Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гродзенская парафія ў Альшанцы адзначыла парафіяльнае свята
04.10.2016 15:44

Некалькі соцень дзяцей разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у парафіяльным свяце ў парафіі Святога Духа, якое адбылося 2 кастрычніка. Свята прайшло пад дэвізам «І да танца, і да ружанца».

 
У Фаціме благаславілі дзве фігуры Маці Божай, прызначаныя для перэгрынацыі ў Беларусі
04.10.2016 15:22

4 кастрычніка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу ў Капліцы аб’яўленняў у партугальскім горадзе Фаціма ў інтэнцыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і нашай Айчыны.

 
Беларус Канстанцін Гушча з супольнасці марыянаў склаў вечныя манаскія абяцанні
04.10.2016 13:46

1 кастрычніка ў семінарыі Кангрэгацыі айцоў марыянаў у Любліне адбылася ўрачыстасць — вечныя манаскія абяцанні братоў супольнасці. Адным з іх быў беларус Канстанцін Гушча з Наваполацка.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы асвячэння фігуры Маці Божай Фацімскай
04.10.2016 13:35

Фаціма, 4 кастрычніка 2016 г.

Марыя, з далёкай Фацімы благаславі Беларусь!

 
У Гродне прайшла дыяцэзіяльная сустрэча манахінь
04.10.2016 13:35

3 кастрычніка ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне адбыўся першы ў гэтым катэхетычным годзе Дзень засяроджання законных сясцёр, якія нясуць служэнне на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

 
Пантыфік наведаў разбураны землятрусам горад у Італіі
04.10.2016 12:44

Раніцай 4 кастрычніка Папа Францішак прыбыў у Аматрычэ — італьянскі горад у рэгіёне Лацыа, амаль цалкам разбураны ў выніку нядаўняга землятрусу. Пантыфіка суправаджаў біскуп Рыеці Даменіка Пампілі.

 
15-годдзе адраджэння семінарыі адзначылі ў Пінску
04.10.2016 11:49

3 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбылася ўрачыстасць 15-годдзя адраджэння гэтай навучальнай установы, а таксама інаўгурацыя новага навучальнага года.

 
Рыхтуемся да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай разам з Catholic.by
04.10.2016 10:52

На працягу дзевяці дзён, з 4 па 13 кастрычніка, на нашым сайце будуць публікавацца невялікія разважанні як падрыхтоўка да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
Хор мінскай парафіі запісаў дыск з ружанцовай малітвай
04.10.2016 10:27

Дыск «Святы Ружанец», прымеркаваны да распачацця кастрычніка, — гэта запіс спяваных частак ружанцовага набажэнства, выпушчаны хорам мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.

 
4 кастрычніка — XXVІI Звычайны тыдзень
04.10.2016 03:00
Успамін cв. Францішка Асізскага.

1 чыт. (т. VI) Гал 6, 14-18; Пс 16 (15), 1-2а і 5. 7-8. 11.
Ев. Мц 11, 25-30
.

Альбо: 1 чыт. Гал 1, 13-24; Пс 139 (138), 1-3. 13-14ab. 14c-15.
Ев. Лк 10, 38-42
.
 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 258 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.