«Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям».
Прэзентацыя >>>
«Даруй крыўду бліжняму твайму, і тады па малітве тваёй даруюцца грахі твае» (Сiр 28, 2).
«Чорным панядзелкам» называюць у СМІ акцыю пратэсту жанчын, прыхільнікаў абортаў у Польшчы, якія, пачынаючы з 3 кастрычніка, плануюць апранацца ва ўсё чорнае, не выходзіць на працу і прапускаць заняткі ва ўніверсітэтах.
Папа Францішак накіраваў свае віншаванні галоўнаму рабіну Рыма Рыкарда Дзі Сэньі і ўсёй яўрэйскай супольнасці горада з нагоды свята Рош ха-Шана, які ў 2016 г. прыпадае на 3 і 4 кастрычніка і азнамяноўвае сабой надыход Новага года — 5777 па іўдзейскім календары.
«Час у семінарыі — гэта час паглыблення паклікання і пацвярджэння сваёй гатоўнасці да служэння. Няхай жа паглыбленне ведаў і малітвы будзе заданнем для вас у гэтым новым годзе фармацыі, а таксама шансам для сталення да свабоды і справядлівага жыцця», — звяртаецца біскуп Пінскі да семінарыстаў.
2 кастрычніка вернікі мінскай парафіі Св. Францішка Асізскага (Уручча) сабраліся, каб разам перажываць адпустовую святую Імшу.
Для папы Францішка ў ходзе яго апостальскага візіту ў Грузію быў праспяваны малебен на арамейскай мове ў святыні Свеціцхавелі, якая ўжо больш тысячы гадоў з’яўляецца духоўным цэнтрам хрысціянства ў краіне. Трохдзённы візіт Пантыфіка ў Грузію завяршыўся 2 кастрычніка.
Папа Францішак адобрыў рашэнне Кангрэгацыі па справах Кананізацыі адысці ад правіл, паводле якіх далучэнне да ліку благаслаўлёных можа адбыцца не раней чым праз пяць гадоў пасля смерці падзвіжніка. Такое выключэнне будзе зроблена для французскага святара Жака Амеля, які быў жорстка забіты ісламістам падчас святой Імшы 26 ліпеня гэтага года.
Мітрапаліт Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату Аляксандр (Драбінка) заклікаў забараніць аборты на тэрыторыі Украіны, адзначыўшы, што мае намер ініцыяваць абмеркаванне гэтага пытання ў Вярхоўнай радзе.