Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святая Агата, панна і мучаніца
05.02.2008 19:19
Святая Агата, панна і мучаніцаМаладая дзяўчына, якая, прагнучы захаваць чыстасць і вернасць Хрысту, прыняла мучаніцкую смерць у Катаніі на Сіцыліі каля 250 г. Праз год пасля яе смерці адбылося вывяржэнне вулкана Этна. Патокі лавы пагражалі знішчыць увесь горад, але яны спыніліся, калі жыхары Сіцыліі, просячы ў малітвах заступніцтва Агаты, паклалі на іх шляху вэлюм, што належаў святой.
 
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2008 г.
04.02.2008 03:00
Дарагія браты і сёстры! Штогод Вялікі пост становіцца для нас падараванаю Божым Провідам нагодаю больш глыбока спасцігнуць сэнс і значэнне нашага быцця хрысціянамі, а таксама заахвочвае нас нанава адкрыць Божую міласэрнасць, каб, у сваю чаргу, стаць больш міласэрнымі ў адносінах да нашых братоў.
 
Святы Блажэй, біскуп і мучанік
03.02.2008 19:12

Святы Блажэй, біскуп і мучанікСвяты Блажэй – гэта гістарычная постаць. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Магчыма, што ён з’явіўся на свет праз ІІІ стагоддзі пасля нараджэння Хрыста. Паходзіў, хутчэй за ўсё, з Арменіі, але, магчыма, з Цэзарыі Кападокскай. Па прафесіі быў лекарам, а па пакліканні – біскупам Себастыі. Касцёл ушаноўвае яго 3 лютага, а на працягу ўсяго года яго заступніцтва просяць тыя, у каго хваробы горла адбіраюць голас і радасць жыцця.

 
Святы Анзгар (Аскар), біскуп
03.02.2008 18:48
Святы Анзгар (Аскара), біскупНарадзіўся каля 801 г. у Францыі. Уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і прысвяціў сябе адданай місіянерскай дзейнасці. У 826 г. быў накіраваны абвяшчаць Божае слова ў Швецыі і Даніі і паспяхова евангелізаваў гэтыя краіны, дзе яшчэ не ведалі Хрыста. Праз нейкі час ён стаў біскупам з кафедрай у Гамбургу, да якой быў далучаны таксама і Брэмен.
 
Святы Ян Боска, святар
31.01.2008 13:05
Святы Ян Боска, святарНарадзіўся ў 1815 г. непадалёк Кастэльнуова ў Турынскай дыяцэзіі (Італія). Яго дзяцінства прайшло ў вялікай беднасці, таму, стаўшы святаром, усё сваё жыццё ён прысвяціў выхаванню хлопцаў з найбяднейшых сем’яў, для якіх ствараў свае славутыя араторыі. Быў таленавітым педагогам і харызматычным выхаваўцам.
 
Першы сусветны апостальскі кангрэс, прысвечаны міласэрнасці
31.01.2008 03:00
31 студзеня 2008 г. у Ватыкане адбыўся брыфінг, на якім гаворка ішла пра Першы сусветны апостальскі кангрэс, прысвечаны міласэрнасці, які пройдзе ў Рыме з 2 па 6 красавіка гэтага года.
 
Пасланне Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2008
30.01.2008 03:00
29 студзеня 2008 г. у зале Яна Паўла ІІ прэс-службы Святога Пасаду прайшла прэс-канферэнцыя, на якой было прадстаўлена пасланне Бэнэдыкта XVI на Вялікі пост 2008 года.
 
Благаслаўлёная Баляслава Марыя Лямэнт, панна
29.01.2008 13:01
Благаславёная Баляслава Марыя Лямэнт, паннаНарадзілася ў 1862 г. у Польшчы. Ва ўзросце 22 гадоў уступіла ў ордэн Сясцёр Сям’і Марыі. Працавала настаўніцай і выхавацелькай у Варшаве, Пецярбурзе, Адэсе і Сімферопалі. У 1905 г. заснавала новы ордэн Місіянерак Святой Сям’і з сядзібай у Пецярбурзе, а з 1913 г. сёстры ўжо працавалі на тэрыторыі Фінляндыі, Эстоніі, а таксама ў Рыме і ў Варшаве. Памерла 4 лютага 1946 г. Была беатыфікаваная Янам Паўлам ІІ 5 чэрвеня 1991 г. у Беластоку.

Успамін: 29 студзеня
 
Святы Тамаш Аквінскі, святар і доктар Касцёла
28.01.2008 12:14
Святы Тамаш Аквінскі, святар і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 1225 г. у Аквіне (Італія). Бацькі аддалі яго на выхаванне да айцоў бенедыктынцаў у Монтэ Касіна, пасля чаго вучыўся ў Неапалі. Уступіў у закон дамініканцаў і працягнуў вучобу ў Парыжы і Кёльне. Выкладаў філасофію і тэалогію. Лічыцца найбольшым каталіцкім тэолагам, за што яго назвалі «анёльскім доктарам». Акрамя самага вядомага твору «Сума тэалогіі», пакінуў таксама шмат іншых прац і паэтычных твораў.
 
Святая Анжэла Мэрычы, панна
27.01.2008 14:31
Нарадзілася 1 сакавіка 1474 г. у невялікім мястэчку ў італьянскіх Альпах. Уступіўшы ў трэці закон святога Францішка, прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці. У 1525 г. здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля чаго зразумела, што яе пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае выхаванне моладзі, асабліва дзяўчат.
 
<< Першая < Папярэдняя 1871 1872 1873 1874 1875 1876 1877 1878 1879 1880 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1873 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.