Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Святы Айцец прыме кіраўніцтва Рады мусульманскага культу Францыі
10.10.2016 16:47

3 лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі кіраўніцтва Рады мусульманскага культу Францыі (CFCM). У склад дэлегацыі ўвойдуць старшыня рады Ануар Кбібеш, тры віцэ-старшыні, а таксама генеральны сакратар ведамства Абдалах Зэкры.

 
Апостальскі Нунцый: дабрачынная дзейнасць — гэта адказ на канкрэтную сітуацыю (+фота)
10.10.2016 15:48

10 кастрычніка ў Бараўлянах Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр узначаліў святую Імшу з удзелам супрацоўнікаў і партнёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» Беларусі, якія сабраліся на ІІІ Міжнародную сустрэчу партнёраў «Карытас» Беларусі.

 
Прывітальнае слова Мітрапаліта Кандрусевіча на адкрыццё III Міжнароднай сустрэчы партнёраў «Карытас» Беларусі
10.10.2016 15:00

«Міласэрнасць на дарогах трагедыі»
Мінск 10-11 кастрычніка 2016 г.

Глыбокапаважаны Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь Яго Эксцэленцыя Арцыбіскуп Габар Пінтар, Вашы Эксцэленцыі, паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, супрацоўнікі нацыянальнага ідыяцэзіяльных дабрачынных арганізацый і партнёры Карытас.

1. Сардэчна вітаю ўсіх вас у гасцінным цэнтры Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Ляскоўцы, дзе сёння распачынаецца III Міжнародная сустрэча партнёраў «Карытас» Беларусі: «Міласэрнасць на дарогах трагедыі».

 
Навучэнцы пінскай семінарыі наведалі парафіі ў межах аднадзённай душпастырскай практыкі
10.10.2016 14:55

Неабходнай часткай фармацыі семінарыста з’яўляецца душпастырская фармацыя. Таму 9 кастрычніка навучэнцы Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі накіраваліся ў розныя парафіі горада Баранавічы.

 
У Мінску праваслаўныя ладзяць дабрачынную акцыю для хворых дзяцей ва Украіне
10.10.2016 14:53

На ўкраінска-румынскай мяжы ў в. Банчэны (заходняя Украіна) знаходзіцца незвычайны прыстанак — Свята-Узнесенскі манастыр. Тут пад апекай епіскапа Лонгіна жывуць 332 дзіцяці. Многія з іх ВІЧ-інфіцыяваныя, хворыя на гепатыт С і дзіцячы цэрэбральны параліч.

 
Салезіянская супольнасць у Расіі адзначыла 25-годдзе служэння
10.10.2016 13:30

Айцы салезіяне дона Боско — другая ў свеце манаская супольнасць па колькасці кансэкраваных асобаў пасля езуітаў. 9 кастрычніка ў маскоўскай катэдры салезіяне адсвяткавалі 25-годдзе свайго служэння ў Расіі.

 
Дзеці мінскай парафіі ў Масюкоўшчыне памаліліся аб міры
10.10.2016 12:55

7 кастрычніка дзеці з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ далучыліся да 14-й Сусветнай Дзіцячай Эўхарыстычнай Святой Гадзіны, каб прасіць Бога аб міры ў сем'ях і ва ўсім свеце.

 
Новыя манеты з тэматычнымі малюнкамі выпусцяць у Ватыкане
10.10.2016 12:06

Памятныя манеты, прысвечаныя Юбілейнаму Году Міласэрнасці, Сусветным дням моладзі ў Кракаве, Сусветнаму дню міру і Папскаму санктуарыю Святога Дома ў Ларэта, пабачаць свет 13 кастрычніка ў Ватыкане.

 
Ксёндз Крысціян Хартль распачаў працу на пасадзе генеральнага дырэктара «Рэнавабіс»
10.10.2016 11:33

У пачатку кастрычніка кс. Крысціян Хартль прыступіў да новых абавязкаў генеральнага дырэктара «Рэнавабіс», змяніўшы на гэтай пасадзе кс. Пэтэра Датмара. Перад сваім прызначэннем у Фрайзінг кс. д-р Крысціян Хартль быў духоўным айцом Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі св. Ламберта ў Лантэрсхофэне.

 
Новым прэзідэнтам Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы абраны кардынал Анджэло Баньяска
10.10.2016 10:41

Кардынал Анджэло Баньяска, арцыбіскуп Генуі і старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі, абраны новым прэзідэнтам Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ). Выбары прайшлі 9 кастрычніка ў Манака.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 251 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.