5 жніўня 2007 г., у нядзелю, выступаючы перад вернікамі у сваёй рэзідэнцыі Кастэль Гандольфа, Бэнэдыкт XVI сказаў: «Багацце, хоць і ёсць само па сабе каштоўнасцю, не гарантуе збавення, а наадварот, можа яму зашкодзіць». Ён падкрэсліў, што «непрывязанасць да каштоўнасцяў гэтага свету ёсць доказам мудрасці і цноты. Сапраўдны ж скарб кожнага хрысціяніна знаходзіцца на небе».