Падпалкоўнік Майкл Керсцен адказваў на пытанні сваіх падначаленых, а ў выніку трапіў пад агонь крытыкі з боку змагароў за выключэнне рэлігіі ў арміі. Керсцену, які камандуе медыцынскай часткай, задалі пытанне, які лідар паўплываў на яго больш за ўсё і як.
Мінск, 11 кастрычніка 2016 г.
8 кастрычніка брэсцкая супольнасць Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса адзначыла 25-гадовы юбілей малітвы і працы.
12 кастрычніка ў Папскім Урбаніянскім універсітэце пройдзе прэзентацыя чацвёртага паслання, прысвечанага кансэкраванаму жыццю. Дакумент, які выйдзе ў Ватыканскім выдавецтве на чатырох мовах, называецца «Annunciate» («Абвяшчайце») і адрасаваны членам манаскіх супольнасцяў ва ўсім свеце.
Праз тры тыдні Святы Айцец накіруецца ў Швецыю з нагоды 500-годдзя Рэфармацыі. Гэта надае папскаму падарожжу выразны экуменічны характар. Аднак жа самім шведам сёння евангелізацыя патрэбна больш за экуменізм. На гэта звярнуў увагу пастар Фрэдрык Эмануэльсан, епіскапскі вікарый Стакгольма па справах місій.
На працягу дзевяці дзён, з 4 па 13 кастрычніка, на нашым сайце будуць публікавацца невялікія разважанні як падрыхтоўка да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У Сусветны дзень страчанага дзіцяці, які адзначаецца 15 кастрычніка, адбудзецца першае пахаванне мёртванароджаных дзяцей, пакінутых у тарноўскіх бальніцах (Польшча). Арганізатары — Камітэт будаўніцтва месца памяці страчаных дзяцей — чакаюць спіс імёнаў дзяцей, якія памерлі да нараджэння.
«Давайце лепш міласціну, тады ўсё будзе ў вас чыстае».
10 кастрычніка ў в. Ляскоўка пад Мінскам распачалася Міжнародная сустрэча супрацоўнікаў і партнёраў «Карытас». У міжнародным форуме з удзелам замежных партнёраў з Чэхіі, Аўстрыі і Германіі прымаюць удзел і некаторыя беларускія іерархі на чале з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Тэма сустрэчы — «Міласэрнасць на дарогах трагедыі».