Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Лк 12, 49-53
20.10.2016 03:00

«Прыйшоў даць не спакой, але раздзяленне».

 
Беларускія іерархі ўручылі Папу Рымскаму пераклад яго кнігі на беларускую мову
19.10.2016 19:08

Кніга Папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць», перакладзеная на беларускую мову супрацоўнікам беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандрам Панчанкам, была прэзентавана аўтару.

 
ААН: 900 мільёнаў чалавек па ўсім свеце жыве ў крайняй беднасці
19.10.2016 16:00

З кожным годам беднасць расце, а колькасць багатых людзей тым часам павялічваецца. Такія даныя прыводзіць ААН з нагоды Міжнароднага дня барацьбы з беднасцю.

 
Ва ўспамін св. Лукі ў лідскай бальніцы памаліліся за медыкаў
19.10.2016 15:22

18 кастрычніка, у дзень успаміну св. Евангеліста Лукі, капелан лідскай бальніцы кс. Юрый Бяганскі ад імя ўсіх пацыентаў скіраваў да мясцовых медыкаў віншаванні і словы падзякі. У гэты ж дзень у шпітальнай капліцы — месцы штодзённай малітвы за медыкаў — цэлебравалася літургія, якую ўзначаліў віцэ-канцлер курыі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза.

 
Малітва ў інтэнцыі медыкаў адбылася ў гродзенскай катэдры
19.10.2016 14:16

18 кастрычніка ў гродзенскай катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя прайшла святая Імша ў інтэнцыі медыкаў Гродзеншчыны. Ужо стала традыцыяй, што ў дзень літургічнага ўспаміну св. Лукі, апекуна ўсіх медыкаў, працаўнікі медыцынскіх устаноў Гродна збіраюцца на супольнай малітве.

 
Удзельнікі руху «Хатні Касцёл» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пілігрымавалі да Брамаў Міласэрнасці мінскай архікатэдры
19.10.2016 13:37

15 кастрычнiка адбылася пiлiгрымка сем’яў супольнасцi «Хатнi Касцёл» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii да Брамаў Мiласэрнасцi ў архікатэдральны касцёл Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ў Мінску.

 
Папа Францішак: «Добры пастыр імкнецца ісці за Езусам, а не за ўладай і грашыма»
19.10.2016 12:51

«Добры пастыр імкнецца ісці за Езусам, а не за ўладай і грашыма, а калі будзе пакінуты ўсімі — заўсёды будзе мець побач Пана», — адзначыў Святы Айцец 18 кастрычніка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

 
У Ватыкане назвалі лаўрэатаў «Прэміі Ратцынгера»
19.10.2016 11:59

Лаўрэатамі сёлетняй «Прэміі Ратцынгера» сталі кс. Інас Біфі з Італіі і Іяаніс Курэмпелес з Грэцыі. Уручэнне ўзнагароды, якую называюць таксама Нобелеўскай прэміяй па тэалогіі, адбудзецца 26 лістапада ў Ватыкане.

 
Ватыканскае выдавецтва будзе прадстаўлена на кніжным кірмашы ў Франкфурце
19.10.2016 11:50

На Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце ў гэтым годзе таксама будзе прысутнічаць Ватыканскае выдавецтва.

 
Хрысціянскае сёння: чым жыве каталіцкае душпастырства ўсходнееўрапейскай моладзі ў Варшаве?
19.10.2016 11:36

Пераезд ў іншы горад або краіну на вучобу, працу ці пастаяннае месца жыхарства можа прывесці да таго, што ў новым асяроддзі чалавек забывае пра Бога і Касцёл.

 
<< Першая < Папярэдняя 241 242 243 244 245 246 247 248 249 250 Наступная > Апошняя >>

Старонка 241 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.