Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Мітрапаліт Кандрусевіч пра Пленарную асамблею Папскай Рады «Справядлівасць і мір»
21.11.2007 03:00
Як мы ўжо паведамлялі, з 20 па 21 лістапада 2007 г. у Ватыкане праходзіла Пленарная асамблея Папскай Рады «Справядлівасць і мір», прысвечаная энцыкліцы Паўла VI Populorum progressio на тэму: «Чалавечае развіццё: праблемы і перспектывы». У пасяджэннях браў удзел арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які таксама з’яўляецца членам гэтай Папскай Рады. Прапануем яго ўражанні ад удзелу ў асамблеі.
 
Пленарная асамблея, прысвечаная энцыкліцы Паўла VI «Populorum Progressio»
20.11.2007 03:00
20 лістапада 2007 г. у Рыме распачалася пленарная асамблея Папскай Рады «Справядлівасць і мір». Цэнтрам увагі асамблеі стала энцыкліка Паўла VI «Populorum Progressio», 40-я гадавіна публікацыі якой адзначаецца сёлета.
 
Арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у Ватыкане
17.11.2007 03:00
17 лістапада 2007 г. арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, які цяпер знаходзіцца ў Рыме, прыняў удзел у канферэнцыі «Фаціма — маяк для чалавецтва», арганізаванай каталіцкім рухам «Святло з Усходу». Мітрапаліт выступіў з дакладам «15 гадоў Евангелізацыі Усходу», у якім пазнаёміў удзельнікаў з адраджэннем духоўнага жыцця і аднаўленнем касцёльных структураў на тэрыторыі былога Савецкага Саюза.
 
 
Візіт караля Саудаўскай Аравіі ў Ватыкан
06.11.2007 03:00
6 кастрычніка 2007 г. cвяты Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з каралём Саудаўскай Аравіі Абдалой ібн Абдэль–Азізам ас Саўдам. Як падкрэсліваюць сродкі масавай інфармацыі, візіт саудаўскага лідэра ў Ватыкан меў гістарычны характар не толькі з пункту гледжання беспрэцэдэнтнасці ўчарашняй сустрэчы, але і з увагі на неабходнасць міжрэлігійнага дыялогу перад абліччам такіх з’яваў, як масавая міграцыя, экстрэмізм і тэрарызм.
 
Кардынал Камілло Руіні заклікае да актыўнага асвойвання інтэрнэт-прасторы
28.10.2007 03:00
Папскі вікарый Рыма і Рымскай дыяцэзіі кардынал Камілло Руіні заклікаў вернікаў да больш актыўнага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, інтэрнэт-блогаў, як новай формы апостальскай місіі.
 
Сустрэча Святога Айца з выкладчыкамі і студэнтамі папскіх навучальных установаў у Рыме
25.10.2007 03:00
Новыя ўмовы евангелізацыі ў нашу эпоху постмадэрнізму патрабуюць ад настаўніка веры, прапаведніка і сведкі Евангелля адпаведнай падрыхтоўкі. Бэнэдыкт XVI нагадаў пра гэта падчас сустрэчы ў базыліцы святога Пятра са студэнтамі рымскіх навучальных установаў 25 кастрычніка 2007 г.
 
Апублікаваныя дакументы XIV ст. па справе ерасі ордэна тампліераў
25.10.2007 03:00
25 кастрычніка 2007 г. у Старой Зале Сінода ў Ватыкане адбылася прэзентацыя кнігі «Processus contra Templarios», арганізаваная па ініцыятыве Сакрэтнага Ватыканскага архіва і прысвечаная так званай справе ерасі Ордэна Бедных Рыцараў Хрыста і Святыні Саламона, больш вядомага як ордэн тампліераў.
 
Святы Айцец назваў імёны новых кардыналаў
17.10.2007 03:00
У сераду 17 кастрычніка 2007 г., напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане Папа Бэнэдыкт XVI абвясціў імёны новых кардыналаў. Пурпуровыя берэты і кардынальскія пярсцёнкі яны атрымаюць падчас кансісторыі, якая пройдзе ў Рыме 24 лістапада.
 
Парафіяльныя місіі ў мінскай архікатэдры (MP3)
15.10.2007 01:00

З 14 па 21 кастрычніка 2007 г. у мінскім архікатэдральным касцёле пад дэвізам «Трывайце моцна ў веры» праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы кармэліты босыя: духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзь Куляха OCD і пробашч парафіі Святога апостала Андрэя ў Нарачы (Мядзельскі р-н) а. Бэрнард Радзік OCD. Прапануем вашай увазе запісы місійных гамілій, прамоўленых падчас святых Імшаў у гэтыя дні. Файлы ў фармаце mp3.

 
<< Першая < Папярэдняя 1871 1872 1873 1874 1875 1876 1877 1878 1879 1880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1878 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.