Благаславёны Юрый Матулевіч, біскуп
|
27.01.2008 12:12 |
Нарадзіўся ў 1871 годзе ў вёсцы Лугіне каля Марыямпаля (сучасны Капсукас, Літва) у літоўскай сям’і. Прыняў святарскае пасвячэнне і стаў святаром Келецкай дыяцэзіі. Працаваў у Варшаве і ў Санкт-Пецярбурзе. Уступіўшы ў закон ксяндзоў марыянаў, аднавіў яго і заснаваў два жаночыя законы. У 1918 – 1925 гг. быў арцыбіскупам Віленскім, а потым — апостальскім візітатарам у Літве. Памёр у Каўнасе ў 1927 г.
Успамін: 27 студзеня |
Святыя Цімафей і Ціт, біскупы
|
26.01.2008 12:04 |
Былі вучнямі і супрацоўнікамі св. апостала Паўла. Першы быў кіраўніком касцёла ў Эфесе, а другі — на Крыце. Ім былі накіраваны пасланні Апостала народаў, т. зв. «пастырскія», у якіх знаходзяцца дасканалыя парады для пастыраў і цудоўнае навучанне для ўсіх вернікаў.
Успамін: 26 студзеня |