Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святая Маргарыта Шатландская
16.01.2008 13:47
Святая Маргарыта ШатландскаяНарадзілася каля 1046 г. у Венгрыі. Была дачкою караля Англіі ў выгнанні Эдуарда Этэлінга. З дзесяцігадовага ўзросту разам з сям’ёю жыла пры двары свайго дзядзькі Эдуарда Вызнаўцы. Была вымушана ўцячы ад Вільгельма Заваёўніка ў Шатландыю, дзе ў 1070 г. выйшла замуж за караля Мэлкалма ІІІ і стала каралеваю. З самага пачатку мела вялікі ўплыў на каралеўскую сям’ю і падданых, штодзённа даючы прыклад жывой веры.
 
Святы Гілярый, біскуп і доктар Касцёла
13.01.2008 15:41
Святы Гілярый, біскуп і доктар КасцёлаГілярый нарадзіўся каля 315 г. у Пуацье (Францыя) у сям’і патрыцыяў-паганаў. Вывучаў філасофію і рыторыку. Маючы каля 30 гадоў ахрысціўся і прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу. У 350 г. быў выбраны біскупам Пуацье, магчыма, першым у гісторыі. Змагаючыся з арыянствам, сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі і, фальшыва абвінавачаны нядобразычліўцамі, быў высланы на выгнанне, дзе правёў 5 гадоў. Пасля вяртання ўстанавіў больш блізкія адносіны з духавенствам, што паспрыяла з’яўленню першых законных супольнасцяў у Галіі.
 
Святы Раймунд Пеньяфорцкі, святар
07.01.2008 14:16
Нарадзіўся каля 1175 г. непадалёк ад Барселоны (Іспанія). З 1210 г. — выкладчык кананічнага права Балонскага універсітэта. У 1222 г. уступіў у незадоўга да гэтага створаны дамініканскі ордэн прапаведнікаў. Займаў высокія пасады ў сваім ордэне і ў Касцёле, быў дарадчыкам і спавядальнікам Папы Грыгорыя ІХ, па распараджэнні якога сабраў і сістэматызаваў кананічнае права. Вёў місіянерскую дзейнасць сярод маўраў; з мэтаю навяртання ў хрысціянства юдэяў і мусульманаў заснаваў школу габрэйскай мовы ў Мурцыі (на поўдні Іспаніі) і школу ўсходніх моваў у Тунісе.
 
Святы Базыль Вялікі і Грыгорый Назіянзскі, біскупы і доктары Касцёла
02.01.2008 15:38
Святы Базыль Вялікі і Грыгорый Назіянзскі, біскупы і доктары КасцёлаСвятыя Базыль (Васіль) Вялікі і Грыгорый Назіянзскі нарадзіліся каля 330 г. у Кападокіі (на тэрыторыі сучаснай Турцыі) і паходзілі з хрысціянскіх сем’яў. Бацька Грыгорыя быў біскупам Назіянзу. Базыль і Грыгорый былі вельмі адукаванымі людзьмі. Яны пазнаёміліся ў Афінах, дзе разам вучыліся. Згодна з тагачаснымі звычаямі, хрост прынялі ўжо ў сталым узросце, маючы каля 30 гадоў, пасля чаго разам адасобіліся ў пустыні.
 
Святы Пасад рыхтуецца да сустрэчы Бэнэдыкта ХVІ з прадстаўнікамі 138-мі мусульманскіх лідэраў
02.01.2008 03:00
Апостальская Сталіца рыхтуецца да сустрэчы Бэнэдыкта ХVІ з прадстаўнікамі групы мусульманскіх лідэраў, якія 13 кастрычніка 2007 года накіравалі адкрыты ліст Святому Айцу і іншым кіраўнікам хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў.
 
Рым: “Te Deum” на заканчэнне года
31.12.2007 03:00
У Рыме адчуваецца “недахоп надзеі і веры ў жыццё, аднак ёсць таксама прычыны для надзеі”, — сказаў Папа ў базыліцы святога Пятра падчас першых Нешпараў ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.
 
Чалавечая сям’я — супольнасць міру
29.12.2007 03:00
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру 1 студзеня 2008 г.
 
Urbi et Orbi – Гораду і свету
25.12.2007 03:00
57 кампаній у 88 краінах свету перадавалі зварот Папы Бэнэдыкта XVI Urbi et Orbi – Гораду і свету
 
Чалавецтва чакае Бога, аднак, калі Ён прыходзіць, няма для Яго месца”
25.12.2007 03:00
Чалавецтва чакае Бога, аднак, калі Ён прыходзіць, няма для Яго месца”, – сказаў Папа Бэнэдыкт XVI падчас урачыстай Імшы Пастэркі, якую па традыцыі ён адслужыў апоўначы ў базыліцы святога Пятра.
 
Энцыкліка SPE SALVI Святога Айца Бэнэдыкта XVI
13.12.2007 03:00
да біскупаў, прэзбітэраў і дыяканаў, кансэкраваных асобаў і да ўсіх свецкіх вернікаў аб хрысціянскай надзеі (пераклад Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі)
 
<< Першая < Папярэдняя 1871 1872 1873 1874 1875 1876 1877 1878 1879 1880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1876 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.