Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
9 кастрычніка — XXVІII Звычайная нядзеля, Год С
09.10.2016 03:00
1 чыт. 2 Вал 5, 14-17; Пс 98 (97), 1. 2-3ab. 3cd-4.
2 чыт. 2 Цім 2, 8-13.
Ев. Лк 17, 11-19
.
 
Лк 17, 11-19
09.10.2016 03:00

«Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца».

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: «Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб пасяджэнне РБКЕ у Мінску было арганізавана на найлепшым узроўні»
08.10.2016 21:32

8 кастрычніка ў Манака, дзе з 6 па 9 кастрычніка праходзіць пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ), было названа месца правядзення наступнага пасяджэння РБКЕ.

 
Слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча падчас пленарнага пасяджэння Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў Манака пасля зацвярджэння г. Мінска месцам правядзення Пленарнага пасяджэння ў 2017 г.
08.10.2016 21:12
Манака, 8 кастрычніка 2016 г.
    
Вашы Эмінэнцыі, Эксцэленцыі, браты і сёстры!

Найперш дазвольце ад усяго сэрца падзякаваць за выбар Мінска — сталіцы Беларусі — месцам правядзення наступнага пленарнага пасяджэння РБКЕ у наступным годзе.

Беларусь — краіна розных веравызнанняў і культур. Дзве  канфесіі —праваслаў’е і каталіцтва — з’яўляюцца галоўнымі па колькасці сваіх вызнаўцаў і па гісторыі іх прысутнасці ў Беларусі. У нашай краіне таксама ёсць пратэстанты, габрэі і мусульмане. Паміж усімі веравызнаннямі склаліся добрыя адносіны. Беларускі народ талерантны адносна розных нацыянальнасцяў і рэлігій. Гэта вялікае багацце нашай краіны, якое мы павінны захаваць для будучых пакаленняў.

Свецкая ўлада таксама садзейнічае мірнаму суіснаванню і супрацоўніцтву паміж рознымі канфесіямі і рэлігіямі.

Разам з Праваслаўнай Царквой і прадстаўнікамі іншых пратэстанцкіх канфесій мы кожны год праводзім экуменічную сустрэчу падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Розные веравызнанні сумесна праводзяць розныя канферэнцыі і сустрэчы на тэмы міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу і таксама па выкліках сучаснасці, асабліва па праблемах наркаманіі, алкагалізму, абароны жыцця, дабрачыннасці, выхавання моладзі і г.д.

Католікі, праваслаўныя і лютэране з’яўляюцца членамі Міжнароднай групы паяднання паміж Беларуссю, Украінай, Польшчай і Германіяй.

Вельмі важнай падзеяй як для Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы, так і ўсёй краіны стаў IV Каталіцка-Праваслаўны Форум, які меў месца ў Мінску ў чэрвені 2014 г. Ён стаў пацвярджэннем таго, што Беларусь мае магчымасці арганізоўваць вялікія міжнародныя канферэнцыі, засведчыўшы добрыя адносіны паміж рэлігійнымі арганізацыямі і дзяржавай.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі зробіць усё магчымае, каб наступнае Пленарнае пасяджанне РБКЕ было арганізавана на найлепшым узроўні і прынесла добры плён ў справе развіцця Касцёла ў Еўропе і адказе на выклікі нашага часу.

Выказваю надзею, што прабыванне старшынь Біскупскіх Канферэнцый Еўропы ў Мінску дапаможа ім лепей пазнаць жыццё і рэальнасць Касцёла, экуменічныя адносіны і адносіны з дзяржавай, а таксама традыцыі беларускага народа.

Яшчэ раз дзякую і ўжо сёння загадзя кажу: «Вітайце ў Мінску».     
 

 
Мінск абраны сталіцай пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы 2017 г.
08.10.2016 20:45

Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў.

 
Рыхтуемся да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай разам з Catholic.by. Дзень пяты
08.10.2016 09:00

На працягу дзевяці дзён, з 4 па 13 кастрычніка, на нашым сайце будуць публікавацца невялікія разважанні як падрыхтоўка да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Біскуп Юрый Касабуцкі прымае ўдзел у выбарах старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы
08.10.2016 08:01

8 кастрычніка ў Манака, дзе ў гэтыя дні праходзіць пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы, у першай будзе абраны новы прэзідыум. Беларускі епіскапат на выбарах будзе прадстаўляць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
8 кастрычніка — XXVІI Звычайны тыдзень
08.10.2016 03:00
1 чыт. Гал 3, 22-29; Пс 105 (104), 2-3. 4-5. 6-7.
Ев. Лк 11, 27-28
.
 
Лк 11, 27-28
08.10.2016 03:00

«Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае».

 
Новы выпуск праграмы «Падарожжа дылетанта» прысвечаны Росіцы
07.10.2016 17:01

У Верхнядзвінскім раёне, што на Віцебшчыне, знаходзіцца вёска Росіца, якую мясцовыя жыхары і людзі з наваколля называюць Расіцай. Вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт у выпуску, прысвечаным гэтай вёсцы, распавядае яе гісторыю, якая пазначана вялікай трагедыяй, што адбылася ў часы Другой сусветнай вайны.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 253 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.