Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Францыя: абаронцы сям’і дзякуюць Папу за крытыку гендэрнай тэорыі
05.10.2016 12:21

Асяроддзі, якія змагаюцца за правы сям’і ў Францыі, удзячныя Папу Францішку за яго выразную пазіцыю адносна шкоднасці выхавання дзяцей паводле гендэрнай ідэалогіі. Пра гэта Пантыфік выказаўся 2 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі на борце самалёта на шляху з Азербайджана ў Рым.

 
Вучоныя выявілі сувязь гармона шчасця з рэлігійнасцю і духоўнасцю
05.10.2016 12:10

Аксітацын, гармон сямейнага шчасця, аказаўся звязаны не толькі з прыемнымі адчуваннямі ад сямейнага жыцця, але і з павышаным узроўнем рэлігійнасці і духоўнасці.

 
У Санкт-Пецярбургу адкрылася выстаўка, прысвечаная гісторыі дамініканскага ордэну
05.10.2016 11:43

У 2016 годзе Ордэн братоў Прапаведнікаў (дамініканцы) адзначае 800-годдзе свайго заснавання. У Дзяржаўным музеі гістарычнай рэлігіі ў Санкт-Пецярбургу адкрылася выстаўка, якая прадстаўляе гісторыю станаўлення ордэна і ключавыя моманты гэтай гісторыі, якія аказалі моцны ўплыў на еўрапейскую культуру, а таксама традыцыі, сімволіку і абраднасць дамініканцаў.

 
Кнігу сястры Люцыі — сведкі фацімскіх аб’яўленняў — выдадуць на беларускай мове (абноўлена)
05.10.2016 10:36

Кнігу «Фацімскае пасланне» сястры Люцыі, якая была адной з трох сведкаў аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, выдадуць па-беларуску. Перакладам і падрыхтоўкай кнігі да друку будзе займацца выдавецтва «Pro Christo».

 
Рыхтуемся да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай разам з Catholic.by. Дзень другі
05.10.2016 09:09

На працягу дзевяці дзён, з 4 па 13 кастрычніка, на нашым сайце будуць публікавацца невялікія разважанні як падрыхтоўка да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
5 кастрычніка — XXVІI Звычайны тыдзень
05.10.2016 03:00
1 чыт. Гал 2, 1-2. 7-14; Пс 117 (116), 1-2.
Ев. Лк 11, 1-4
.
 
Лк 11, 1-4
05.10.2016 03:00

«Пане, навучы нас маліцца».

 
У РПЦ прапанавалі адрэдагаваць сінадальны пераклад Бібліі
04.10.2016 17:17

Новы поўны пераклад Бібліі рабіць не спатрэбіцца, аднак існуючы сінадальны пераклад XIX стагоддзя, які з’яўляецца самай распаўсюджанай рускамоўнай версіяй Святога Пісання, неабходна адрэдагаваць. Пра гэта паведаміў кіраўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён на канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай 140-годдзю сінадальнага перакладу.

 
СМІ: Германія распрацуе праграму лібералізацыі ісламу
04.10.2016 17:06

Урад Германіі да першага паўгоддзя 2017 года распрацуе праект па адаптацыі ісламу да нямецкіх ліберальных каштоўнасцяў.

 
У францішканскім касцёле ў Гродне адбылося набажэнства Transitus
04.10.2016 16:02

Кожны год 3 кастрычніка, напярэдадні літургічнага ўспаміну святога Францішка Асізскага, францішканскія супольнасці ва ўсім свеце ўдзельнічаюць у набажэнстве Transitus (з лац. transitus — пераход), якое ўзгадвае момант смерці, момант пераходу да вечнага жыцця «патрыярха ўбогіх» св. Францішка Асізскага.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 257 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.