Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
07.10.2016 16:45

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё распавядзе пра дабрачынную місію Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Чыстае сэрца». Днямі дырэктар місіі кс. Юрый Санько і тры валанцёра прынялі ўдзел ў запісе эфіра радыёперадачы «Для тых, хто дома» ў Доме радыё.

 
«Карытас» Пінскай дыяцэзіі правёў сацыяльную акцыю для пажылых людзей Брэстчыны
07.10.2016 16:10

У Год Божай Міласэрнасці і месяц Ружанца супрацоўнікі «Карытас» Пінскай дыяцэзіі правялі акцыю «Старасць у радасць» для пажылых адзінокіх людзей, якія жывуць на тэрыторыі Брэсцкага, Камянецкага і Жабінкаўскага раёнаў.

 
Пантыфік на сустрэчы з айцамі аблатамі: «Імя місіянераў Марыі — гэта ваш пашпарт у неба»
07.10.2016 15:29

7 кастрычніка Папа Рымскі сустрэўся з удзельнікамі Генеральнага капітула Місіянераў Аблатаў Марыі Беззаганнай, які праходзіў у мінулыя дні ў Рыме і на якім праходзілі выбары Генеральнага настаяцеля супольнасці.

 
Другі альбом хору Сікстынскай капэлы прысвечаны тэме міласэрнасці
07.10.2016 15:09

7 кастрычніка ў Зале Друку Святога Пасаду адбылася прэзентацыя кампакт-дыска з творам «Missa Papæ Marcelli» італьянскага кампазітара эпохі Рэнесанса Джавані П’ерлуіджы Палестрына ў выкананні хору Папскай музычнай Сікстынскай капэлы.

 
У Кіеве з’явілася вуліца Яна Паўла ІІ
07.10.2016 13:47

6 кастрычніка на пленарным пасяджэнні Кіеўскага гарадскога савета дэпутаты адобрылі рашэнні адносна перайменавання вуліцы Патрыса Лумумбы, праспекта Уз’яднання і Маскоўскай плошчы.

 
Нобелеўскую прэмію міру атрымаў прэзідэнт Калумбіі за дамову аб спыненні грамадзянскай вайны
07.10.2016 13:29

Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру за 2016 год назвалі 7 кастрычніка ў сталіцы Нарвегіі. Ім стаў прэзідэнт Калумбіі Хуан Мануэль Сантас, які атрымаў прэмію за высілкі, накіраваныя на завяршэнне грамадзянскай вайны ў Калумбіі, якая працягвалася там апошнія 50 гадоў.

 
Каталікос усіх армян прыме ўдзел у Вярхоўным сходзе Армянскай Царквы
07.10.2016 13:03

Кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы (ААЦ) Каталікос усіх армян Гарэгін ІІ прыме ўдзел у чарговым сходзе Вярхоўнага духоўнага савета, які пройдзе ў Нью-Ёрку з 31 кастрычніка па 3 лістапада.

 
Кіраўнік ватыканскай кангрэгацыі выступае за рэформу літургіі
07.10.2016 11:40

«Рэформу літургіі варта правесці, нават калі для гэтага прыйдзецца сціснуць зубы. Ад гэтага залежыць будучыня Касцёла», — кажа кардынал Рабэр Сара з Гвінеі, прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

 
Памаліцца Ружанец цяпер можна з «Радыё Марыя»
07.10.2016 09:53

6 кастрычніка пачала працу інтэрнэт-старонка «Радыё Марыя» — radiomaria.by. Як паведаміў яго праграмны дырэктар кс. Аляксандр Улас, сайт, як і радыё, знаходзіцца пакуль у тэставым рэжыме, аднак на ім ужо транслююцца навіны, святыя Імшы і ружанцовая малітва.

 
Рыхтуемся да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай разам з Catholic.by. Дзень чацвёрты
07.10.2016 08:37

На працягу дзевяці дзён, з 4 па 13 кастрычніка, на нашым сайце будуць публікавацца невялікія разважанні як падрыхтоўка да перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 251 252 253 254 255 256 257 258 259 260 Наступная > Апошняя >>

Старонка 254 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.