Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Герасім, пустэльнік
05.03.2008 14:09
Святы Герасім, пустэльнікНарадзіўся ў Лікіі, на поўдні Малой Азіі. Быў адным з найбольш вядомых пустэльнікаў, якія жылі ў V стагоддзі. Пражыўшы пэўны час у пустыні разам са св. Яўфіміем Вялікім, Герасім заснаваў паселішча пустэльнікаў на беразе Ярдана, непадалёк ад Ерыхона. Жыццё пустэльнікаў, якіх было не менш за 70 чалавек, вызначалася выключнай аскезаю, а ўлюбёным вучнем Герасіма быў святы Кірыяк.
 
Святая Кацярына Сіенская, панна і доктар Касцёла, апякунка Еўропы
05.03.2008 13:30
Святая Кацярына Сіенская, панна і доктар Касцёла, апякунка ЕўропыКацярына Бенінказа нарадзілася ў 1347 г. і была 24-м дзіцем у сям’і фарбавальшчыка з Сіены (Цэнтральная Італія). Ва ўзросце 12 гадоў Кацярына, згодна з жаданнем бацькоў, павінна была выйсці замуж, аднак глыбокая рэлігійнасць і багатае ўнутранае жыццё схілілі яе да таго, каб уступіць у трэці закон дамініканаў. У кляштары Кацярына навучылася чытаць і пазнаёмілася з навукай Касцёла. Кнігі і стасункі з вялікімі законнікамі сфармавалі яе духоўнасць і адкрылі шлях да незвычайных містычных перажыванняў.
 
Святы Казімір
04.03.2008 13:33
Сын польскага караля Казіміра Ягелончыка і каралевы Альжбеты, нарадзіўся 3 кастрычніка 1458 г. у Вавельскім замку, што ў Кракаве. Яго выхавацелем быў гісторык і кракаўскі катэдральны канонік Ян Длугаш. Казімір рана пачаў удзельнічаць у палітычным жыцці, але разам з тым вылучаўся надзвычайнай пабожнасцю. Ён штодзённа ўдзельнічаў у святой Імшы, шмат маліўся, здзяйсняў учынкі міласэрнасці.
 
Святая Агнешка Чэшская (Пражская), законніца
02.03.2008 13:52
Святая Агнешка Чэшская (Пражская), законніцаНарадзілася ў Празе каля 1205 г. (1211 г. ?). Была дачкою чэшскага караля Пржэмысла Отакара І, пляменніцаю св. Ядвігі Сілезскай і стрыечнай сястрою св. Альжбеты Цюрынгскай. Калі ў 1230 г. памёр яе бацька, дзяўчына адмовілася ад каралеўскай годнасці і ад рукі імператара Фрыдрыха ІІ. У 1233 г. яна заснавала ў Празе кляштар кларысак (жаночая галіна францішканскага ордэна).
 
Тэлемост Мінск-Ватыкан
01.03.2008 01:00

1 сакавіка 2008 г. з нагоды VI Еўрапейскага дня студэнтаў універсітэтаў у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску быу ўсталяваны малітоўны тэлемост, які ўпершыню ў гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі злучыў паміж сабою Мінск і Апостальскую Сталіцу.

 
Ці будзе ў Касцёле рэформа літургіі?
27.02.2008 03:00
25 лютага 2008 г. у італьянскай газеце «La Stampa» з’явіўся матэрыял пра тое, што Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў мае намер паспрыяць павелічэнню пашаны да Эўхарыстыі і пакласці канец злоўжыванням у літургіі.
 
Святы Палікарп, біскуп і мучанік
23.02.2008 19:53
Святы Палікарп, біскуп і мучанікНарадзіўся каля 70 г., ва ўзросце прыблізна трыццаці гадоў быў пасвечаны апосталам Янам на біскупа Смірны (сучасны Ізмір у Турцыі). Св. Ігнацый з Антыёхіі сустрэўся з ім падчас падарожжа ў Рым і потым з Траады напісаў да яго ліст. Абвінавачаны ў знявазе язычніцкіх звычаяў, Палікарп адважна вызнаў веру ў Хрыста перад праконсулам.
 
Святая Маргарыта з Картоны, законніца
22.02.2008 14:26
Святая Маргарыта з Картоны, законніцаНарадзілася ў 1247 г. у італьянскай правінцыі Таскана. У маладым узросце на працягу 9-ці гадоў жыла ў «вольным саюзе» з нейкім шляхціцам, ад якога мела сына. Калі яе сужыцеля забілі, Маргарыта ўспрыняла гэта як знак ад Бога. Яна раскаялася ў сваім ранейшым жыцці і ўступіла ў трэці закон святога Францішка ў Картоне.
 
Асветнік армянаў ушанаваны ў Ватыкане
22.02.2008 03:00
22 лютага 2008 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI асвяціў паўночны дворык базылікі св. Пятра ў гонар святога ахоўніка Арменіі — першага армянскага біскупа Грыгорыя Асветніка.
 
Кардынал Альфонсо Лопес Трухільё пра стратэгію абароны жыцця
20.02.2008 03:00
Дыялог з палітыкамі — нават няверуючымі — пра святасць чалавечага жыцця ад нараджэння да натуральнай смерці магчымы. Такое меркаванне выказаў старшыня Папскай Рады па справах сям’і кардынал Альфонсо Лопес Трухільё у апублікаваным 20 лютага 2008 г. у «L’Osservatore Romano» інтэрв’ю. У ім кардынал Трухільё агучыў таксама ініцыятывы, якія будуць ажыццяўляцца Радай для вырашэння гэтага пытання.
 
<< Першая < Папярэдняя 1871 1872 1873 1874 1875 1876 1877 1878 1879 1880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1871 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.