Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Cвяты Панкрат, мучанік
12.05.2008 15:20
Cвяты Панкрат, мучанікЗахаваліся вельмі няпэўныя звесткі пра жыццё гэтага святога. Паводле падання, Панкрат нарадзіўся каля 290 г. (паводле іншых крыніцаў — падчас панавання цэзара Валяр’яна паміж 254 і 260 гг.) у Фрыгіі (Малая Азія) у паганскай сям’і рымскіх арыстакратаў. Рана страціўшы бацькоў, Панкрат разам са сваім апекуном Дыянісіем, які даводзіўся яму дзядзькам, прыбыў у Рым, каб атрымаць належную спадчыну. У сталіцы імперыі адбылося яго навяртанне: ён прыняў хрост, які яму ўдзяліў Папа Карнэлій, і далучыўся да мясцовай супольнасці хрысціянаў. Атрыманае ў спадчыну багацце ён выкарыстоўваў на ўчынкі міласэрнасці, дапамагаючы хрысціянам, якія цярпелі ад пераследу ці знаходзіліся ў вязніцах.
 
Cвятыя Нэрэй і Ахіл, мучанікі
12.05.2008 14:50
Cвятыя Нэрэй і Ахіл, мучанікіПра гэтых святых узгадвае Папа Дамас І, чый пантыфікат прыпаў на другую палову IV ст. Ён паведамляе, што абодва яны былі рымскімі жаўнерамі, якія прынялі мучаніцкую смерць за веру ў Езуса Хрыста. Дакладна вядома, што Нэрэй і Ахіл загінулі ў Рыме на пачатку IV ст. падчас пераследу хрысціянаў пры цэзары Дыяклетыяне. Яны былі пахаваныя ў рымскіх катакомбах Даміцыліі, а над месцам пахавання была пабудавана падземная базыліка. У наш час рэліквіі святых знаходзяцца ў рымскім касцёле, асвечаным у іх гонар.

Успамін: 12 мая
 
Папаўненне ў Швейцарскай гвардыі Папы Рымскага
08.05.2008 16:17
Святой Імшой у базыліцы св. Пятра, якую цэлебраваў дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызіо Бэртонэ 6 мая 2008 г., распачалося свята Швейцарскай гвардыі Папы Рымскага. Пасля святой Імшы былі ўскладзены вянкі да помніка 147-мі гвардзейцам, якія загінулі 6 мая 1527 г., абараняючы Папу Клімента VII падчас так званага «Sacco di Roma» («разграблення Рыма»), і 33 новыя гвардзейцы прынялі прысягу.
 
Каталікос-Патрыярх Усіх Армянаў Гарэгін ІІ у Ватыкане
08.05.2008 15:53
Каталікос-Патрыярх Усіх Армянаў Гарэгін ІІ знаходзіцца ў Ватыкане з 6 па 9 мая 2008 г. па запрашэнні Святога Айца Бэнэдыкта XVI. У сераду 7 мая Патрыярх прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі Папы Бэнэдыкта XVI на плошчы Святога Пятра ў Рыме.
 
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на 42-гі Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі
07.05.2008 15:55
«Сродкі сацыяльнай камунікацыі на раздарожжы паміж самарэкламаю і служэннем. Шукаць праўду, каб ёю дзяліцца», — так гучыць назва Паслання Папы на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі, які адзначаўся 4 мая 2008 г. Прапануем поўны тэкст Паслання.
 
Бэнэдыкт XVI: запаведзь любові — аснова сацыяльных прынцыпаў
06.05.2008 14:16
З 2 па 6 мая 2008 г. у Рыме адбывалася XIV Пленарная сесія Папскай акадэміі грамадскіх навук, якая была прысвечана прымяненню прынцыпаў салідарнасці і ўзаемадапамогі ў імкненні да агульнага дабра.
 
Рым: семінар для журналістаў каталіцкіх выдавецтваў
05.05.2008 17:36
{mosimage}30 красавіка 2008 г. у Рыме завяршыўся трохдзённы семінар для працаўнікоў каталіцкіх выдавецтваў. У сустрэчы, якая адбылася ў Папскім універсітэце Святога Крыжа, прынялі ўдзел 300 асобаў з 60-ці краінаў свету. Удзельнікі семінара працавалі над вырашэннем пытання, як найбольш эфектыўна і канстурктыўна інфармаваць свет пра жыццё Каталіцкага Касцёла.
 
Святыя Філіп і Якуб (Меншы), апосталы
03.05.2008 13:53
У пераліку апосталаў Філіп з’яўляецца пятым. Ён быў вучнем святога Яна Хрысціцеля і паходзіў з Бэтсаіды, што на Генісарэцкім возеры, дзе працаваў рыбаком. Там яго сустрэў Езус і паклікаў у супольнасць дванаццаці апосталаў. Пасля ўваскрасення Хрыста Філіп спачатку вёў місіянерскую дзейнасць у сябе на радзіме, а пасля накіраваўся ў Фрыгію (Малая Азія), дзе навярнуў і ахрысціў шмат паганаў. Там каля 80 г., ва ўзросце 87 гадоў, апостал прыняў мучаніцкую смерць: быў прыбіты да крыжа і пабіты камянямі.
 
Святы Атаназій, біскуп і доктар Касцёла
02.05.2008 17:09
Святы Атаназій, біскуп і доктар КасцёлаСвяты Атаназій Вялікі з’яўляецца адным з найбольш значных дзеячаў усходняга Касцёла. Ён нарадзіўся каля 298 г. у Александрыі ў Егіпце. У 328 г. ён становіцца біскупам Александрыі і разам з гэтым вышэйшым кіраўніком Касцёла ў Егіпце і Лівіі. Біскуп Атаназій рашуча абараняў правы Касцёла ад парушэння з боку цэзара і некаторых біскупаў, якія лічылі Атаназія занадта маладым для таго, каб займаць такое высокае становішча.
 
Святы Пій V, папа
30.04.2008 17:58
Святы Пій V, папаНарадзіўся 17 студзеня 1504 г. на поўначы Італіі. Яго абранню на Пасад святога Пятра паспрыяў св. Караль Барамей, бо менавіта ў гэтым валявым дамініканцы ён бачыў таго, хто ў той час мог найбольш эфектыўна стаць на чале Касцёла. Стаўшы Папам, Пій V пачаў энергічна ператвараць у жыццё пастановы Трыдэнцкага Сабору, змагаўся з сіманіяй і непатызмам (раздаваннем касцёльных пасадаў сваякам), звярнуў увагу на маральны стан духавенства, аднавіў структуры Рымскай курыі.
 
<< Першая < Папярэдняя 1861 1862 1863 1864 1865 1866 1867 1868 1869 1870 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1865 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.