Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Інструкцыя Кангрэгацыі па справах кананізацыі
19.02.2008 03:00
18 лютага 2008 г. у Ватыкане была прадстаўлена інструкцыя Кангрэгацыі па справах кананізацыі пад назвай Sanctorum Mater «Маці Святых». У ёй удакладняюцца правілы, паводле якіх праводзіцца дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйных працэсаў.
 
Бэнэдыкт XVI: бескампрамісная вернасць Евангеллю — крыніца абнаўлення кансэкраванага жыцця
18.02.2008 03:00
18 лютага 2008 г. Бэнэдыкт XVI сустрэўся ў зале ватыканскай кансісторыі Апостальскага Палаца з членамі кантактнай Рады па сувязях паміж Кангрэгацыяй па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і супольнасцяў апостальскага жыцця з Міжнароднымі аб’яднаннямі генеральных настаяцеляў.
 
Святы Бонавэнтура ў кнізе Бэнэдыкта XVI
17.02.2008 03:00
26 лютага 2008 г. у Папскім універсітэце Antonianum у Рыме будзе прадстаўлена новае выданне кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Святы Бонавэнтура. Тэалогія гісторыі».
 
Святы Валянцін, біскуп і мучанік
14.02.2008 19:40
Святы Валянцін, біскуп і мучанікПра гэтага святога захавалася вельмі мала звестак. Ён быў біскупам у італьянскім горадзе Тэрні, дзе каля 268 г. прыняў мучаніцкую смерць, пра акалічнасці якой нічога не вядома. Рэліквіі святога да сённяшняга дня знаходзяцца ў Тэрні, а таксама ў адным з парафіяльных касцёлаў у Баварыі. Ужо ў V ст. успамін св. Валянціна адзначаўся 14 лютага.
 
Святыя Кірыл, мніх, і Мятод, біскуп, апекуны Еўропы
14.02.2008 19:33
Святыя Кірыл, мніх, і Мятод, біскуп, апекуны ЕўропыБылі братамі. Нарадзіліся ў першай палове IX ст. у Солуні (Фесалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і. Адзін з іх, Канстанцін, уступіў у закон, прыняўшы імя Кірыл, і атрымаў у Канстанцінопалі цудоўную адукацыю, за што сучаснікі называлі яго «філосафам». Будучы ўжо дасведчаным місіянерам, у 862 г. разам з братам Мятодам ён накіроўваецца на місію ў Маравію, валадар якой прасіў прыслаць святароў, якія б размаўлялі па-славянску.
 
Святая Схалястыка, панна
10.02.2008 19:29
Святая Схаластыка, паннаБыла роднай сястрой св. Бенедыкта Нурсійскага. Нарадзілася ў Нурсіі (Цэнтральная Італія) каля 480 г. Рана ўступіла ў закон, жыла ў розных кляштарах у ваколіцах Рыма, пакуль, нарэшце, не ўсталявалася непадалёк ад Монтэ Касіна, дзе быў кляштар яе брата, Бенедыкта, з якім яна ўсё жыццё была моцна звязаная.
 
Благаслаўлёны Алаізій Стэпінац, біскуп і мучанік
10.02.2008 14:22
Благаслаўлёны Алаізій Стэпінац, біскуп і мучанікАлаізій Віктар Стэпінац нарадзіўся 8 мая 1898 г. у вёсцы Брэзарыч за 40 кіламетраў ад Загараба (Харватыя) і быў пятым з васьмі дзяцей у сям’і. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1916 г. хацеў паступіць у семінарыю, але Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэты намер: Алаізій быў мабілізаваны і накіраваны на фронт, дзе трапіў у палон. На пачатку 1920-х гг. ён вярнуўся на радзіму, якая апынулася ў складзе Югаславіі, і паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію. Аднак пакліканне ўсё ж прывяло яго на тэалагічны факультэт.
 
Святая Жазэфіна Бакіта, панна
08.02.2008 19:21
Святая Жазэфіна Бакіта, паннаНарадзілася каля 1870 г. у Судане (Афрыка). Жазэфіна была рабыняю і з дзяцінства павінна была цяжка працаваць, пакутуючы цялесна і духоўна. Пазней ёй удалося ўцячы, і ў Венецыі яна ўступіла ў законную супольнасць Сясцёр Міласэрнасці. З-за чорнага колеру скуры, нават ужо будучы законніцай, цярпела ад дыскрымінацыі. Жазэфіна Бакіта памерла 8 лютага 1947 г. у Італіі. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў яе, а ў 2000 г. кананізаваў.

Успамін: 8 лютага
 
Святы Геранім Эміліяні
08.02.2008 14:37
Геранім Эміліяні (Джыроламо Міяні) нарадзіўся ў 1486 г. у Венецыі. Жадаючы вайсковай кар’еры, ён пачаў служыць і неўзабаве стаў афіцэрам, а пазней — генералам. Падчас адной з бітваў Геранім трапіў у палон. Пасля цудоўнага вызвалення ён пакінуў службу і прысвяціў сваё жыццё Касцёлу. У 30 гадоў прыняў святарскае пасвячэнне, пасля чаго заснаваў шмат дзіцячых дамоў на поўначы Італіі.
 
Святы Павел Мікі і паплечнікі, мучанікі
06.02.2008 18:55

Святы Павел Мікі, мучанікПавел нарадзіўся ў 1562 г. у Японіі ў сям’і вайсковага капітана. У езуіцкім калегіуме атрымаў хрысціянскае выхаванне, а ў васемнаццацігадовым узросце сам уступіў у ордэн езуітаў. Неўзабаве ён стаў адным з найбольш вядомых прапаведнікаў у Японіі, дзе напрыканцы XVI ст. жыло каля 700 тысяч вызнаўцаў Хрыста. Аднак у 1590-я гады адносіны да хрысціянаў у грамадстве рэзка пагоршыліся і пачаўся іх суровы пераслед.

 
<< Першая < Папярэдняя 1871 1872 1873 1874 1875 1876 1877 1878 1879 1880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1872 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.