10 кастрычніка ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася сустрэча кансэкраваных асобаў з усёй Беларусі з нагоды Юбілейнага Года Міласэрнасці.
Пасля кансісторыя, які адбудзецца 19 лістапада — напярэдадні заканчэння Года Міласэрнасці — і на якім кардынальскую годнасць атрымаюць 17 новых іерархаў, Калегія кардыналаў будзе налічваць 228 членаў.
13 кастрычніка ў мінскую архікатэдру будзе ўрачыста ўнесена фігура Маці Божай Фацімскай. Прысутныя перад распачаццем святой Імшы ў 18.30 з белымі стужкамі і хусткамі ў руках будуць вітаць Багародзіцу ў фацімскай фігуры.
7 кастрычніка група вернікаў з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку на чале з пробашчам кс. Юрыем Жэгарыным здзейсніла пілігрымку па святынях Гродзенскай дыяцэзіі.
Агульная сума продажу на аўкцыёне аўтамабіляў фольксваген-гольф, на якіх перавозілі Пантыфіка падчас СДМ у Кракаве, склала 253 тысячы злотых (каля 50 тысяч еўра).
На працягу дзевяці дзён, з 4 па 13 кастрычніка, на нашым сайце будуць публікавацца невялікія разважанні як падрыхтоўка да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
«Гора вам фарысеям, і вам, кніжнікам, гора».
11 кастрычніка завяршылася ІІІ Міжнародная сустрэча супрацоўнікаў і партнёраў «Карытас» Беларусі. Дырэктар «Нацыянальнага Карытас» кс. Віталій Дабраловіч праз SWOT-аналіз указаў на моцныя і слабыя бакі арганізацыі, а таксама знешнія пагрозы і магчымасці на шляху яе развіцця і дзейнасці.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам інфармуе, што 11 кастрычніка ва ўзросце 74 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Шылак — бацька кс. Паўла Шылака, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае Маладзечанскага дэканата.