Падчас вяртання з Баку, 2 кастрычніка, Святы Айцец Францішак даў прэс-канферэнцыю на борце самалёта. Сярод іншага, прадстаўнікоў СМІ цікавілі пытанні адносна душпастырства гомасексуалістаў і месца разведзеных асобаў у Касцёле.
2 кастрычніка, ва ўспамін св. Анёлаў Ахоўнікаў, дзеці з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы маліліся праз заступніцтва сваіх нябесных ахоўнікаў. Падчас святой Імшы парафіяльная супольнасць малілася за ўсіх дзяцей, якім найбольш патрэбна апека Анёлаў Ахоўнікаў.
2 кастрычніка ў парафіі Святога Арханёла Міхала ў Гатаве адбылася адпустовая ўрачыстасць.
Мінулыя 15 гадоў дзейнасці семінарыі — пінскай «кузні» духоўных кадраў — сталі часам яе станаўлення і пошуку свайго шляху. Яе выпускнікі паспяхова служаць Касцёлу на розных пасадах.
15 гадоў з моманту адраджэння спаўняецца сёлета Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Напярэдадні юбілею Catholic.by пагутарыў з кс. Янам Саламонам і кс. Андрэем Рылкам — былым і дзеючым рэктарамі гэтай установы.
2 кастрычніка магілёўскую катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава наведалі ўдзельнікі ІІІ Нацыянальнага форума «Музеі Беларусі», які адбываўся ў гэтыя дні ў Магілёве.
2 кастрычніка ў Ракаве адзначалася 110-годдзе асвячэння касцёла Маці Божай Ружанцовай (св. Дамініка). Парафію наведаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі мясцовым вернікам.
«Хто мой бліжні?»
1 кастрычніка ў катэдральным касцёле ў Гродне адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч дзякаваў Богу за 60 гадоў святарскага служэння і 90-ю гадавіну прыняцця сакрамэнту хросту.