1866 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.